Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі вы, сябры, надумалі стаць мільянерамі, — сказаў ён, — чаму б вам не абрабаваць банк? Гэта не больш рызыкоўна, чым паляваць у заказніку.

— Ды ніхто цябе там і не ўбачыць, у заказніку, — сказаў Мэрэй.

— Вельмі нават проста! — заявіў Рой.

— А яшчэ прасцей папасціся, — папярэдзіў Скоці.

— Яго прападобнасць, айцец Скоці Малькольм, — сказаў Рой. — Чаго, уласна, ты баішся? Інспектара?

— Нічога я не баюся, і інспектара таксама, — сказаў Скоці. — Вам, сябры, проста не церпіцца парушыць закон. Толькі і чакаеце выпадку. А як жа можна без закону? Чым была б без яго наша краіна?

— Менавіта тым, чым з'яўляецца і зараз, — адказаў за ўсіх Рой.

— Трэба ж ва ўсім адрозніваць дабро і ліха, — настойваў Скоці.

— Тады гэта ліха, — сказаў Рой. — Пойдзем, Самсон?

На барадатым твары Самсона было выразна бачна, як яму цяжка ўстрымацца супраць адкрытай каверзы.

— Скоці? — усклікнуў ён. — Што ты на гаты конт думаеш?

— Не, вы ўжо без мяне!

Самсон паціснуў плячыма, і гэта было дастаткова выразным адмаўленнем, але Рой ужо не мог стрымацца і прыставаў да Скоці аж да той пары, пакуль Мэрэю гэта не надакучыла.

— Ладна, адзін або ўсе, — сказаў ён. — Але толькі кожны са сваімі пасткамі.

Скоці адчуў, што, бадай, перайшоў мяжу са сваімі павучаннямі, ён пакалупаўся ў брызентавым мяху і дастаў бутэльку гарэлкі.

— Мара звералова, — сказаў ён Рою. — Пачынай!

— За вашу прападобнасць! — усклікнуў Рой і адразу ж прыклаўся да бутэлькі, быццам чалавек, які паміраў ад смагі.

Да гэтай пары Рой несур'ёзна адносіўся да прапановы Мэрэя паляваць у заказніку. Разыгрываў на гэты конт ён і Самсона. Але ў душы ён ведаў, што заводзіць Самсона таму, што сам заведзены Мэрэем, паддражнівае Самсона рызыкоўнай ідэяй таму, што яна і самога яго зачапіла за жывое. Заўсёдная гісторыя. Даўнішні выклік Самсону пераплысці возера ўзнік з насмешлівай заўвагі Самсона, нібыта Рой старэе. Ён перакінуў насмешку на самога Самсона, і так атрымалася, што замест саракатрохгадовага мужчыны цераз возера паплыў малады дваццацісямігадовы чалавек. На гэты раз Роя выратавала тое, што Самсон ледзь вытрымаў гэтае выпрабаванне, і Рой з задавальненнем пераканаўся, што маладыя целы могуць быць менш вынослівыя, чым тыя, што старэюць. Але зараз Мэрэй прапаноўваў сур'ёзна, і Рою даводзілася аднаму змагацца са спакусай і самастойна рабіць выбар.

— Даўжыня таго возера каля дзесяці міль, — расказваў Мэрэй, пакуль усе чацвёра дапівалі гарэлку. — З усіх бакоў у яго ўпадаюць рэчкі, і на кожнай — бабровыя плаціны, так што ўсё навокал забалочана. На ўсіх запрудах, відаць, не менш трохсот бабровых хатак. А гэта значыць, не менш дзевяцісот дарослых баброў. Так, Рой?

— А чаму ж ніхто іх там не ахоўвае? — спытаў Рой.

— Не ведаю, — сказаў Мэрэй, — але ўжо больш як пяць гадоў туды ніводзін абходчык і носу не паказваў. Нам трэба толькі перакінуць туды адзін з тваіх чаўноў яшчэ да марозаў, тады можна будзе аблоўліваць адну рэчку за другой. І ўся гэта першагатунковая пушніна на адным пятачку!

Адзін з чоўнаў Роя! Мэрэй патрабаваў шмат і ведаў гэта, як ведалі і Рой, і Самсон, і Скоці. Але Мэрэй умеў прасіць, ён не лічыўся з тым, пра што просіць, умеў прасіць з мімаходнай абыякавасцю. Рой ухіліўся ад прамога адказу.

— А скуль ты ведаеш, што абходчыкі туды не зазіраюць? — спытаў у Мэрэя Скоці.

— Яны заўсёды пакідаюць свае сляды, — сказаў Мэрэй. — Забіваюць слупы, пазначаюць дрэвы, дарогу. А вакол гэтага возера ніякіх слядоў альбо адзнак няма; я там усё аблазіў. Ва ўсякім выпадку, да бліжэйшага кардона там не менш як трыста міль, і гэта на самай ускраіне заказніка.

— А мо яны пра гэтае возера наогул не ведаюць? — сказаў Рой.

— Я ў гэтым цалкам перакананы, — сказаў Мэрэй.

— Ты і мінулым разам быў перакананы, аднак жа трапіўся, — сказаў Скоці. Ён пашкадаваў, што дастаў бутэльку, баяўся, што яна магла падштурхнуць Роя да вар'яцкіх учынкаў, і лічыў сваім абавязкам змагацца за Роя супраць злачыннага ўплыву гэтага валацугі.

— Мінулым разам, — спакойна азваўся Мэрэй, — мне давялося прайсці праз увесь заказнік, каб дабрацца да месца палявання. Вось яны мяне і высачылі. Але гэтае возера ў сама далёкім канцы. Туды мы можам патрапіць, калі абыйдзем участак Індзейца Боба і зрэжам на поўнач ад твайго, Скоці, затым перацягнем човен праз хрыбет Белых гор і спусцімся па даліне да Сярэбранай ракі. Возера крыху на поўнач, і знайсці яго няпроста. Яно губляецца сярод соцень іншых азёр і ў самім заказніку і за яго межамі. Нам толькі трэба дабрацца туды да замаразкаў і аблавіць болей рэчак, пакуль яны моцна не замерзнуць. Інакш давядзецца зрабіць добры шпацыр туды і назад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.