Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

28. Абвяржэнне

Занадта проста, каб быць праўдай. Крыху наіўна, каб цягнуць на «тэорыю шчасця».

Атрымоўваецца, што любы дыскамфорт, любая хвароба па большасці сваёй надуманыя, несапраўдныя, уяўныя, і яны імгненна знікаюць, калі ты толькі падумаеш і прааналізуеш, да каго ідзеш, каго чакаеш. А так як куды б мы ні йшлі, каго б ні чакалі і што б у нас ні балела — сустрэчы з жанчынаю не пазбегнуць; вось вам і разгадка…

Я хацеў з іроніяй (і прашу прабачэння, што гэтага не атрымалася) перадаць вышэйсказанае.

Вялікіх, паталагічных, ці што, комплексаў у сувязі з г. зв. «усіхнымі хворымі» прадметамі я ніколі не адчуваў. Плаваю, як паплавок, — рыбацтва абавязвае быць з вадою на «ты», са спіртным абыходзіцца навучыўся, крыві і слёз набачыўся больш, чым іншыя вады, шум, гул, стук у вялікім горадзе да таго непазбежны, да таго прытупляе, што хутчэй забаішся цішыні дзе ў лесе, на прыродзе, у адзіноце.

Рука? — трэба проста ведаць, што той, хто «цвёрдую» руку прымяняе, робіць стаўку на кулак — сам няўпэўнены, непаўнацэнны, слабейшы за цябе, і адказаць яму можна або тым самым (калі вы аднолькавых вагавых катэгорый), або смелым позіркам у вочы. І тады кулак абавязкова расціскаецца і ўладальнік «цвёрдай» рукі пачынае больш смяшыць, чым палохаць.

«Не боюсь я обид, ни крутых кулаков, ни воды, ни огня — а при ней словно вдруг подменяют меня…»

Што ж тычыцца жанчыны з яе нагамі і цыцкамі, дык на яе зусім не абавязкова зырыцца, можна ціхенька, апусціўшы вочы, прашмыгнуць міма і за вуглом тройчы сплюнуць.

У перыяд адной з сваіх кантрастных межаў (пра іх мы яшчэ пагаворым), менавіта — у 30 гадоў, я напісаў адну самаабарончую, самаахоўную аповесць, «Банальнае дарожнае знаёмства». Дарослыя мае кнігі тады чамусьці мёртва застопарыліся, не выходзілі, і я вымушаны быў адаптаваць яе да дзіцяча-падлеткавага чытва, і вось яна, усечаная, абрэзаная, кастрыраваная, да гэтага часу гуляе па калектыўных зборніках і кнігах «для сярэдняга школьнага ўзросту». Хачу прывесці ўрывачак з яе арыгінальнай.

29. «Банальнае дарожнае знаёмства»

…N. падумалася, колькі заходніх фільмаў ён перагледзеў за апошнія гады. Як там усё лёгка і проста! Знайшоў праблему — пазнаёміўся ў цягніку з дзяўчынаю, якая не пакінула свой нумар тэлефона! Ды выйдзі з цягніка, заходзь у любую кавярню — і знойдзеш дванаццаць яшчэ лепшых, якія дадуць не толькі тэлефон!..

«Чаму ж я калупаюся ў гэтым?

Таму, што веру адзіна сваёй інтуіцыі.

Таму, што мяне палохае гэта, мне гэта найбольш цікава; а каму не цікава і каго не палохае гэта — тым горш (ці лепш) для яго…»

І так, паехалі. Секс-матывы калі і ёсць, дык не галоўныя. Вырашэнне супярэчнасцяў — важнае, але недастатковае; мала што можа абяцаць жанчына, а потым не выконваць! Не трэба спадзявацца, тады не будзе і расчаравання.

Адкінем яе абяцанні, словы і магчымыя думкі. Возьмем канкрэтнае дзеянне. Учора раніцаю што зрабіла дзяўчына? Яна пайшла. І сёння пайшла. Узнік страх. І ўчора, і сёння.

Значыць, яму не хочацца, каб яго кідалі? Хочацца быць побач? Што ён хацеў узяць ад яе? Выгаварыцца? 3 такім жа поспехам можна было выгаварыцца і сябрам, і маці, і жонцы…

N. здавалася, што ён круціцца недзе блізка-блізка ад разгадкі. Нешта казала яму, падавала сігналы — «цяплей, цяплей!», калі ён пачынаў шукаць гэтай разгадкі не ў сваім жыцці, а ў сваіх ранейшых творах. Ён зноў пазваў на дапамогу памяць, і ўсплылі перад вачыма старонкі, раздзелы… Што хацелі яго героі ад жанчын? Ад адной — сексу, ад другой — пакаяння, ад трэцяй — усяго толькі тэлефоннага нумару… І побач з гэтым хаценнем заўсёды ішоў страх. Што кепскага рабілі, ці маглі зрабіць, яго героям тыя жанчыны? Маглі сысці, кінуць іх.

«І тады я пайшоў да Тані, — успамінаў N. свае цытаты, — і бажуся, як толькі пастукаў у дзверы, зайшоў, сеў, павітаўся — уся мая трывога некуды знікла».

«Страшна і незразумела, калі думаеш, што яна бавіць час са мною і цалуе на развітанне…»

«Галоўнае, я падышоў, сеў насупраць — і ўсе страхі мінулі без следу. Як гіпноз. Як п’яніцу з пахмелля трэба гарэлка, так мне трэба яе бачыць увесь час».

«Ён заўсёды панічна баяўся расстанняў…»

Разгадка аж закружыла галаву.

А любімыя песні, якія ён заўсёды мурлыкае пра сябе, едучы на працу ці з працы, або напявае ўголас, калі застаецца адзін?

«Не говорите мне прощай — я это слово ненавижу…»

«Не уходи, побудь со мною…»

«Бывай, абуджаная сэрцам дарагая, чаму так горка? — не магу я зразумець…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x