• Пожаловаться

Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-6800-68-2, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Альгерд Бахарэвіч Праклятыя госці сталіцы

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць” (http://www.svaboda.org/).

Альгерд Бахарэвіч: другие книги автора


Кто написал Праклятыя госці сталіцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

4.

Расплата прыйшла потым. Сястра чытала яму казкі; уладкаваўшыся з нагамі на ложку, яна рабіла змораны дарослы твар, прысланялася сьпінай да сьцяны й пачынала: “У адным горадзе, дзе ўсе людзі былі зьвязаныя паміж сабой паркалёвай нітачкай, аднойчы зьявіўся хлопчык. Ніхто ня ведаў, адкуль ён узяўся, гэты хлопчык, і імені ягонага таксама ніхто ня ведаў...”. Па каленях сястры, зацягнутых у грубыя вязаныя калготы, праносіліся туды-сюды драўляныя аўтамабілі, на антарктычную прасьціну сыпаўся чырвоны бальшавіцкі пыл. “Ы-ы”, – цадзіў скрозь зубы Назар Мінус. Сястра перагортвала старонку, потым яшчэ адну, яе голас, які старанна імітаваў інтанацыі адной тэлевядучай, станавіўся ўсё больш аднастайным і нарэшце пачынаў сіпець. “Панапісваюць усялякую ірунду”, – са злосьцю прамаўляла сястра, кідала кніжку ў кут і рабіла матчыны вусны. Назар глядзеў на сястру як зачараваны: за ейнай сьпінай калыхаўся цень узброенага мячом павука, у вачох успыхвалі дыямэнты, над плячом сястры навісаў чорны рыцар, а конь яго касавурыўся на Назара вагністым вокам. Перад сястрой на кукішках сядзеў брунаты й пупырчаты, як рапуха, чалавек у сярэднявечным капелюшы й абмахваўся вэерам са зьмеяў. Баючыся соскі, Назар маўчаў.

Зь імі ўсё было ясна, а вось простых жыцьцёвых рэчаў Назар Мінус не разумеў. Захоўваючы ў памяці абставіны свайго зьяўленьня тут, ён проста ня мог уцяміць сутнасьці некаторых навакольных зьяваў. Старая цётка, ад якой пахла сабачай мачой, надзявала яму на галаву душнае картоннае прыстасаваньне, зашмальцаванае й запляванае да такой ступені, што з Назара прасіўся на волю ранішні амлет, а гэтая страва і так не была ў жываце жаданым госьцем. Ззаду прыстасаваньне мела гумку, якая сьцягвала патыліцу й драла на ёй валасы нібы чужая купальная шапачка. Назару было загадана на вачах у некалькіх дзясяткаў агрэсіўна настроеных дарослых хадзіць ад сьцяны да сьцяны, махаць рукамі й тупа паўтараць загадкавы тэкст: “Ну каскажы церабяты, хтойя такойсер махнаты, кох цітрашчацу бышчолг, хтойя такойсер іволг”. Яму дзіка хацелася ў прыбіральню, прыстасаваньне налезла на самыя вочы і закрыла нос; задыхаючыся, паўасьлеплы Назар хістаўся ў цэнтры вузкага пакойчыка, пакуль не наляцеў на другога такога ж небараку. Церабяты заіржалі, катавальнае прыстасаваньне нехта зь яго нарэшце зьняў. Назар хутчэй ад маркоты, чым ад крыўды, даў волю ўсім вадкасьцям, якія меліся ў ягоным арганізме. “Ганьба, ганьба”, – паўтарала маці, цягнучы яго за сабой так, нібыта ён быў на колах.

Хтойя, такойсер махнаты?

5.

Утульны ружовы сьвет, дзе не існавала ні лева, ні права, мерны пошум па той бок, нябачныя, лагодныя, цёплыя ручаі – усё гэта раптам пачало кудысьці зьнікаць, пад нагамі распаўзлася белая бездань. Засмактала Назара, пацягнула за сабою; на руках, нагах і галоўнае, на галаве, нібыта тое паскуднае прыстасаваньне, што даводзілася потым цягаць у дзіцячым садку, замкнуліся кайданкі каардынатаў. Успамін пра гэтую надзвычайную падзею, хаця й пабляк з гадамі, аднак усё адно захінаў няўмольным ценем любыя калектыўныя дзеяньні, і як Назар не стараўся, сутнасьць іхная заставалася таямнічай.

Ніхто, аднак, не назваў бы яго разумова адсталым. Назар спраўна рабіў усё, што патрабавалася, рабіў з намі, рабіў як мы, рабіў лепш за нас. І няхай ён стаяў на лінейцы нібы сядзеў на цыркулі – дзяржава не падазравала нічога злачыннага, гладзіла па макаўцы, цярпліва чакала Назаравай крыві, Назаравага поту, чакала ягоных пальцаў, зубоў, ног, сноў, мараў.

Пэдалягічная майстэрня нумар шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць, куды адправілі Назара, месьцілася ў пяці хвілінах хадзьбы ад дому. Вакол штодня адбываліся дзіўныя рытуалы. Дужы маладзён зь неахайнымі вусамі падхопліваў Назара на рукі й марудна крочыў уздоўж застылага бруната-белага шэрагу. Як быццам гандляр рабамі прапаноўваў на рынку свой тавар. Назару было загадана заціснуць у спалоханых далоньках і трэсьці званочак, бесьперапынна трэсьці – спыніш зацеклую руку, і цябе аддадуць, прададуць, каму? ну хаця б вунь той цётухне, якая ўжо аблізваецца, прагна паглядаючы на Назара; гальштук на яе шыі як скрываўленыя нажніцы. Назар спалохана круціў шыяй, ловячы ў натоўпе вочы маці, а тая сьмяялася разам з усімі; сярод гэтага гурту кожная магла б быць ягонай мамаю.

Назар пакутліва імкнуўся зразумець, чаго ж ад яго хочуць усе гэтыя малыя й вялікія людзі. Аднак марна ён спадзяваўся, што калі-небудзь яму адкрыюцца іхныя сакрэты. Ад напружаньня яму часта балела галава – кволы Назараў розум настойліва чапляўся за думку, што ў падзеях, удзельнікам якіх яго прымушалі станавіцца, маецца нейкая прыхаваная заканамернасьць: ухапіць бы яе за хвост, і тады можна будзе стаць часткай зьвяна. Неўзабаве ён адмовіўся ад такіх пошукаў – высьветлілася, што неабходна проста глядзець на іншых, і яны ўтрымаюць цябе на паверхні.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кандрат Крапіва: Брама неўміручасці
Брама неўміручасці
Кандрат Крапіва
Альгерд Бахарэвіч: Сарока на шыбеніцы
Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.