— Польская школа! — пасля мінутнай паказухі заявіў я з выклікам:
— Кто первый?
Ахвочых не аказалася. Пальчаткі так і не згулялі адведзенай ім ролі.
Ажно прыехалі завочнікі. Выбіраюцца ў Ясную Паляну. І мы з імі. Ходзім па музеі-сядзібе, усё цікаўнае. Тут Леў Мікалаевіч пісаў, там араў, купаўся, адпачываў, назіраў ваколле. Згадваем, у якіх творах адлюстраваў і намі бачанае. А да мяне прыліп мядзведзіна сібірскі, на крок не адступае. Ахоўніка прыставілі? Непрыемнае адчуванне. Урэшце, калі ён на хвіліну адвярнуўся, дзялюся з Гагіевым сваім „адкрыццём”:
— Чего этот тип возле меня ветрится?
А Жора смяецца:
— Это боксёр. И я сказал ему, что ты — первая перчатка Польши...
Жартаўніком быў Жора. А я спазнаў смак баксёрскай славы. Ну і, выходзіць, фізрук меў рацыю.
13 лістапада 1960 г. на бэгэкатоўскі трон узышла Лідзія Бялецкая. Панавала да 6 снежня 1962 г. Толькі два гады (патрэбныя да бяскрыўднай пенсіі), а ўелася ў памяць, быццам іншых уладароў мы і не мелі. Пасля аўтарытарнага рулявання Уладзіміра Станкевіча, прышэсце ягонай таваркі, якую, дарэчы, ён і ўзвёў на трон, вітаў я з надзеяй на перадых у бязглуздым самаедстве, што ўзнікла на лініі БГКТ — „Ніва”. Палымяная „Ліда”, камсамольская Жанна д'Арк даваеннай вялікай Белыпчыны, у культуры ні бэ, ні мэ. Тым больш у беларускай. Будзем яе славіць, дарыць кветкі, і рабіць сваю справу. Ды роля англійскай каралевы ў новым грамадскім ладзе выдалася нашай валадарцы непрыстойнай. У ёй прачнулася прага барацьбы. І яна (валадарка), падмацаваная інструктажам пратэктара, які дзіўным збегам акалічнасцей сігануў — хворы! — у МУС (і трэба ж, якраз на нацменскую дзялянку), пачала руліць выпрабаваным у баях метадам. Мы яе славім, а яна нас гэтым метадам. Мы ёй кветкі, а яна іх пад палітычны кантаслуп.
Хай кідае, лаяць за гэта не будзем — славім далей. Апагей — навагодняя (1962) батлейка. Пачаткова зрабіў яе Віктар Рудчык. Мне яна не спадабалася: панурая, не на абранай лініі. Перарабіў яе, а фактычна зляпіў нанова — вясёлую, як наша Ліда. Аўтар ранейшы. І ганарар яму, каб не падумаў, што пагнаўся за трайнікамі. Толькі не ўлічыў зманлівых люстраў акаяннага кантаслуп. У ім, замест хваласпеву, Ліда ўбачыла рэвальвернае слова:
ПРАВАКАЦЫЯ
З такім прыгаворам і лягла батлейка на вырашальны стол І сакратара ВК ПАРП. Тав. Лашэвіч злёгку пажурыў мяне (за пустыя бутэлькі, раскінутыя пад тронам, вакол якога адбывалася вітанне новага года), а песня батлеечнай Ліды нават увяла яго ў стан душэўнага размагнічання.
— Ну, навошта вы яе так! — смяяўся:
Па садочку я хадзіла,
Яблыкі зрывала.
— Дык садочак — гэта БГКТ, а яблыкі — актывісты! — пераказваў каментар Ліды. — А рэдактар „Нівы”, як думаеце, хто? — аж слёзы выступілі ў вачах. — Яблыка гнілое!
Пасмяяліся. Падбадзёраны прыязным стаўленнем Інстанцыі, І красавіка інфармую чытачоў, што дырэктар „Бэтэскі” вырашыў успамагчы мастацкі рух на Беласточчыне трыма прэміямі і загранічнымі стыпендыямі. Ускосна слаўлю шчодрасць валадаркі. На гэты раз маё шчыраванне трапіла ў МУС. І мне стала не да смеху. Прыгавор: рэдактар „Нівы” — злосны правакатар. У чарадзейным кантаслупе прыняў я выгляд Стральчука з кіпучай маладосці выкрывальніцы. Не знайшлі толькі Прытыцкага, хоць і ён зямляк.
Не лезь у хамут, які не па табе. Так падказвае народная мудрасць. А мы гэту абузу ўсё выбіраем на выраст. А часам начэпяць яе на карак паняволі. І не муляе.
У шасцідзесятыя гады мінулага стагоддзя паміж беластоцкімі і гродзенскімі рэдакцыямі наладзіліся, як тады мовілася, цесныя вузы дружбы. Мы ездзілі да іх, яны да нас. Адны ў другіх пераймалі вопыт працы і гасцявання. Як правіла, ездзіла кіраўніцтва рэдакцый. А паколькі органаў друку і маўлення — у іх і ў нас — было малавата, на правах парытэту кантачылі „Беластоцкая газета” з „Гродзенскай праўдай” і беластоцкае радыё з гродзенскім радыёвяшчаннем. Мяне бралі на прычэпку: па той бок не было партнёра. Дык і не гублялі час на мантаванне складу „дружбакоў”. Ехалі на званок вядучага органа, якім у нас лічылася „Газета”.
Вось і едзем: Рысек Краська — сакратар „Газеты”, Лешак Кубіцкі — галоўны Беластоцкага радё, ну і я (прычэпка), такі ж чын з „Нівы”. Дарога кароткая, нават роляў не распісалі. А тут, толькі вызваліліся з сяброўскіх адбымкаў, як з'явіўся карэспандэнт БелТА:
— Хто кіраўнік дэлегацыі? — дапытваецца.
Мы пераглянуліся: кіраўнік? Не было ніякай гутаркі наконт кіраўніка кіраўнікоў. Па росту гэты хамут павінен несці Кубіцкі. Аднак наперад высоўваецца нярослы Краська. І мы, рэшта дэлегацыі, з палёгкай уздыхаем. Але і самазванец мала цешыўся гонарам. Сталічны прадстаўнік брацкай гільдыі, з мінай самазадаволенага докі (глядзіце, які я спраўны!), падсоўвае Краську да аўтарызацыі аркуш машынапісу:
Читать дальше