• Пожаловаться

Кастусь Акула: Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Таронта, год выпуска: 1981, ISBN: 0-9690869-4-6, издательство: Пагоня, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула Беларусы, вас чакае Зямля

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць. Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну. Вайна! Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi. Вайна! (Фрагмент)

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал Беларусы, вас чакае Зямля? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сын уважна зiрнуў на павольнага, памяркоўнага ў хадзе бацьку. I тады абое, як на сыгнал, зарагаталi.

3

Здавалася, што калiшнi рэвалюцыйны клiч «граб награбленае» падтрымаў-бы тых людзей падчас «бiларускай улады» ў Гацях, якiя намагалiся-б апраўдаць свае паступкi. Людзi гэныя — а была iх бальшыня, — у Бога верылi, навукай Хрыстовай у жыцьцi кiравалiся, нiколi ня кралi. Адылi недахоп прадуктаў штодзённага ўжытку падчас бальшавiцкага глуму спанукаў цяпер кожнага, няхай сабе й самага маральна беззаганага, пашарыць па казённых складох, крамах, пашукаць дзе што ёсьць. Нiкчэмная колькасьць солi, нафты й цукру, што знайшлася на полках, пайшла ў расход першая. Камплетна аголеныя крамы скардзiлiся навосьцеж паадчынянымi дзьвярмi, пабiтымi вокнамi. Шукальнiкi тавараў разбрылiся па чыгуначных шляхох станцыi, правяралi таварныя вагоны й будынкi ўрадавых устаноў.

Янук i Стась добра пападбiвалi сабе пяты, ад раньня намагаючыся што-небудзь знайсьцi ў абчышчаным ужо мястэчку. У завулку, гэтта-ж ля галоўнае вулiцы, зазiрнулi ў невялiкi драўляны будынак iз забiтымi сьпераду дзьвярмi й вокнамi. Праз прачыненыя бакавыя дзьверы ўлезьлi ў сярэдзiну. Тут панаваў паўзмрок. Асьцярожна, каб у выпадку небясьпекi шмыгнуць наўцёкi, хлапцы разглядалiся. У нос ударыў тухла-салёны пах. Вочы цяпер прызвычаiлiся да змроку. Гурбы зрэбных, напханых нечым мяхоў, зваленыя ў груд, займалi цэлы невялiкi будынак.

Вiдаць, што ранейшыя «разьведчыкi» папярэдзiлi лiтоўскiх. Паразьвязаныя мяхi й вялiкiя кавалкi сушанай рыбы валялiся пад нагамi. Стась узяў у рукi вялiкi шэры кавалак, адкусiў, пажваў, зморшчыўся i з агiдай выплюнуў.

— Цьфу, салёная гадасьць нейкая!

— Але-ж, якая сухая, — гаварыў Янук, ломячы iншы кавалак. — Чаго плюеш?

— Надта-ж салёная.

Янук узяў кавалак у рот, пажваў i таксама выплюнуў.

— I хто яе такую, халеру, есьць! — у голасе чулася злосьць i рашчараваньне.

— Каб што добрае, дык думаеш яно валялася-б? Даўно расьцягалi-б.

— А каб вымачыць? — разважаў Янук.

— Кiнь ты! — наглiў Стась. — Iдзём куды, мо што лепшае знайдзiм.

Ля цыстэрнаў са сьпiртам нельга было прайсьцi. П'янiцы гарлапанiлi, лаялiся, iншыя-ж запэцканыя, алькаголем адурманеныя, спалi каля рэек. Едкi пах паразьлiванага сьпiрту трымаўся ў паветры. Першая цыстэрна апусьцела, завiхалiся ля другой. Ладна зыйшоўшы з поўдня прыпякала сонца.

— Глянь, колькi паразьлiвалi. Але-ж iм i выгада. Хоць ты ў сьпiрце купайся. Ня сьнiлi такога. От-жа доўга помнiць будуць! — сьмяяўся Янук.

З захаду, з боку сьветафору пачулiся адзiночныя стрэлы. Кулi цiўкнулi над галовамi. Адтуль ланцугом паволi йшлi жаўнеры. Пачаўся перапалох. Як мага, хлопцы iрванулi з чыгунак. Стась шмыгнуў першы, а па ягоных пятах Янук. Прабегшы ля карэлага будынку вакзалу, засопшыся, затрымалiся ў малым парку якраз ля вялiкага помнiка Сталiну.

— Але-ж чэрцi напалохалi! — гаварыў зьбялелы Стась.

— Ты вiдзiў iх? — спытаў Янук.

— Каго?

— Немцаў, каго-ж, вунь там… Гэта-ж яны страляюць, — паказаў Янук у той бок, дзе раней спасьцярог ланцуг жаўнераў. Стрэлы прадаўжалiся й ад вагонаў у панiцы, з крыкам беглi людзi.

— Давай уцiкаем! — дрыжэў Стась, — ато застрэляць.

— Чаго ты дрыжыш, як тая асiна? Яны над галовамi страляюць, каб людзей пастрашыць.

Аглядаючыся на чыгункi, хлапцы рушылi мiж дрэваў.

— А ты глядзi, гэтаму чорту нехта ўжо макаўку зьбiў! Ха-ха-ха! рагатаў Янук.

Вялiзная шэрая гiпсавая галава ляжала мiж белых рамонкаў ля плятформы помнiка. Безгаловае тулава, яшчэ раней дзёгцем спэцканае, цяпер тарчэла нiкчэмным аб'ектам у ваенным хаосе.

Па галоўнай вулiцы беглi людзi з клункамi ў руках, а мiж чыгуначных шляхоў трывала стралянiна. Ужо пазьней выявiлася, што ля цыстэрнаў Немцы пастралялi п'янiцаў, што спалi або ўцячы не змаглi.

Адно хлопцы дайшлi да Габiшынай гарбатай, цяпер закрытай, крамы ў вiлах дзьвюх вулiцаў, як з Глыбоцкае вулiцы пачуўся гула матораў. Сьпераду паволi ехалi дзьве запыленыя панцырныя машыны, з чорнымi крыжамi па бакох, а за iмi — грузавiкi з жаўнерамi. Людзi сьпяшылi сюды з усiх бакоў, выходзiлi з хат, спынялiся на ходнiках, каб прыгледзiцца гэтым новым «вызвольнiкам».

Зь верху пярэдняй машыны разглядаўся маладжавы афiцэр зь сярэбранымi пагонамi. Ён махнуў рукой, калёна спынiлася. Афiцэр пачаў разглядаць мапу. Пагрозьлiва пазiралi з панцырных машынаў рулi цяжкiх кулямётаў. Тымчасам навокал машынаў гусьцелi людзi, цiкаўна сачылi новапрыбылых, што вось безь нiякага вялiкага гулу цi стрэлаў укацiлiся ў мястэчка з глыбоцкага гасьцiнцу. У кузавах жаўнеры. Спакойныя, суровыя твары ў шлёмах. Сядзяць на лаўках з абодвух бакоў адкрытага зьверху кузава, iз стрэльбамi на «вольна».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ежы Анджаеўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Кузьма Чорны: Хвоі гавораць
Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Святлана Алексіевіч: Час second-hand
Час second-hand
Святлана Алексіевіч
Адам Глёбус: Рарк
Рарк
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.