Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пайду шукаць гэтага махляра Мэрэя, — сказаў Зел і павярнуўся да хаціны. — Здаецца, ён пайшоў без мяне, але я хачу пераканацца, Рой. Я пайду, відаць, да Скоці і Самсона, пагляджу, ці няма яго там. А калі яго няма і там, я пайду за ім у заказнік.

Рой нарэшце адважыўся на скачок.

— Я пайду з табой, — сказаў ён Зелу.

— У заказнік? — Зел не верыў сваім вушам.

— Іменна! — кінуў яму цераз плячо Рой. — Пройдзеш са мной праз Чатыры Азёры, і там я збяру свае бабровыя пасткі.

— Я спадзяюся, ты разумееш, што робіш? — хутка ўмяшаўся Джэк Бэртан.

— Вядома, разумею, — адказаў Рой. — На гэты раз цудоўна разумею.

— Не, не разумееш! — шырокімі крокамі даганяючы Роя, крыкнуў Джэк. Нейкі час яны ішлі моўчкі, затым Джэк сказаў: — Няма сэнсу ўцякаць ад гэтага, Рой. Рана ці позна, але табе давядзецца вярнуцца ў Сент-Элен. — Надта занепакоены Джэк не захоўваў межы прыстойнасці і дадаў: — Усё роўна, будзе там Эндзі ці не.

Рой на гэта не адгукнуўся, як маўчаў ён і на ўсе звароты Джэка да яго розуму. Чым больш распальваўся Джэк, тым больш спакойным станавіўся Рой; калі прыйшлі ў хаціну, ён пачаў збіраць у дарогу правіянт, паказваючы тым самым, што рашэнне яго цвёрдае. Зел аж са скуры вылузваўся, дапамагаючы яму, і Рой нагрузіў у мех Зела ўсё тое, што не ўлезла ў яго ўласны.

Нарэшце Рой поўнасцю адчыніў засланку, каб хутчэй згарэлі дровы, а затым усе яны рушылі ў напрамку Чатырох Азёр; але Джэк пайшоў не толькі дзеля таго, каб закончыць паляванне, але і з надзеяй адгаварыць Роя ад яго неразумнай задумы.

Усю рэшту дня Рой здымаў свае пасткі на Чатырох Азёрах і хоць часам пасміхаўся, што Джэк ходзіць за ім, як прывязаны, і імкнецца ўгаварыць, але жарты ў яго неяк не атрымліваліся.

— Дарэмна стараешся, — спакойна сказаў ён, калі яны ўладкаваліся на начлег у хаціне на Чатырох Азёрах. — Я мушу ісці.

— Ты з глузду з'ехаў, — сказаў Джэк.

Рой чуў, як хрыпіць Зел Сен-Клэр.

— На мой розум, дык табе лепш спыніцца ў Сент-Элене, — сказаў Джэк.

— Мо я і не супраць, — з горыччу азваўся Рой, — калі б было за што зачапіцца.

Джэк яшчэ ніколі ў жыцці не чуў такой горычы ў словах Роя, і хоць ён і раней здагадваўся, як падкасіў Роя Сэм, а зараз у дадатак і Эндзі, але толькі цяпер ён раптам зразумеў, як недаацэньваў глыбіню пачуццяў Роя. Цяпер ён ведаў, што на гэтую авантуру Роя штурхаюць менавіта падзеі ў Сент-Элене, але ён таксама ведаў, што апошняй кропляй была размова з Бэркам і Ласонам. Усё гэта турбавала Джэка, і ён не ведаў, як яму падступіцца да даўняга сябра. Упершыню ў жыцці ён не мог зразумець, што з Роем адбываецца.

— Ты ж ведаеш, — нагадаў яму Джэк, — Сэм яшчэ не з'ехаў.

— З'едзе, — абыякава азваўся Рой. — Ён паедзе!

Джэк здаўся. Больш ён не прамовіў ні слова ажно да наступнай раніцы, калі яны падышлі да хрыбта, па якім Зел і Рой павінны былі пайсці да хаціны Скоці і Самсона.

— Я пастараюся, каб Сэм застаўся, — сказаў Джэк. Гэта была апошняя безнадзейная спроба затрымаць Роя. — А Эндзі, магчыма, і з'едзе.

— Фермер Джэк! — гукнуў Рой і памахаў вольнай рукой, хутка аддаляючыся ад яго па хрыбце. — Да вясны? — крычаў ён, не азіраючыся і згінаючыся пад цяжарам заплечнага меха. — Вясной убачымся! — А сам сабе дадаў вельмі спакойна: «Калі давядзецца!»

Рой павёў Зела па хрыбтах, вольных ад снегу, выбраўшы больш доўгі, але больш лёгкі шлях да Літл-Рывера; перабраўшыся цераз раку, яны выйшлі на сцежку да хаціны Скоці і Самсона. Хутка вечарэла, і Рой убачыў, што яму не ўдалося сэканоміць час. Ён паскорыў крок, і ўсё адно было ўжо зусім цёмна, калі яны падышлі да разнасцежаных дзвярэй хаціны, з якой клубамі валіў дым.

— Хто гэта там? — сустрэў іх голас Самсона.

Скоці быў здзіўлены, але Мэрэй вітаў іх:

— Хэло, Рой, хэло, Зел, — у яго словах не было здзіўлення, толькі звычайнае вітанне — і нічога больш.

— Дык ты тут? — напаў на яго Зел. — Чаму ты не зайшоў па мяне? Я чакаў цябе ў Роя цэлы тыдзень.

— А я якраз збіраўся ісці па цябе, — сказаў Мэрэй, дапамагаючы ім скінуць мяхі.

— Позна ж ты сабраўся, — разышоўся Зел.

Мэрэй не стаў з ім спрачацца, і ў ягоных вачах можна было прачытаць поўную абыякавасць — ці ўзяць Зела, ці пакінуць яго, чакаць Зела альбо не чакаць.

— Значыць, і ты сабраўся? — сказаў Скоці Рою.

— Падобна на тое, Скоці, — неахвотна адказаў Рой.

— Гэта няправільна, Рой, — пакруціў галавой Скоці.

Рой не спрачаўся, не называў Скоці прападобным.

— Правільна ці няправільна, — сказаў ён, — якая розніца?

— Што і казаць, падманеш ты інспектара, — сказаў Самсон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.