Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым. Яўны перабор — што ў Б.Васілеўскага, што ў У.Салавухіна — апісанняў-смакаванняў усіх гэтых тыпова рускіх «водочек-наливочек, да после баньки, да под грибочки»… Да гэтага мы яшчэ вернемся.

Далей. Нават у нейтральнай, «грыбной» тэме замнога плошчы адведзена і зашмат эмоцыяў аддадзена бясконцым іхнім маскоўскім міжусобным літаратурным разборкам («пераделкинские проделки», як я іх называю).

Але ўсё гэта такая неістотная драбяза! Зусім не яна прымусіла мяне задумацца. І нават не вось гэтая аўтарская катэгарычнасць: «Чаму падлік вядзецца выключна белым грыбам? На пытанне: «Колькі белых?» любы грыбнік адкажа заўсёды!»

Не яны, не гэтыя моманты, а наступны абзац выклікаў ва мне ўжо не падспудную, а абсалютную нязгоду, і адначасова прынёс палёгку, разуменне таго, што дарэмна я так хутка здаўся, рана ад сваёй задумы адмаўляюся — не ўсё яшчэ вытаптана і выбрана, павінна хапіць і на маю долю.

Вось ён, абзац, пасля якога я акрыяў. Нават два абзацы.

«Чаму, — піша Барыс Васілеўскі, — ядомы і вельмі смачны — асабліва ў смажаным выглядзе — грыб лісічка ніколі не бывае чарвівы?» І спасылаецца на У. Салавухіна.

А ў апошняга: «Гэты грыб здзіўляе тым, што, мабыць, з усёй грыбной разнастайнасці ніколі не бывае чарвівы. Чаму чарвякі пазбягаюць лісічак, я не ведаю, і наўрад ці ведаюць пра тое вучоныя людзі — міколагі».

Было ў мяне некалі апавяданне «Сыч» (са слоў Янкі Брыля, Васіль Вітка перад смерцю чытаў яго і нібыта нават хваліў… у адрозненне ад таксама ўжо нябожчыка Алеся Асташонка — таго гэты «Сыч» проста выводзіў з сябе.) Там пра сучаснага кулака, які прадаваў на базары лісічкі, і нягожыя, бракованыя, пакрышаныя, чарвівыя не выкідаў, а забіраў у слоіку дамоў: курам, парасятам — каб нічога не прападала ў гаспадарцы.

Адразу звярнулі ўвагу на гэтыя чарвівыя лісічкі. Уладзімір Міхайлавіч Казбярук па тэлефоне працытаваў нейкага польскага паэта: той таксама катэгарычна заяўляў, што лісічкі ніколі не чарвівеюць.

Дарагія рускія, беларускія і польскія спецыялісты. Чарвівеюць! Сцвярджаю гэта не як вучоны-міколаг, а як практык. Усё правільна: чарвяк інакшы, чым, напрыклад, у баравіку, гэты, лісічкавы, толькі адзін, жоўтага колеру з чорнай галоўкай, падобны на тых, якія мы знаходзім у яблыках і грушах, даволі вялікі і вельмі цвёрды — да таго, што скрыгіча, патрапіўшы пад нож. Але ж ён ёсць і называецца чарвяк! Ён выядае-выточвае лісічку з сярэдзіны, як шашаль дрэва. Цэленькая і чыстая зверху, яна, калі яе падрэжаш, літаральна рассыпаецца ў пальцах…

Тут трэба зрабіць адно адступленне. Катэгарычнасць такіх паважаных і грыбовікаў, у першую чаргу У.А. Салавухіна, прымусіла мяне яшчэ раз зьвярнуцца, прынамсі, да творчасці апошняга і перачытаць яго славутае «Трэцяе паляванне». І што вы думаеце? У зборы твораў, г. зн. у апошнім варыянце аповесці, акурат пасьля слоў пра лісічкавую чарвівасць адшукалася зорачка, і пад ёю — устаўка, якой у ранейшых выданнях не было:

«Чытач з горада Волжскага прыслаў сногсшибательное паведамленьне. «Гэтым летам я ляцеў у вёску на крылах у прадчуванні грыбной насалоды. Але надзеі мае не спраўдзіліся, за ўвесь адпачынак я не знайшоў ніводнага белага грыба — ліпень быў спякотны, дажджоў не было… Але і з пустымі рукамі не вяртаўся. Я знаходзіў 3–4 пасяленні лісічак, і валізка не была пустою. Вось толькі многія лісічкі былі чарвівыя. Прычына? Не ведаю. Магчыма, таму, што ў гэтай пасадцы яны былі адзінымі грыбамі. Як вы на гэта гледзіцё?»

На жаль, Уладзімір Аляксеевіч не піша, як на гэта паглядзеў ён; што да мяне, дык я гляджу на гэта з некаторай крыўдаю, асабліва на слова, якое не змог перакласці, а толькі вылучыў курсівам: сногсшибательное … Ніякае яно для нас, беларусаў, не сногсшибательное .

У інтэрвью «ЛіМу» Іван Якаўлевіч Навуменка выказаўся пра згаданага ўжо «Сыча»: «Гэта ж жывы факт! Недзе ўбачыў таго Сыча, такога сквапнага, заўсёды хмурнага…»

Ага. Пісьменнік толькі тое і робіць, што бачыць, запамінае і апісвае… Нікому не даводзілася за савецкім часам, у сёмым класе, прадаваць на базары тыя ж лісічкі? Не? Калі трымціць уся сярэдзіна ад сораму і страху, бо за падобны «бізнэс» запраста можна вылецець са школы, тым больш, што амаль усе настаўнікі гарадскія і вельмі часта сюды, на базарчык, наведваюцца… Калі пакупнік-псіхолаг з аднаго пагляду раскусіў цябе, ведае, што не пікнеш ты, і робіцца крыклівым, прыдзірлівым, нахабным, прынюхваецца да тых няшчасных лісіц, перабірае… І абавязкова ж натыкнецца хоць на адну, чарвяком паточаную! І тады альбо плакалі твае грошыкі, альбо мусіш напалавіну скінуць кошт, абы толькі ён не падымаў крык на ўвесь базар… А дома ў сваю чаргу гвалт: як можна ўмудрыцца замест дзесяці рублёў натаргаваць пяць?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x