Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзед, папі яшчэ соды, — не ўнімаецца Пятро. — Я дакашу за цябе, памагу!..

— А ты ўсім памажы, — раіць ззаду Пятрова жонка Валя. — Ідзі яшчэ брату памажы — яго забыў. Пасля ідзі яшчэ цюрэмшчыку памажы…

Пятро і праўда ўжо цераз край да ўсіх «дабрачы». У яго саладжавая, нечаканая для вясковага мужчыны мянушка — Кветка. Гэта мясцовы прыгажунчык, які памылкова нарадзіўся ў сялянскай хаце. З такой знешнасцю яму трэба было б здымацца ў кіно ці працаваць спецагентам у якім-небудзь непрыкметным куточку буржуазнай Еўропы, пакрысе ўкараняцца, памалу збіраць патрэбныя звесткі… Армію ён адслужыў у Сярэдняй Азіі. У яго альбоме красуецца малады, прыгожы, як кветка, шляхцючок; на галаве замест шаблоннай фуражкі з кукардаю — фарсістая сімпатычная панама. Яна і цяпер на ім. У адрозненне ад Кулініча Пятро ажаніўся рана, адразу пасля службы, узяў старэйшую за сябе на пяць гадоў Валю — гэтую самую, што цяпер, працуючы ззаду граблямі, бурчыць пад нос, не сціхае. Хоць пражылі яны ўжо колькі часу, трое дзяцей-дзяўчынак у іх: Вера, Надзя і чатырохгадовая Любка, — а ладу не было і няма паміж імі. Справа ў тым, што Пятро — горкі п’яніца. Валя яго слабасць тлумачыць так: канечне, ён прыгожы, «кветка», а яна непрыгожая, ён малады, а яна, выматаная дзецьмі, старая, ён добры, асабліва да чужых, а яна паганая… З іншага боку і Пятро ў даўгу не застаецца. Ён ніколі не заве жонку па імені, а толькі мая .

«Ты маёй не бачыў?»

У п’янага ў яго звычка швэндацца па чужых хатах і расказваць, як Валя яго на сабе сілком жаніла:

«Каб мая тады не зацягнула на сябе, дык я б, можа, на машыніста пайшоў вучыцца», — яго няздзейсненая запаветная мара, ездзіць далёка на цягніку, глядзець новыя мясціны, знаёміцца з рознымі цікавымі людзьмі… І пах цеплавознага вугальку. Замест гэтага ён як прыйшоў з арміі, так вось ужо дзесяць гадоў у мазутнай спяцоўцы разам з пенсіянерам Мікалаем Міронам гайкі на чыгунцы круціць, мяняе рэйкі і шпалы, а калі міма праносіцца хуткасны, Пятро толькі пазірае ўслед, прытрымліваючы ад ветру панаму…

П’янаму, Валя помсціць яму езуіцкім спосабам — увечары выграбае ўсе грошы з кішэняў, а раніцай не дае пахмяліцца. І толькі калі бачыць, як яму кепска, ёй самой робіцца весялей, мякчэй на душы. «Баліць? — ласкава-зларадна пытае яна. — Хай пабаліць. А не бадзяйся па хатах. А не кажы, што ў цябе жонка паганая».

— Табе трэба той дзед, — бурчыць Валя. — Табе трэба той цюрэмшчык… Табе трэба чужыя людзі… У цябе свая сям’я, трое дзяцей, хата, жонка…

Замест адказу Пятро выцірае панамай мокрую шыю і глядзіць на сонца. Яго русыя валасы кольцамі прыліплі да лоба, а на падбародку падсыхае мутная кропля.

— О пячэ! Як у барханах!..

І праўда, даўно полудзень. Часцей звонкае шорганне брускоў і мянташак аб стальное палатно. Вельмі гучна стракочуць конікі. Сытыя буслы то адзін, то другі закідваюць галовы на спіны і клякочуць. Ад сонца ў вачах на зялёнай траве белыя плямы; усё — абалонь, Прыпяць, затока, пракосы — бачыцца не акрэслена, а праз дрогкую смугу. Жоўта-чорныя сляпні віюцца над людзьмі роем; ад паху людскога поту яны адурэлі да таго, што некаторы сядае на касаўё ці грабільна і, растапырыўшы ад экстазу крыльцы, упіваецца замест цела ў гарачае дрэва.

IV

У абед пацягнуліся ўсе ўніз, у цень, у прахалоду — туды, дзе затока, вербы і машыны. Некаторыя адразу пападалі ад утомы на мяккі мурог пад вербамі, большасць пачала спускацца да вады — як гэта быць на Прыпяці і не пакупацца?

Купанне людзей, што нарадзіліся, выраслі і жывуць сярод лесу і балот, далёка ад вялікай ракі — гэта нешта. Усе яны баяцца вялікай вады, якая рухаецца, плыве, ва ўсіх на генетычным узроўні страх перад ёю, тым больш такой, як Прыпяць. Яны прывыклі да вады стаячай, сажалкавай, кар’ернай, плаваць умеюць у лепшым выпадку па-сабачы і на неглыбокім месцы, каб у любы момант можна было дастаць нагамі дно. Ды і слова яны «купанне» ўжываюць неахвотна, гэта блюзнерства, для малых, а дарослы спаважны чалавек скажа не «пайду купацца», а «пайду мыцца».

У кожнага ў руцэ кавалачак мыла. Жанчыны не ідуць у ваду зусім, мыюцца з берага. Што да дзяцей, дык тым ужо і наказваць не трэба: самі асцерагаюцца, і купанне для іх — легчы ў прыбярэжную ваду на жывот, а галавой на мелкае, ці, як пішуць, на плыткае, — нібыта і купаешся, хвалі цябе з галавой накрываюць, нагамі ў вадзе боўтаеш — і разам з тым у вір не зацягне.

Мужчыны з чырвонымі загарэлымі шыямі, з белымі жыватамі і нагамі, усе ў аднолькавых чорных трусах мочаць сабе пад пахамі, жменямі чэрпаюць ваду, абмываюць трохі пот — і давай хутчэй церціся мылам. Мыла не хоча даваць пену ў рачной вадзе. Доўга і старанна, па некалькі разоў, шаруюць галовы. Усё гэта пасля будзе называцца:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x