Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Між тым малады чалавек і дзяўчынку прыабняў за плечы і адвёў убок, да маці з сястрою. Было відаць, што ён у гэтай сям’і чалавек свой. Паводзіўся ён смела, упэўнена, увогуле было адчуванне, што ён на гэтым пахаванні — галоўны, адзін ведае, як, што і калі трэба рабіць. Вось ён шапнуў штосьці ўдаве, і тая закрыла твар рукамі, потым падышоў і шапнуў штосьці Сцяпанаву. Сцяпанаў махнуў рукою — і каля труны аднекуль з’явіліся рабочыя ў спяцоўках, хуценька наклалі века, застукалі малаткамі… Ударыў бубен, зазвінелі адна аб адну талеркі, і першы рэзкі гук трубы разарваў мокрую прыціхласць, ірвануўся некуды праз дождж, вышэй дрэў, вышэй хмар, некуды аж у неба…

Вінярскі, убачыўшы, што ўдава не глядзіць, як закопваюць, а стаіць адна, абапёршыся на агароджу чужой магілкі, пачаў асцярожна прабірацца туды. Раптам яму здалося, што нехта паклікаў яго: «Вінярскі, чакай!» Ён азірнуўся — нікога, але пакуль разглядаўся, удавы каля агароджы ўжо не было. Вінярскі, аднак, выйшаў на тое месца, пачаў абціраць аб траву каля агароджы чаравікі, запэцканыя ў гліну.

— Можна… вас?

Перад ім стаяла ўдава і працягвала руку, нібы хацела схапіць яго за куртку і не адважвалася.

— Я назірала за вамі… мне трэба пагаварыць… — Яна дастала з рукава насоўку і доўга смаркалася, але калі зноў загаварыла, голас быў такі ж прастуджаны. — Мне сказалі, вы працавалі з маім мужам?

— Так, — адказаў Вінярскі і, не вымаючы рук з кішэняў, правай прыціснуў да жывата пакунак.

— Я хачу вас папрасіць… Я вельмі прашу вас!.. — Яна зноў пачала смаркацца, заплакала, выціраючы насоўкай слёзы.

— Я вас слухаю, супакойцеся.

— Можа, вам Ваня нешта паспеў сказаць перад смерцю?

— Супакойцеся, я вас слухаю, — другі раз прамармытаў Вінярскі, быццам перад ім была адна з ягоных пацыентак. — Мне шкада вашага мужа… Я разумею вас, спачуваю, але мы… не былі сябрамі з Іванам Змітравічам… Так выйшла. У яго былі свае праблемы, у мяне — свае… Мы мала гаварылі.

— Ён так цёпла згадваў вас!

Вінярскі паціснуў плячыма, паказваючы, што і рад бы, ды памагчы не можа, і павярнуўся, каб ісці. Удава забегла наперад, схапіла яго за рукаў і нагнула блізка да свайго твару.

— Я прашу вас, малю на каленях!.. У Вані былі грошы, многа грошай!.. Ён не мог памерці, нікому не сказаўшы, дзе яны! Я абшукала кожны куточак вашага кабінета… Вы ведаеце, дзе грошы — я бачу па вас!..

На секунду Вінярскі нібы акамянеў. Нейкі голас крычаў у ім: «Аддай! Зараз жа дастань пакунак і аддай, ты ж і ўзяў яго сюды знарок, каб аддаць!» Другі голас ціха, але неяк і больш уладна шаптаў: «Аддаць?! Як? Вось тут, пры ўсіх, дастаць і аддаць? Вар’яцтва! Першае ж пытанне — адкуль у мяне гэтыя грошы? Адкуль у цябе грошы чалавека, які вунь ляжыць у зямлі, мёртвы? Ці не звязаны тыз яго смерцю? I ці ўсе тут грошы? Можа, аддаеш толькі частку? Адчэпнага?..»

За апошнія два дні — пасля смерці Івана Змітравіча — Вінярскі змяніўся моцна. Два дні і дзве бяссонныя ночы вымучылі яго. Гэта быў ужо не той Вінярскі — упэўнены ў сабе эгаіст, які ганарыцца сваім эгаізмам і ставіць яго вышэй за ўсё на свеце. Атручаны мепрабаматам, аслаблены бяссонніцай, яго мозг ужо не мог працаваць, як раней, лагічна. Вінярскі даходзіў да таго, што пераставаў пазнаваць самога сябе, не ведаў, што яму хочацца, што ён можа зрабіць праз хвіліну, не кажучы пра больш аддаленыя планы. Былі моманты, калі ён, бяссоннай ноччу седзячы ў крэсле, казаў сабе: «Зараз пайду пап’ю вады», — уставаў, ішоў на кухню, але замест вады даставаў з халадзільніка кавалак сыру і еў яго. Ад таго, што ён перастаў пазнаваць сябе, Вінярскаму было страшна, але найбольшы страх узнікаў тады, калі ён набліжаўся да «дыпламата» з грашыма альбо калі нават проста думаў пра гэтыя даляры Стэльмаха, калі пачынаў прыкідваць, што з імі рабіць, як лепш імі распарадзіцца. Ёнразрэзаў нажоўкаю «дыпламат» на часткі, выкінуў, — але нічога не змянілася, да пакунка з далярамі гэтак сама страшна было набліжацца і страшна было думаць пра іх. Мала-памалу ў ім выспела рашэнне — рашэнне бязглуздае: ад грошай трэба пазбавіцца.

Калі б яму тыдзень назад хтосьці сказаў, што ў яго будуць пачкі даляраў, а ён не знацьме, што з імі рабіць, будзе шукаць спосабу пазбавіцца ад іх — Вінярскі параіў бы такому «прароку» пайсці палячыцца. Але чалавек часта не ведае самога сябе. I выходзіла: як раней Вінярскаму было зразумела, што для таго, каб жыць, трэба любымі сродкамі здабываць больш грошай, так і цяпер ён яшчэ больш зразумеў — для таго, каб не звар’яцець, трэба пазбавіцца ад іх. I калі сёння пад раніцу ён зразумеў гэта, яму ўпершыню за гэтыя двое сутак стала лёгка, як некалі ў дзяцінстве, і слёзы радасці пацяклі па шчоках. Хай слабасць, бесхарактарнасць, труслівасць — жыццё даражэй. Усё навідавоку. Грошы ёсць, ляжаць — яны страшныя, жыцця няма. Падумаеш, як вяртаеш іх, выкідваеш, пазбаўляешся неяк ад іх — ёсць жыццё, ёсць ранейшы, дужы, ганарысты, упэўнены ў сабе Яўген Вінярскі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x