• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-02-1519-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Федарэнка Ціша

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Ціша? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— То яшчэ бацька… Пустазвон, перакаці-поле. Пустазелле. Колькі ён зарабляе? На білет хоць былі грошы? Ці ў вас прасіў?

— Былі…

— А кулак не аб’яўляўся? — спытаў Стах, маючы на ўвазе брата Стэфана.

— Які ён табе кулак?! — не вытрымлівала Домна. — Ён табе родная кроў, а не кулак!

— А хто ж ён? Кулак. Адгарадзіўся ад усяго свету, знялюдзеў ужо, здзічэў — нават палітыкай не цікавіцца… Каб мог, дык неба закрыў бы купалам.

— Схадзі, прашу цябе, да Стэфана, — усё яшчэ не губляла надзеі Домна. — Схадзі!

Стах задумаўся.

— Гэта што там на падаконніку? — памаўчаўшы, спытаў у маці. — Памідор? Можна мне памідор? Яны, цяплічныя, смачней чым з грады. Колькі ты там на сваіх парніках зарабляеш?

Выпіў, закусіў памідорам, пасаліўшы яго перад тым, паведаміў, што «гурок на 80 працэнтаў складаецца з вады, затое ў памідоры калорыяў — як у мясе!» З кожнай чаркай язык яго развязваўся. Ён дэманстратыўна звяртаўся толькі да маленькага пляменніка, называючы яго то Петрыкам, то Цішаю.

— Ты ведаеш, як я жыву? Які я багаты? У мяне ў кватэры ў футбол гуляць можна! Ах, ты, мая Ціша! А грошай на браніроўцы зарабляю столькі, што мог бы засыпаць цябе з галавою, як лістамі з клёна ўвосень!

І Петрыку зноў бачылася ў гэтым параўнанні — грошай з кляновымі лістамі — паэзія.

Маці з Домнай і гаварыць са Стэфанам перасталі, бо ўсё адно без толку, на пытанні ён не адказваў — або рабіў выгляд, што не чуе, або бесцырымонна мяняў тэму і казаў:

— Ах-ха-ха. Дзе ж ты, мая Ціша! А той усё плавае… Я ж табе паплаваю!

Баба Домна скрушна глядзела на яго.

— Як ты такі дамоў заедзеш? Што Таня скажа?

Выводзілі Стаха да прыпынку маці пад адну руку, баба Домна пад другую. Пятрок ззаду нёс капялюш. Дзядзька Стах не хацеў ехаць, парываўся абняць Домну. Ад перапаўняючых яго пачуццяў, ад хмельнага захаплення жыццём ён раскідваў рукі (гальштук матляўся):

— Ты ляці ад Волгі да Ур-ра-а-а-а… — расцягваў, разгортваў грудзі і лёгкія, і так доўга цягнуў на «а», нібы заклініла яму, і хацелася закончыць за яго, выгукнуць гэтае заключнае «ла!» Нарэшце ўсаджваўся ў аўтобус і з песняю адбываў.

Ледзь паспявалі перавесці дых, як у двары чуўся тупат. Цяжкай хадою праходзіў па сцежцы і ўзнікаў на парозе дзядзька Стэфан. Моўчкі здымаў кепку, азіраўся. Маці брала кепку і чапляла на той самы цвік, дзе нядаўна вісеў капялюш.

— Гэта ж трэба! Як цікуюць адзін за адным! — усплясквала рукамі баба Домна. — Не каб разам сабрацца!

Дзядзька Стэфан пазіраў у падлогу. Так і чакалася, што зараз чалавек пачне каяцца, прасіць прабачэння, выкручвацца. Але ён не каяўся, а казаў толькі:

— Во-о-сь, — і апускаўся на табурэтку.

Стэфан працаваў вартаўніком на аэрапорце, куды ездзіў веласіпедам. Калі яго брат Стах смакаваў слова «браніроўшчык», дык Стэфан, падкрэсліваючы выгоднасць свайго вартаўніцтва, з няменшай важнасцю зазначаў, што ў яго праца:

— Суткі праз двое!

Жыў вельмі замкнута, аднаасобна, вёў амаль натуральную гаспадарку. Але імкнуўся да яшчэ большай незалежнасці, поўнай.

— Ты не мог раней прыйсці? — ужо на яго перакідвалася Домна. — Далёка табе?

На што Стэфан зноў цягнуў глыбокадумна:

— Во-о-сь.

У яго быў выгляд суддзі, ці пракурора, які нарэшце заявіўся, каб сказаць сваё апошняе важкае слова і абвесціць прысуд. На Домну ён не звяртаў увагі, а ў братавай строга спытаў:

— Дык кім ён там у цябе робіць?

— Яго зразумееш? Ці то сплаўшчыкам, ці лоцманам, ці боцманам… Як гэта правільна: лоцман ці боцман?

— Не ведаю і ведаць не хачу, — адрэзваў Стэфан. — Брэша ўсё жыццё. Абодва слова праўды не сказалі ніколі: што твой, што Медны…

— Які ён табе Медны?! — не вытрымлівала, крычала Домна. — Ён табе родны брат! Вы мірыцца калі-небудзь надумаеце?! Чаго вам не хапае?! Здаровыя, не калекі, не лядачыя, з рукамі-нагамі, багатыя… Жывеце асобна, як у раі… Што вы дзеліце?

Адказу не дачакалася, ды, было відаць, не надта і чакала яго, а проста так казала — па завядзёнцы.

Дзядзька Стэфан таксама доўга сядзеў. Піў «абрыкосаўку», закусваў, памаленьку чыхвосціў аднаго брата, другога, і ўсіх слабадчан за кампанію.

Калі ўсё канчалася, маці падлічвала страты і толькі рукамі разводзіла.

— Але ж і сыны ў вас! Гэта ж трэба: трое мужчын перабыло, усе адчынялі веснічкі, бачылі, што клямка на адным цвіку вісіць — і ніхто не паправіў! Прыдуць, як у шынок, паядзяць, пап’юць, пачэшуць языкі, а ты слухай ды кожнаму ківай… Я думала, у мяне муж, ды свякруха, ды два дзеверы — я з імі гора ведаць не буду! А тут — абы-што!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Нічые
Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер
Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.