Георгій Валкавыцкі - Ашчэпкі (1998-2000)

Здесь есть возможность читать онлайн «Георгій Валкавыцкі - Ашчэпкі (1998-2000)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ашчэпкі (1998-2000): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ашчэпкі (1998-2000)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак" і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.

Ашчэпкі (1998-2000) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ашчэпкі (1998-2000)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сталін у стадыі параноіднага шаленства бачыў адно ворагаў. Дык праз гэты кантаслуп глядзелі і ягоныя апрычнікі: „ворагаў” у душагубку даставяць па канвееры — колькі душа каўказская пажадае. Любы кантынгент выканаюць з гонарам.

Як з жахлівых сноў вынырнула „Папка Бермана”. Вось зернятка плёну сталінскага наркома:

„Я. Купала является активным лидером нацфашизма”. „В 1928 г. Купала, как активный нацдем, являлся председателем Комитета защиты Белгромады в связи с провакационным процессом ее в Польше. По инициативе Купалы был организован сбор средств в помощь арестованным послам Белгромады в Польше, для чего был проведен литературно-художественный вечер в Минске, который дал 1200 руб., а в последствии активно помогал переброске послов Белорусской громады из Польши в БССР для активизации и усиления нацфашистской работы”.

Вось ён, беларускі лёс: у Варшаве ты агент Масквы, у Маскве — польскі фашыст. І яшчэ ягадка з той папкі:

„Якуб Колас, старый и хитрый враг Советской власти и Коммунистической партии”. „Осуществлял руководство вредительско-шпионской работой Академии наук БССР”, „высланному активному нацфашисту ЭпимахШипилло Колас в сентябре 1931 года выслал деньги”.

І з нашага непасрэднага лёсу: асудзілі тады 97 палітэмігрантаў, якія прыехалі ў рэспубліку з Заходняй Беларусі (1933-1934 гг.).

(З кнігі Расціслава Платонава „Лёт”, Мінск, 1998, 100 экземпляраў).

У гэтай параної здзіўляючая жывучасць: пачалася за цара, калі беларускасць лічылася інтрыгай палякаў (і наадварот). Прыйшоў 1956 год — і вар'яцтва адрадзілася. Тут ахрысцілі нас „маскоўскім насеннем”, там — „буржуазнымі нацыяналістамі”.

А ці кантаслуп кануў у Лету?

Чыім вучнем быў Сталін

БСЭ называе Сталіна актыўным змагаром за ажыццяўленне ленінскіх запаветаў (1974) . І раптам — тыран! Хлусіць БСЭ. Грубы каўказец вучыўся ў іншага настаўніка — таго, што вывеў у вялікія сыны шалапутнага македонца. Сталін ажыццяўляў запаветы Арыстоцеля.

Якімі ж зёлкамі напаіў славуты грэк памежнага горца? Тымі ж, што і Аляксандра Вялікага. Вось тыя зёлкі:

„Тыран павінен знішчыць выдатных людзей у краіне, таму што яны могуць стаць небяспечнымі. Ён павінен закрыць усе клубы і асцерагацца ўсяго, што здольна абудзіць мужнасць сярод яго падданых. Ён не можа дапусціць існавання аб'яднанняў, у якіх абмяркоўваюцца складаныя пытанні. Тыран павінен сачыць за тым, каб яго падданыя як мага менш сустракаліся адзін з адным, ён павінен вынішчаць дружбу паміж імі і мець скрозь шпіёнаў, якія павінны не толькі падслухоўваць, пра што падданыя гавораць, але і сачыць, каб тыя не выказвалі сваіх поглядаў і наогул іх не мелі”.

Цяпер вам ясна, хто выспеліў Сталіна? Чаму ж тады гісторыкі ўтойваюць кніжную ісціну? Арыстоцеля не чыталі? Дапускаю такую магчымасць. Дык на гэтым палетку сярэднявечча, удзельныя княствы, свае настаўнікі і тыраны. Латышонак тыраніць разбойных балахоўцаў, Туронак — сябрукоў Вільгельма Кубэ, Мірановіч — камунякаў („нашых хлопцаў”), Глагоўская — патрыётаў. У кожнага свая дзялка, свае градкі. Неахопнае не ахопіш. Праўда, імкнецца гэта здзейсніць Яновіч, але ён яшчэ да Арыстоцеля не дабраўся.

А тут і агульная хвароба — гісторыкі паказваюць не рэальныя з'явы, а ілюзорныя. Кожны перарабляе падзеі на свой капыл. Усё, каб аплесці нас сваім ачмурэннем.

Узбаламучаны век. Сталін, каб яму серай адрыгнулася, тварыў пекла, а мы думалі — будуе рай на зямлі. Цяпер, грэючы ў пекле азяблыя косці, смяецца з нас, задаволены.

Сядзіць Сталін у сагане,

Падспеўвае сатане:

— Я тыран і ты тыран,

Садавіся ў саган.

Як расплаўлялася сталь

Было ў 1953 годзе. У вітальні апраметнай з'явіўся лупаты тып у зношаным паўформенным фрэнчы пад таварыша Сталіна.

— Мне да шэфа! — прафесійна гыркнуў, уставіўшы алавяныя вочы ў жалезныя дзверы.

— У якой справе? — спытала стража.

— Па энкавэдэшнай лініі.

Стража, апазнаўшы прыхадня, расступілася:

— У добры час!

Бразнула ў дзвярах клямка. Шусь! — і няма лупатай з'явы. А праз хвіліну за жалезнымі дзвярыма грымнула. Адчынілася вентыляцыйнае акно і пачуўся службовы голас качагара з абслугі рускага катла:

Уберите трусливого Берию! Наделал в штаны, котел загадит. Не достоин топки дохлых особого склада. Отправить в зону бесхребетной нечисти.

Адчыніліся важкія дзверы. Чэлядзь, са скрыўленымі ад агіды тварамі, вынесла запэцканага ўласнымі адходамі Берыю. Пад'ехала чорная душагубка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ашчэпкі (1998-2000)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ашчэпкі (1998-2000)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ашчэпкі (1998-2000)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ашчэпкі (1998-2000)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x