Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разумеючы, наколькі гэты творчы неўроз небяспечны, наколькі хісткае балансаванне на мяжы паміж рэальнасцю і вар’яцтвам, Зошчанка прыдумаў сістэму кантролю пісьменніка над сабой, над сваім мозгам і сваімі пачуццямі. Калі ўжо гэты неўроз нельга вылечыць, дык як мінімум трэба яго не запускаць, бо наступствы могуць быць вельмі і вельмі сумнымі (гл. пачатак рамана). Яшчэ лепш — паспрабаваць паставіць яго на службу сабе («любімаму»); з паршывай авечкі хоць поўсці касмыль.

Мэта простая: як бы найдаўжэй пражыць фізічна, каб пры тым пісаць выдатныя рэчы і адначасова не звар’яцець ад перагрузкі? «Я не ацэньваю чалавека па даўжыні яго жыцця, — разам з тым вельмі слушна заўважае пісьменнік. — Іншае кароткае жыццё больш каштоўнае, чым стагоддзе. Але лічу, што калі падоўжыць цудоўнае кароткае жыццё, дык якасць яго не пагоршыцца».

* * *

…Тут і далей, паўторымся, маюцца на ўвазе творчыя людзі — пісьменнікі, для якіх не існуе ні дня ні ночы, ні выхадных ні прахадных, якія, як праклятыя, носяць паўсюль сябе саміх, якім аднолькава, што ў Дзвінску, што ў Мінску, што на французскім востраве Іф (Іў), што ў беларускім мястэчку Іўі, якія не маюць забыцця ні ў ложку з каханай жанчынай, ні на сяброўскіх пагулянках, ні на самотнай прыродзе, ні каля вакна раддома, з якога паказваюць несімпатычны камячок з зморшчана-спечанай мордачкай — іх першынца, ні каля труны бацькі ці маці перад пахнучай сырой зямлёю магілай…

Нідзе і ніколі.

Пісьменнікі, для якіх літаратура — хобі, якія пачынаюць «тварыць» пасля выхаду на пенсію, якія ўмеюць пісаць у працоўны час у працоўных кабінетах, якія атрымліваюць задавальненне ад самога працэсу пісання і «балдзеюць» ад уласных тэкстаў, якія хоць раз у жыцці ўжылі словы: «Я б напісаў, ды цяпер няма часу», — такія могуць адпачываць; іх я адпускаю. Гэтае эсэ не пра іх і не для іх.

26. «Хворыя прадметы»

Вандруючы ў памяці ад сёння да пачатку, усё далей і глыбей, Зошчанка дагробся да наступнага выпадку ў сваёй біяграфіі.

Аднойчы маці карміла яго, зусім маленькага, цыцкай. У гэты момант бліснула маланка, улупіла ў двор дачы. Забіла карову. Загарэўся хлеў. Жахлівы гром супаў з працэсам кармлення. На хвіліну маці страціла прытомнасць і выпусціла немаўля з рук. Яно ўпала на край ложка, скацілася ў балею з вадою, пашкодзіла руку…

Маленькі мозг няправільна злучыў гэтыя факты, паблытаў прычыны з вынікамі. Такія страшныя катаклізмы, — зафіксавалася ў маленькім мозгу, — маглі адбыцца ад таго, што вусны дакрануліся да цыцкі. І вось пакаранне: за ежу, за цыцку, за жанчыну — пякельны ўдар грому, падзенне, вада, зламаная рука, нерухомае цела маці!..

Удар, грукат, цыцка-ежа, вада, рука сталі першымі раздражняльнікамі, якія па ходу жыцця ўсё ўскладняліся, атрымоўвалі ўсё новыя пацвярджэнні сваёй небяспекі (нпр., у час вайны Міхась лёг у ложак з жанчынаю, побач разарваўся снарад — і дзіцячыя жахі ажылі, і яму стала блага, і нават забалела тая самая рука: зноў жанчына, цыцкі, гром, небяспека… І з таго часу калі ён толькі бачыў жынчыну, быў з ёю побач, а снарад не рваўся, яму ўжо рабілася не па сабе — па прынцыпе ілжывай сувязі, умоўнага рэфлексу — як выдзяленне сліны пры выглядзе або паху ежы).

Пазычыўшы ў швейцарскага неўрапатолага Дзюбуа тэрмін, Зошчанка вылучыў ужо згаданыя «хворыя прадметы». Гэта:

— рука,

— вада,

— крык, выбух, стрэл, стук,

— ежа (па эвалюцыйным ланцужку: цыцка — жанчына — секс).

Вось 4 асноўныя рэчы, якія з’яўляюцца ў тых ці іншых варыянтах для кожнага (па перакананні Зошчанкі) небяспечнымі. Паміж імі існуюць сувязі. З дзяцінства гэтыя сувязі маглі няправільна зафіксавацца ў псіхіцы, а потым, у далейшым жыцці, умацавацца грунтоўна. І менавіта яны, «хворыя прадметы», могуць выклікаць самыя сур’ёзныя хваробы — ад душэўных да фізіялагічных: страўніка, сэрца, лёгкіх, нырак, артрытаў і інш, і інш.

Трэба ўсяго толькі адшукаць ілжывыя, умоўныя сувязі і разарваць іх.

Самому Зошчанку гэта ўдалося. Лепшая частка яго жыцця (да 30 гадоў) была атручана цяжкай немаччу — у яго «было нядобра з нервамі», а адсюль — нядобра і з усім астатнім. Аб’ездзіўшы лепшыя савецкія курорты, абхадзіўшы ўсіх славутых дактароў, пераспрабаваўшы ўсё, што можна — ад гіпнозу да, як ён піша, «тон парашкоў і пілюляў», упарты пісьменнік расчараваўся ў медыцыне, узяўся за лячэнне сам… І здзейсніў цуд! — цалкам вылечыўся. Яму ўдалося зазірнуць у найпатаемныя куточкі ўласнай псіхікі, святлом розуму выхапіць іх і ўбачыць, што тое, што атручвала яму жыццё — усяго толькі дзіцячыя, смешныя, несур’ёзныя сімвалы. І яны зніклі, як знікаюць прывіды ў пакоі, калі ўключыць святло.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.