— Табе пеўніка не дам, бо табе трэба есці яйкі. Разумею цябе, але не дам, бо не хачу Клавы ашукваць, а ёй дам пеўніка бясплатна толькі глядзі па дарозе не прадай, бо ёй трэба есці суп з кураціны. Глядзі якая яна вутлая, мусіць яшчэ і сто не важыць...
Няхай будзе ўсё так, як ёсць, але чым яна ўсіх падкупіла, што ў мяне ўбіваюць яйкі, каб ведаў, што я — не я і хата не мая, ды яшчэ грошы бяруць, а жонцы пеўнікі даюць Дарма?!
Мо я ўжо не Васіль, і не Петручук?
1985 г.
Ужо ў дзевятнаццатым стагоддзі рускі паэт напісаў: "Не мучь муху, бо ей больно!" Чуеце? А аб рыбе ніхто дагэтуль не падумаў. Не, я дрэнна сказаў. Мукамі рыбы ніхто не турбуецца, нікому галава не баліць.
Лоўлю рыб спортам называюць, аднаўленнем нервовай сістэмы. А як гэты "спорт" і "аднаўленні" выглядаюць? Прывязвае рыбак да жылкі кручок ці востры якарок і маніць імі галоднае стварэнне. А ці яно вінаватае, што галоднае, што такім яго змайстравала прырода? Беднае, глытае свой лёс, сваю згубу, а "спартсмен" цешыцца, вырывае з нутра рыбінага сваю пастку і кідае параненага сабрата на пясок, або ў торбу. Мучся, чорт з табою, калі дурное.
Цешацца рыбакі сваёй крывавай здабычай, цешацца ёю і іх сем'і. Убачыўшы поўную торбу пакалечаных прашчураў чалавека, зайздросцяць рыбакам сустрэчныя прахожыя.
У маёй вёсцы гавораць: "Каму вяселле, а цялятку смерць". Ды смерць цялятка (быка, вяпрука) больш гуманная. Толькі тады жывёліна мучыцца, калі нейкая разява замест у сэрца, ўваб'е нож міма. Але наогул кожны робіць гэта спраўна.
З рыбай ніхто не цырымоніцца. Селядцоў ловяць тонамі і жывымі соляць. Яны паміраюць у мучэннях, а мы купляем іх і ласуемся. З прагнай думкай аб напаўненні сваіх трыбухоў, прэмся ў рыбныя магазіны, купляем карпа, які яшчэ пару дзён таму назад плаваў у рыбніку, кідаем у ванну, бо свята ідзе — хай будзе свежы. Той плавае, плавае і здыхае, з голаду. А мы потым аблізваемся, смачны. Ніхто і не падумае аб гуманным падыходзе да жывой істоты.
Грамадзяне, калі выцягнеце рыбу з яе прыроднага асяродка — вады, канчайце яе адразу.
Прыемнага апетыту!
1985 г.
— Куды ідзеш?
— У горад.
— Ну, то не йдзі.
— Булкі маеш?
— Не, няма.
— Ну, то не куплю.
— А малако дома маеш?
— Таксама няма.
— То што, не прыносіць?
— Чаго?
— Як не, то не.
— Што, чаравікі купіў?
— Не, туфлі.
— Няхай сабе туфлі, але ж гэта боты!
— Калі боты былі туфлямі?
— Тады, калі ляжаў глыбокі снег!
— А калі ляжаў глыбокі снег?
— Дзе?
— У Афрыцы!
— А калі ты бачыў у Афрыцы снег?
— Тады, як там быў.
— А быў?
— Не.
— То чаму не заехаў па дарозе?
— Па якой дарозе?
— А якія бываюць дарогі?!
— Асфальтовыя, чыгуначныя і мо яшчэ якія.
— Ну, то па найлепшай, але глядзі, каб не ўпаў.
— Абую жорсткія боты, якія не коўзаюцца, — паеду лыжах.
— А ты чуў, што Коля свінню прадаў?
— Каму?
— Не ведаю.
— То як ён мог прадаць?
— Каб каня купіць!
— За свінню каня!?
— А ты, што хацеў пару?
— За свінню ён можа купіць толькі жарабя.
— Ну, пэўна, разумнік, пару коней і жарабя!
— Мне можна купляць, што хоча!
— А пэўна, каго ж ты калі пашкадаваў?!!
— Ты ў які бок гнеш?!
— У які хочу, і твая малая справа!!
— Чаго ты гарачышся, мы ж гаворым па-добраму?!
— З табою пагаворыш, калі ты ўсё супраць!!!
— Супраць каго!!!
— Супраць мяне!
— Адкуль ты гэта ўзяла!?
— Бачу па жарабяці!
— Па якім жарабяці?
— Па тым, што Коля за свінню купіў!
— А купіў?
— Хто яго ведае?
— Ну, то чаго гараваць?
— Таго, што ты пляткар!
І замоўклі на два месяцы.
1985 г.
Выйшла з друку кніжка аб асабістай гігіене ў "Сярэбраным стагоддзі", значыць, за панавання Вазаў.
Калі я, у свой час, на старонках "Нівы" заняўся справай асабістай гігіены, меў і такія заўвагі: "А ці ад хлеба з'едзенага з бруднае рукі, хтосьці памёр?".
Аднак справа асабістай гігіены хвалюе людзей ад моманту, калі яны навучыліся адрозніваць гігіену ад яе ад сутнасці.
Чытач можна падумаць (а нават напісаць у "Ніву"): "Адкуль узяўся нейкі Петручук-гігіеніст? Мо адно гаворыць, а другое думае?"
Я сапраўды баюся пісаць, атрымаўшы "порцыю" ад невядомай мне "Ангелікі Савіцкай" і майго былога сябра пакойнага K.Л. Але хачу сказаць: думаю тое, што і раблю. Хаця і займаюся пытаннем гігіены, не магу сказаць, што брыджуся людзьмі, а ўжо з канём, ці каровай буду піць з аднаго вядра. Але брыджуся іхнімі і сваімі адкідамі. А вы не? Вы думаеце, што мы рознімся ў справах гігіены? Вы таксама з агідай успрынялі б, калі б вам хтосьці падаваў руку, высмаркаўшы ў яе на вашых вачах свой нос. А гэта ж здараецца часта. Падыходзіце да чала-века, каб з ім прывітацца, а той быццам паводле нейкага рытуалу, смаркаецца ў правую руку, выцірае яе аб нагавіцы і падае вам. Падасце яму сваю? Пэўна, што падасце. Але адначасова падумаеце, дзе б гэта яе хутчэй абмыць.
Читать дальше