Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кулініч да жаніцьбы быў ціхі, спакойны чалавек, «дабрачы», як яго малодшы брат Пятро характарызуе. Працаваў у лясніцтве. За парубкі дужа не ганяў, наадварот, калі натыкаўся ў лесе на свежы пень, дык закрываў мохам і прытоптваў тырсу. Толькі калі ўжо зусім нахабна, проста на вуліцы звальвалі машыну крадзеных дроў, дык папярэджваў, каб схавалі на задворкі, ды не шморгалі двухручкаю, а яго, Кулініча, з бензапілою пазвалі. Ніколі не браў ні грошай, ні магарычоў. «Аддасі які дзень», — буркаў, што значыла, каб баба памагла жаць, ці бульбу скапаць, ці памалаціць, ці сечкі нарэзаць, ці капусты ўвосень нашаткаваць. Прычым, як некаторыя з усходніх палешукоў, ён не змякчаў «ц» і ў яго гучала — «капац, рэзац, шаткавац». Удачлівы паляўнічы, ён часта прыносіў з лесу то зайца, то лісу, а бывала, глушца, цецерука, адзін раз нават янота. Да яго ў хату знарок прыходзілі падзівіцца, ківалі галовамі, цмокалі языкамі і так і не верылі, што здабыча з іхняга лесу. Мясцовы люд, вякамі жывучы ў сваіх лясах і балотах, па большасці нецікаўны, флору і фаўну ведае слаба: звычка бачыць вакол сябе адно й тое ж прытупляе ўвагу. Ім лягчэй паверыць, што ў Дальніх Ставах жыве нешта, вогненным шарам гарыць і пужае , чым у сапраўдныя, рэальныя рэчы, у тое, што пад носам.

«Не, то не ў нас… У нас не водзіццца, у нас бедненько… Кудысь ездзіў, але ж ён не скажа…»

Гэта праўда, ён немнагаслоўны быў. Нават калі збіраліся зімою мужчыны выпіць, у карты пагуляць — выпіваў крышку, сядзеў маўчком, глядзеў, як іншыя гуляюць, сам адмахваўся: ай! яны сняцца ўночы!..

Варта ж было чалавеку ажаніцца, як яго падмянілі. Задраў Кулініч нос! Набраў у галаву, што ён ужо немавед хто. Пачаў вылазіць наперад, умешвацца ў размовы, перабіваць, нават камандаваць… Як і цяпер, на лузе. Толькі чуваць:

— Давай-давай і ніжай-ніжай!..

Зрэшты, ніхто не крыўдуе. Самі зацікаўлены, каб зрабіць лепш, бо будзе ж праверка. Прыедуць чужыя людзі, убачаць абы-якую пакошу, скажуць — брак.

Суседзяў у Кулініча трое. Па правую руку малодшы брат Пятро, той самы «дабрачы»; па левую — два бабылі, стары і малады, дзед Мікалай Мірон і дзевятнаццацігадовы Грыша Ігнатаў. Яны ўдвух косяць адну дзялянку. За імі няма каму растрэсаць, і ўвішная Махновачка паспявае і на сваёй паласе, і на іхняй — шчыруе, стараецца, толькі лыткі незагарэлыя з-пад спадніцы мільгаюць.

Гэты Грыгор Ігнатаў, пакуль яго аднагодкі служылі ў арміі, адсядзеў у турме за бойку год і паўтара месяцы. Цяпер ён адчувае сябе заразным, адрынутым, гнаным — і саромеецца ўсяго да непрыстойнасці. Нават косіць ён угнуўшы галаву, воч не падымае, нібы крадзе. На галаве ў яго пілотка з газеты, шэрыя ад старасці гумавыя боты заклеены кружкамі, выразанымі з веласіпеднай камеры, брусок у яго не цэлы, а палавіна, таму ён трымае яго не ў галянішчы, як нармальныя людзі, а запіхвае ў кішэню штанцоў… І ўсё ў яго неяк не па-даросламу, не па-гаспадарску, несур’ёзна.

Грыгор саромеецца свайго з маладых гадоў заплямленага лёсу, і таго, што косіць не адзін, а ўпрычэпку з дзедам, бо яму, як блазну, не далі свой уласны цэлы ўчастак… Сорамна, што ён ужо вялікі хлопец, а такі непрыгожы: круглы ў рабацінні твар, адтапыраныя вушы, кароткая шыя і нечакана доўгія — як выпрастацца, да каленяў — рукі. Да ўсяго ж ён сын сапраўднага ведзьмака. Яго бацька Ігнат быў аграмаднага росту мужчына, з барадой да пояса, зімой і летам хадзіў босы і толькі ў белым — як здань; большую частку жыцця пражыў адзін у лесе, у зямлянцы, зімаваў ледзь не разам з мядзведзямі ў адным бярлогу, ведаў мову звяроў, птушак, дрэў (вядома ж, што бяроза і асіна па-рознаму шапацяць лісткамі пад ветрам), а калі паміраў — тры дні і тры ночы не мог адысці, пакуль не здагадаліся засланку ў печы зняць, дзверцы ў грубе адчыніць і юшкі паадкрываць — тады толькі ў коміне загуло, быццам у сталеплавільнай домне, і дух яго адляцеў.

— Грыша, сынок, не ляці так, ты ж старога зацягаў! — просіць Махновачка.

Пятро са сваёй паласы таксама падае голас:

— Грыгор, у травы ног няма, не ўцячэ!

Яны з дзедам разам працуюць на чыгунцы, і ў Пятра ўжо нібы абавязак ім апекавацца.

— Дзед, ідзі адпачні, я дакашу…

— А я не ўтаміўся! — маладым голасам, бадзёра адказвае Мікалай Мірон. Дзе ў чалавека імя, дзе прозвішча, не разбярэш, і яго завуць хто Мікалаем, хто Міронам, як языку зручней. Яму семдзесят гадоў. Узяты ён не так касіць, колькі на падхват: дзе падгрэбсці з бабамі, дзе касу памагчы падладзіць…

Аднак пакуль дзед ні ў чым не саступае маладому. На два Грыгоравых махі ён робіць адзін, а інтэрвал паміж імі не скарачаецца. Пры тым ён паспявае яшчэ перыядычна піць соду ад пякоткі, якую ён называе — жога ; спыніцца, дастане пакуначак з газеты, высыпле ў жменю, зап’е вадой з салдацкай біклажкі… На ім чорная чыгуначніцкая форма. Алюміневые гузікі сцёртыя да таго, што ўжо нават не адбіваюць сонца. Душна яму, і ён прыдумаў вентыляцыю: сарочку скінуў, а пінжак адзеў на голае цела, і цяпер з-пад пінжака кусціцца на грудзіне сівы мох. І сам ён падобны на сівы пень. Бываюць у лесе такія пні — стары, але яшчэ моцны, летняе сонца і зімовы мароз выпарылі з яго вільгаць, вятры высушылі, адпаліравалі, і зрабіўся ён цвёрды, як жалеза, стаіць, і будзе стаяць невядома колькі часу, перажыўшы і сваіх спарахнелых суродзічаў, і хілы маладняк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x