Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты тэкст цалкам з’яўляецца маёй выналезкай і не звязаны ні з воднай з вядомых аўтару формаў рэальнасці. Усе прозвішчы ды імёны ўзятыя з галавы. Любыя супадзенні з рэальнымі асобамі, краінамі, абрэвіятурамі ды займеннікамі — выпадковыя. Пад Беларуссю, апісанай у рамане, разумеецца ўяўная краіна, якая чымсьці нагадвае, а чымсьці не — тую Беларусь, у якой мы прачынаемся штораніцы.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Сяргею Шупу і Валянціну Акудовічу — першым чытачам рамана, заўвагі якіх дапамаглі ўдасканаліць яго.
Дызайн, вокладка, вёрстка, хостынг — часопіс 34mag.net.
Тэкст выдаецца ў электроннай форме. Ніякай іншай формы выдання не прадугледжана існай культурнай ды палітычнай сітуацыяй.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чаго я дамагаўся гэтым перанайменнем? Сапраўды, у беларускай «падстава» ёсць сінонімам «нагоды». Але ж рускі кантэкст, а няма сумневу, што Наста, як і ўсе мы, адной нагой ці паловай адной нагі стаіць у гэтым рускім кантэксце, дык вось, рускі кантэкст мае яшчэ адну канатацыю «падставы» — тое, што па-ангельску можна вызначыць як «set up», а па-беларуску — «пасткай» (я ж тады быў упэўнены, што Вілаў не можа прачуць шматзначнасці «падставы»). І вось тэкст выйшаў з «падставай» у шапцы. Чаму Наста не заўважыла гэтага майго засцерагальнага шэпта, які прагучаў на тле чужога тэкста? Эх, каб я ведаў, чым скончыцца!

І апошняя сумная рыса. Два тыдні прайшло пасля таго, як з Вільні дайшлі супярэчлівыя звесткі аб тым, што Насту ўзялі. Уся беларуская дыяспара, усе ўзгаданыя ў тэксце «сяргеі», у якіх мы з лёгкасцю пазнаем сапраўды існых беларусаў, яскравых прадстаўнікоў нашае эліты ў выгнанні, што сябравалі з мярзотнікам, спрабуюць расшукаць таго Вілаў. Ён жа нібы выканаў запланаванае побач з (выдуманай) Астай ды (выдуманым) мужам Асты і праваліўся пад зямлю ў пекла (туды яму і дарога). Хата ля анёла спусцела, спусцелі і пакоі, якія займаў «Іваноў». У агенцыі кажуць, што сапраўды нерухомасць была ў доўгатэрміновай арэндзе, але ж пашпартных дадзеных гасцей у іх не захавалася (а калі б захаваліся — што гэта б дало? На Лубянцы маглі зрабіць пашпарт на імя не толькі грамадзяніна ЗША Вілаў, але ж нават на адказнага карыстальніка жылплошчы «Дэмана Іванавіча Рагатага»). Дык вось, у гэтай мітусні, калі яшчэ не было зразумела, якіх памераў пастка была падрыхтаваная для Насты, на маю хатнюю скрыню прыйшла пульхная бандэроль з ЗША. Без зваротнай адрэсы, штэмпель «П. О. боксу» з Бостана ды стракатыя налепкі авіяцыйнай пошты. Адпраўніком быў заяўлены той самы Джон Вілаў, які ўбіўся ў ласку палове беларускай Вільні.

Дрыготкімі рукамі рву паперу, адчыняю кардонную скрынку ды бачу там ёлачную ляльку: палатняны трусік у клецістай сукенцы ды франтаватым паліто з адарванай у параксізме юнага садызму нагой. Ні ліста, ні якіх іншых тлумачэнняў. Перад тым, як знікнуць назаўжды, знікнуць без следу, Вілаў даслаў мне цацку, падараваную яму дзяўчынай, якая з-за яго скончыла ў астрозе. Не ведаю, ці то былі сентыментальныя пачуцці (калі падобныя пачвары здатныя на пачуцці), якія вымусілі яго напрыканцы «здаць інвентар». Бо можна ж было тую ляльку змясціць у якім-небудзь «пакоі славы» на Лубянцы, пакоі, у якім можна знайсці артэфакты, здабытыя цягам паспяховых аперацыяў, сімвалы пераможнасці дзяржбяспекі: ледасек, якім праламілі галаву Троцкаму, кубачак з кавярні, у якой атрымаў дозу палонію Ліцвіненка… Але ж вось выракся, даслаў тое, што яму не належала, бо не яго гэта спадчына — асабістыя рэчы зніклага маёнтка. Можа, не хацеў гнявіць здані, што яшчэ лётаюць там, над поплавамі ля Навагрудку? Ці кіраваўся спецыфічнымі службовымі забабонамі, згодна з якімі — дужа дрэнная прыкмета захоўваць маёмасць тых, чый лёс паламаны дзякуючы табе? А можа, гэта быў знак таго, што Вілаў назаўсёды выходзіць з гульні, знікае, раствараецца ў паветры? Каб мы яго не шукалі? Вось апошняе, што звязвала яго з Настай, пекнай прыгажуняй са станам далікатным, нібы вітая калона часоў барока, лялька, лялька з адарванай нагой…

Наста, я ведаю, што ты не прачытаеш гэтыя словы, але я бяру гэтага трусіка — твайго трусіка, кампаньёна па бестурботнаму дзяцінству, я бяру яго ў далоні, скручаны адчуваннем уласнай віны перад табой, я бяру гэтую маленькую палатняную істоту са збянтэжанай мыскай — яго сапраўды пазбавілі мамкі, бо ты ж гуляла з ім, была для яго як маці, я захоўваю яго ў доміку ўласных рук, я кранаю яго за лапку ды паводжу ёй з боку ў бок, гэта такое вітанне — ён не ведае, дзе ты, але ж вітае цябе, вітае, небарака, у якога няма душы і які з-за гэтага ніколі — ніколі, Наста, не здрадзіць. Не здрадзіць табе, як гэта зрабілі людзі, здаецца, усе людзі, усе да аднаго, якія цябе атачалі, і я — я ў іх ліку… Ён памятае пра вашыя гульні, пра тыя пяшчотныя словы, якімі ты яго клікала, ён нудзіцца, яму дрэнна без цябе, але ж ён маша лапкай, і мы з ім — мы ўдвух — спадзяемся, што там, дзе ты зараз, табе зрабілася трохі цяплей.

Як бралі Насту

Допіс з блогу карыстальніцы Crazy_By

Хай, піпл! З-за таго, пра што я тут сабралася казаць, гэты ўтульненькі бложак наведае процьма народу, большасць пра мяне і не чула, дык прадстаўлюся. Я — Крэйзі, тая чувіха з зялёнымі валасамі, якую можна пабачыць на ўсіх асабістых фотах Насты апошніх пяці гадоў. Мы з Настачкай, як бы тут пацнатлівей выказацца, карацей, мы з ёй людзі, якія добра, вельмі добра, ведаюць адна адну. Пазнаёміліся пяць год як, падчас адсідкі за нейкую там акцыю салідарнасці, Наста туды папёрлася, бо ёй балела, я — таму, што шукала драйву, потым была бойка з АМАПам насупраць магаза «Паляўнічы», вясёлая такая — цемень, выбліскі фотаапаратаў, народ раве — ну натуральна дыскатэка! Вы павінныя былі бачыць той ролік, дзе я ўскочыла на плечы «касманаўта» ды катался на ім з бел-чырвона-белачкай. Калі пачалі пакаваць у аўтазак, гэта я прыдумала спяваць «Зеленаглазае таксі» — здаецца, тым і здабыла сімпатыі Настулі. Потым прысуд, 15 сутак, дзяўчачая камера, ну і неяк ужо там з намі шмат чаго адбылося, і прыкальней за ўсё было цалавацца, калі ў вочка пяліўся канваір: яны там кансіліумы збіралі, мабыць, каля нашых дзвярэй, не ведаю, што там рабілі, але сапенне было чутно тое яшчэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Швед - Мае Айчыны
Віктар Швед
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай 1.5. Встреча
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Цена спокойствия
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Новая эпоха
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Книга 1
Екатерина Боровикова
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x