Севярын Квяткоўскі - Падарунак для Адэлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Падарунак для Адэлі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарунак для Адэлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарунак для Адэлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Падарунак для Адэлі” – суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”,частка – на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996-2006 гг.

Падарунак для Адэлі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарунак для Адэлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вы можаце высунуць справядлівае дапушчэнне, што я зрабіў мітынг у шапіку. Не. Я зрабіў штосьці сярэдняе між лекцыяй і казаньню.

Да майго цягніка заставалася пятнаццаць хвілін, а ў кішэні было грошай роўна на квіток, калі Марэк заявіў, што абавязаны пазнаёміць такога выключнага чалавека, як я, са сваёй сям’ёю. Мы прапілі мае апошнія сем літаў сорак цэнтаў і рушылі па ўжо ранішняй Вільні.

***

Ранішняя Вільня ў раёне двух вакзалаў – чыгуначнага і аўтобуснага – гэта вам ня ранішні Менск. У Менску ўсё чыста і акуратна. Там бомжы і п’янчугі адсякаюцца мянтамі на падыходах да вакзалу. Прастытуткі не вяртаюцца з начной зьмены, бо іх даўно разагналі, а п’яныя літоўскія журналісты не равуць пра тое, што літоўскія танкі пройдуць па менскіх вуліцах. У Менску законнасьць і парадак. А ў Вільні ўсё наадварот. Можна пабачыць пралетарскі мінэт, які робіцца ў кутку між шапікаў, і алкана, які ледзь ня гіне пад коламі аўтамабіля, а перапужаны кіроўца на вачох у людзей зьбівае небараку на горкі яблык. І беларускага журналіста, які жлукціць з рыльца гарэлку ў кумпаніі караіма і літоўца. Зь імі ён квасіў усю ноч, а цяпер п’е разьвітальную ды празь імгненьне будзе крычаць, лежачы ў лужыне, “лабусы підары!”, абяцаць танкі пад бел-чырвона-белым сьцягам, а забяруць у пастарунак журналюгу паліцыянты-расейцы… Я ж кажу: Вільня – вельмі жывы горад. Праўда, не па навагодніх сьвятах.

2 студзеня 2000 году Вільня была ціхая, спакойная і прыбраная сьвежым сьнегам. Прынамсі, гэтак было на Ліпоўцы, дзе мы селі ў машыну і паехалі за дзесяць км ад Вільні ў бок беларускай мяжы.

***

Я сяджу на пачэсным месцы – леваруч ад старэйшыны сямейнага кляну, 78-гадовага дзеда грэнадэрскай выпраўкі. Дзед адзіны, хто гаворыць са мной па-расейску. 2 студзеня – Народзіны дзядзькі Марэка, таму сям’я сьвяткуе. Пры стале дзед, дзядзька, ягоная жонка, іхняя дачка, два хлопчыкі-ўнукі, Марэк і я. Налягаю на вяндліны з кіўбасамі ды збольшага памоўкваю. Першыя пытаньні задавалі па-расейску, тады па-польску, але цяпер усе (апроч дзеда) гавораць па-беларуску (і як гавораць! у сэнсе мовы). Памоўкваць я памоўкваю, хіба ўжо пасьпеў распавесьці любімы віленскі анэкдот:

– Dzien dobry, Maryla, jak sie masz?

– Ганька, сёньня ж не нядзеля, можна па-просту.

А таксама ўсе ўжо выпілі за мой тост: “Жыве Беларусь!”

А п’ем мы ня піва, п’ем самаробную гарэлку. А таму я больш закусваю ды імкнуся як мага дыпляматычней адказваць на пытаньні пра жыцьцё ў Беларусі. А глядзяць у сям’і БТ і вельмі зайздросьцяць грамадзянам РБ. Сям’і жывецца цяжка: у іх прыватны бізнэс – два мікрааўтобусы і вялікі хутар з гаспадаркай. Я акуратна тлумачу, чым адрозьніваецца інфармацыя БТ ад рэальнага жыцьця.

– Ды ён жа нацыяналіст! – выгукае Марэк.

Справа ў тым, што мы з Марэкам ужо не такія сябры, якімі былі ў павільёнчыку. Пакрысе далейшыя размовы са мной прывялі Марэка да правільнай высновы, што я нацыяналіст. Выснова шакавала Марэка, а мяне шакавала тое, што Марэк шакаваны сваім адкрыцьцём.

Але тут, за сталом, я ў поўнай эўфарыі. Я па-за сьпёртым паветрам РБ, у вольнай краіне, за добрым сталом, сярод простых беларускамоўных людзей! Учорашнія блуканьні вакол вакзалу падаюцца дурнаватым сном. Праўда, дзед усё кіпяціцца: не хавае сумневу. І ўрэшце наўпрост пытаецца пра маё стаўленьне да Лукашэнкі. Я адказваю, за якую частку цела падвесіў бы… І ўмэнт вылятаю з-за стала! Дзед трымае мяне за каўнер і цягне да выхаду. Жанчыны войкаюць, шэптам выбачаюцца за дзеда і нясуць за мной вопратку. На двары Марэк прапануе пабіцца (але ў мяне баліць нага ды вабшчэ), і праз хвіліну я ў кумпаніі праважатых-дзетак тэпаю празь сьнежнае поле пад ясным студзеньскім сонцам у бок Менскай шашы.

Сьвята атрымалася.

***

P.S.: Празь некалькі дзён мне са Жмудзі ў Менск затэлефанаваў прыяцель Міндаўгас:

– Ведаеш, вечарам першага студзеня па тэвэ паказвалі наведнікаў паліцэйскага пастарунку, зьнятых схаванай камэрай. Дык адным зь першых быў нейкі вар’ят-беларус, які хацеў пераначаваць у паліцэйскім пастарунку. Во сьмяяліся!

А то! У Вільні і не такіх прывідаў пабачыць можна.

Патаемнае жаданьне

I. Калядная Паштоўка

Бывае сон – усё роўна як фонавае мармытаньне тэлевізара, прачнуўся – выключыў і забыўся на той сон. А бывае, суткамі ня можаш вынырнуць з убачагана сну. Углядаесься ў навакольную рэчаіснасьць, нібы рыбка праз шыбіны акварыюма.

А яшчэ бывае: раптам спасярод дня прамільгне згадка пра нейкі з тваіх колішніх сноў, жахлівых ці салодкіх. Прамільгне і зьнікне. Ты сілісься ўзгадаць – і ня можаш. І яшчэ бываюць сны, на якія не забудзесься ніколі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарунак для Адэлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарунак для Адэлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарунак для Адэлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарунак для Адэлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x