Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Якое дажджлівае лета…

— Труну, хоць труну трэба было ўзяць пад плёнку…

— Яму ўжо ўсё роўна…

— Не разумею, чаму нельга раскрыць парасон?..

На пахаванні розныя прыкметы, розныя рытуальныя дзеянні набываюць асаблівае значэнне — нават самы зацяты які-небудзь нявернік міжволі пачынае сачыць за сабою і за іншымі і рабіць тое, што ўсе. Сапраўды, ніхто не раскрываў парасон, хоць наўрад ці хто ведаў, можна гэта ці не. Быццам нейкая ланцуговая рэакцыя ўзнікла паміж людзьмі, і адзін глядзеў на другога, і кожны баяўся першы зрабіць нешта будзённае, жыццёвае, што магло б парушыць цырымонію. Ніхто не курыў.

Вінярскі стаяў па другі ад труны бок ямы, утуліўшы галаву ў плечы, схаваўшы рукі ў кішэні курткі, пад густой акацыяй, з якой яшчэ больш, чым з неба, капала, і, як і ўсе, не раскрываў парасон, хацеў курыць, але не асмельваўся. Ён толькі ў думках хваліў сябе, што, збіраючыся сюды, у апошні момант замест свайго заўсёднага белага плашча надзеў шырокую скураную куртку. Цяпер было і цяплей, і куртка была чорна-шэрая — не белы ж плашч на пахаванне! — а самае галоўнае, куртка была прасторная і ўнізе, на поясе, сцягвалася, таму пакунка з грашыма, што ляжаў за пазухай, зусім не было відаць. I рукі былі вольныя.

Вінярскі слухаў перашэптванні за спіною, не зводзіў вачэй з жанчыны ў чорным, што стаяла каля труны, і, як і ўсе, жадаў, каб гэта хутчэй скончылася. Тады ён падыдзе да жанчыны… Але пакуль трэба чакаць.

Так атрымалася, што Вінярскі, дажыўшы да дваццаці васьмі гадоў, ні разу не бачыў сапраўднага, «жывога» пахавання. Гэты працэс ён уяўляў сабе з кніг альбо з фільмаў, часцей за ўсё з кінакамедый, дзе вывальвалася з рук труна, разбівалася і аказвалася, што ў труне быў не нябожчык; альбо п’яныя музыкі замест жалобнага пачыналі раптам іграць вясёлы марш; альбо ў апошні момант выяснялася, што хаваюць не таго, па кім плачуць удава і дзеці… Ён чамусьці нават не верыў, што ў сапраўдным жыцці каля труны бываюць прамовы з банальнымі словамі: «Вось і пайшоў ад нас…», галашэнні і развітанні, калі блізкія, перад тым як закрыць века, нагінаюцца і цалуюць нябожчыка ў лоб… Яму здавалася, што ўсё гэта адбываецца неяк прасцей, хутчэй, проста пастаяць трохі людзі каля труны, памаўчаць, закапаюць яе і разыдуцца.

Але была і прамова — Сцяпанаў, трымаючы ў руцэ мокры капялюш і гледзячы чамусьці не на нябожчыка, а ў яму, доўга гаварыў, што «коллектив клиники скорбит… и от лица всех тех, которых вернул к нормальной жизни Иван Дмитриевич…»; было развітанне — і ўдава, укленчыўшы над труною, доўга галасіла і не хацела ўставаць, і яшчэ людзі падыходзілі і схіляліся над тварам і складзенымі рукамі нябожчыка; і падобная на чарапаху вахцёрка, якая адчыняла Вінярскаму дзверы клінікі ў тойвечар, гучна сказала: «Дай Бог кожнаму так жыць і так памерці!..»

Раптам Вінярскі насцярожыўся. Да труны ступіла маладая дзяўчына, таксама, як і ўдава, уся ў чорным, падобная на манашку з фільмаў, апусцілася на адно калена і ўпала тварам на нябожчыка, абхапіла рукамі труну, быццам хацела адцягнуць яе ад краю ямы… У той жа момант з натоўпу вылучыўся малады чалавек, падышоў да дзяўчыны, абняў за плечы, ледзь не сілаю адарваў ад труны і адвёў убок. «Тая самая, Міла», — падумаў Вінярскі, чамусьці злуючы на сябе, што так і не паспеў разгледзець дзяўчыну ў твар. Затое хлопца ён разгледзеў добра. Хлопец быў высокі, з белымі доўгімі валасамі, якія, мокрыя, скручаныя, віселі ледзь не да плячэй і нагадвалі знарок завітыя буклі; ён быў у светлым касцюме, у стракатым гальштуку і, як для пахавання, выгляд меў даволі франтавы. Вінярскаму хлопец падаўся ганарыстым і самаўпэўненым. «А гэта жаніх, той самы, Васіль, паэт… Усё, я ўспомніў яго!»

Апошняю развітвалася дзяўчынка гадоў чатырнаццаці, у накінутай на плечы хустцы. «Міла, старэйшая мая, — прыгадаліся Вінярскаму словы Стэльмаха. — А гэта, значыць, меншая». Ён адступіў трохі ўбок, каб лепш разгледзець дзяўчынку, і незнарок стукнуўся аб акацыю. Халодныя кроплі пасыпаліся на галаву, за каўнер, і Вінярскі здрыгануўся — але невядома ад чаго: ад кропель ці ад таго, што ўбачыў твар дзяўчынкі. Абрамлены чорнай хусткай, белы тварык яе быў прыгожы да ненатуральнасці, як у анёлаў на маляваных абразках. «Хацеў бы я паглядзець, хто ён,каму такія жонкі дастаюцца», — падумаў Вінярскі і зараз жа зноў падумаў, што і старэйшая, Міла, відаць, такая ж, калі не большая, красуня, а дастаецца яна ў жонкі вось гэтаму, бяляваму. Так што глядзі, каму такія дастаюцца…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x