Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перажываў ён страшна: злосць, пяшчота, адчуванне сваёй знявагі, жаданне зняважыць ЯЕ, помста — усё мяшалася… То хацелася забіць ЯЕ, то абагаўляць, то перажыць яшчэ адну такую ноч — а там хоць хай бы забівалі яго самога… Трэба паўтарыцца, што жыццё ў яго ішло вельмі роўна, не лічачы вырванага зуба, таму і не дзіўныя былі гэтыя перажыванні.

«Я больш чым упэўнены, што ЯНА яшчэ прыбяжыць — як міленькая!» — думаў, не могучы заснуць, Снарскі, вярнуўшыся ад Галі пасля таго, як яна сказала пра кватэру. I ён ужо ўяўляў сябе жанатым, тут — званок у дзверы, а жонка недзе там, далёка, недзе на рабоце, — а ЯНА стаіць у дзвярах, апусціўшы вочы, як тады пасля танца… Альбо — нечаканая запіска — «прыходзь, я адна, муж мяне кінуў»…

«Ах, муж цябе кінуў?..» Закалыханы, Снарскі пачаў ужо засынаць, як раптам успыхнула перад вачыма тая ноч, бессаромнасць ЯЕ, словы, пакусаныя вусны, рухі, паднятыя поўныя ногі ў чорным капроне — і ўвесь сон адляцеў, як і не было. I зноў, як і каторую ўжо ноч, крыўда, горыч і нейкая шалёная радасць закруціліся ў клубок, але — упершыню — радасці ў гэтым клубку было болей. Жыць як набяжыць — і ўсё само сабою зробіцца!

* * *

I на другі вечар Снарскі, стоячы на Галіным балконе, папіваючы гарачы чай праз цыгарэтныя зацяжкі, сказаў:

— Хелена… (ён быў з Гродзенскай вобласці, і ў іх так звалі жанчын; праўда, ён ведаў, што Хелена — гэта Алена, але, называючы Галю гэтым мілагучным еўрапейскім імем, ды яшчэ ў цемры, яму пачынала здавацца, што не такая ўжо яна непрыгожая і можа нават падабацца) Хелена… — ён узяў яе за руку і не ведаў, што рабіць.

Яе рука дрыжэла.

— Нашто ты сказала мне ўчора пра кватэру? Цяпер ты падумаеш… Я хацеў табе сказаць… але цяпер я звязаны, разумееш? Не магу сказаць таго, што сказаў бы, не ведаючы пра нейкія кватэры…

Яна маўчала. Памаўчаў і Снарскі, проста як актор адчуваючы, што ў гэтым месцы патрэбна паўза, — памаўчаў, уздыхнуў і сказаў:

— Ты падабаешся мне, Хелена, і калі…

— Ты хочаш сказаць, што хочаш са мною ажаніцца? — спытала раптам Галя.

— Ну.

Яна засмяялася, вызваліла руку і дакранулася да яго пляча.

— Ігар, дурань ты мой мілы!.. Не трэба гэтага нічога. Я ж усё роўна не паверу ніколі, што ты хочаш аканіцца на мне, а не на кватэры… Хіба я не ведаю, не бачу, што такое я і што — ты?

— Як знаеш…

— Не, ты кажы! — аж замалілася яна.

У Снарскага патухла цыгарэта, і пакуль ён ляпаў сябе па кішэнях, Галя хутка схапіла з падаконніка запалкі і падала.

— Хелена… дзякую… нашто гэтыя комплексы? Ты харошая, добрая дзяўчына, нічым ні за кога не горшая, і дарэмна думаеш, што калі б мы пажаніліся, табе дастаўся б нейкі падарунак, нейкая вялікая цаца… Я ведаю пра сябе, што я не такі, як усе, але не такі ў горшым значэнні, Хелена. Вось мне дваццаць пяць гадоў, а часамі такое адчуванне, што сем альбо семдзесят; я ж быццам і жыў, і служыў у арміі, і скончыў вось інстытут, а ў жыцці арыентуюся як дзіця ці стары дзед… Я інфантыльны, гультаяваты, грошы зарабляць не ўмею, нічым не цікаўлюся — ты ж сама ведаеш, што за ўсю вучобу я нікуды не вылазіў, не цягаўся ніколі па гэтых чортавых мітынгах, адзін з усёй групы не выйшаў з камсамола — і не таму, што трэба быў мне нейкі камсамол, а проста лянота была некуды ісці і пісаць некія заявы; усе бегаюць, чытаюць газеты, а мне начхаць, што ў нас тут заўтра будзе: капіталізм, камунізм, немцы, амерыканцы — хоць чорт рагаты; для мяне большая трагедыя спазніцца на тралейбус ці атрымаць тройку на экзамене, чым усе іхнія будучыя грамадзянскія войны і дзяржаўныя перавароты, якія не вылазяць з газет… Можа, таму, што мне ўсё ў жыцці ўдавалася? I парушыўся нейкі жыццёвы імунітэт? Я ж гадаваўся адзін, у сям’і вясковых настаўнікаў — песцілі, вядома, голасу ніколі не павысілі, у школе хвалілі ўсе гады, ніхто са мною не біўся ніколі — сын двух настаўнікаў! — але і гуляць чамусьці не хацелі, сяброў не было… Так і ў войску: я маляваў добра, спадабаўся ротнаму, астаўся пасля вучэбкі ў часці, пры штабе — паштальёнам, потым афарміцелем, у каравулах не мёрз, у нарады не ставілі, два гады праляцелі — і ўспомніць няма чаго, і сяброў блізкіх няма… Зараз скончу інстытут, паеду некуды — і тое ж будзе, не знацьму, каму напісаць, хто мне напіша… Я нейкі нелюбімы, Хелена, і сама бачыш — узяць з мяне можна мала што, а прашу я многа… Хочацца простага спакою, утульнасці, крэсла мяккага перад тэлевізарам, лямпы пад сінім абажурам, добрай, ласкавай жонкі — вось як ты…

Раптам, перш чым Снарскі паспеў нешта зразумець і адхіснуцца, яго шыю абвілі худыя, слабыя рукі, а да шчакі дакрануліся няўмелыя сухія вусны — і раз, і другі… Гэта яго так цалавалі!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x