Андрэй Федарэнка - Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бачыш, які падобны? Усе ад Андрэя — і бацька твой, і дзядзькі. Усё ён паспеў. І сыноў нарадзіць, і дом гэты зрабіў, і печ склаў, і грубку… Тут усё яго рук. І вішні на двары пасадзіў, і абрыкос…

— Абрыкос? Дзед Андрэй?

Аргумент з абрыкосам падзейнічаў. Прамільгнула думка, што цяпер і яму, Петрыку, будзе чым хваліцца; Галя Капора скажа: мой тата, мой тата, а ён ёй — а вось мой дзед Андрэй!.. І зараз жа ўспомнілася, што расказваць больш няма каму, цяпер яны з Галькай ворагі.

— Ну, бачыш, ад каго твой бацька? Ад найбольшага героя!

— А чаму ён не ў брацкай магіле каля аэрапорта, як усе?

— Бо ён такія подзвігі рабіў, што яго асобна пахавалі. Хто ў брацкай магіле, той меншы герой, а хто ў асобнай — той большы.

Пятрусь слухаў з недаверам, але бабуля казала так упэўнена, пераканаўча, што ён быў зусім супакоіўся. Але тут зноў крыўда нахлынула.

— А яны дражняцца! Кажуць, што я… — і зноў не адважыўся вымавіць уголас, азірнуўся, як і з маці, і пачырванеў, і паманіў бабу, каб нахілілася. Прашаптаў ёй на вуха.

Бабуля выпрасталася, стала строгай, урачыстай.

— Ніколі больш такога не кажы! І не паўтарай! Ні ў голас, ні сам сабе не кажы, бо гэта самае брыдкае, самае страшнае слова, якое толькі можа вымавіць чалавечы язык!

— Горш за мацернае? — прашаптаў Петрык, у якога аж мурашкі па спіне папаўзлі ад яе біблейскага тону.

— Горш! І таго, хто гэта кажа, у турму пасадзяць, і Бог на небе пакарае так, што язык адсохне, і рукі-ногі паадсыхаюць!

— А Галька сказала, — заміраючы ад страху, прашаптаў Петрык. — Не пабаялася… І што ёй за гэта будзе?

— Бог пакарае.

— Калі?

— Ну, не адразу… Трошачкі пасля таго, як сказала. — Тут бабуля прыслухалася, прыпала да вакна: — Нехта ідзе да нас…

Але дзверы ўжо стукнулі. Петрыку і соладка было, і страшна, і так шкада Гальку! А раптам у яе язык адсохне? Ці рукі адымуцца? Яна такая прыгожая… Жывая, жвавая… Пругкая, як ікрынкі мойвы. І Петрыку было заўсёды прыемна, калі яна мерылася ростам і прыціскала яго да грудзей. Ах, што ж яна сама сабе нарабіла, дурніца! Цяпер ён і рады быў бы памагчы, ды ўжо, відаць, ніяк.

— А яны яшчэ дражнілі мяне разумным, — ні з таго ні з сяго ўспомніў ён.

— А ты не паказвай крыўду. Бо яны толькі таго і чакаюць. І калі ты злуешся, дык яшчэ больш будуць дзяўбаць. Яны табе — разумны, а ты адказвай — яшчэ і які разумны, разумнейшы, скажы, за вас! Я, скажы, такі разумны, як Брэжнеў.

— А яны крычалі, дзеўкі ў мяне не будзе, — адно за адным прыгадваў Петрык.

— А ты скажы — мае дзеўкі яшчэ не нарадзіліся, яны не роўня вашым, мае, скажы, дзеўкі будуць з чыстага золата!

Параўнанне не вельмі спадабалася ўнуку — лепш было б, каб яго дзеўкі былі жывыя і цёплыя, як Галька, а не з мёртвага халоднага золата. Але ўсё адно яму прыемна было слухаць, і лягчэй рабілася на сэрцы. Ён бачыў, што бабуля шкадуе яго, хоча абараніць, і таму знарок перабольшвае.

— Яшчэ казалі, што ў армію не возьмуць…

— А ты скажы — і возьмуць, і выберуць у генералы, і я буду ў сухім штабе сядзець, а вы ў акопах мокнуць, — мякка слала баба Домна.

А сама цукеркі падсоўвае, і ўсё свеціцца дабром. Кошачка падыйшла, стала ласціцца аб ногі. І сцены добрыя тут, і тэлевізар добры, і так прыемна пахне абрыкосавай настойкаю…

— Ну, бабулечка, я цябе так любіць буду, не ведаю як!

Радасны, супакоены — з такой навукай не прападзе цяпер! — пабег Петрык на веранду. А там Галькін бацька, трактарыст Карл Капора. Сядзіць за сталом і есць мойву.

— … А я бачу, нешта не так. Пцьфу-пцьфу… Галя ледзь не плача. Што такое? Я пытаю — маўчаць. Я за папругу — маўчаць. Я здымаю папругу… Тут Тамаш прызнаўся. Галя, кажа, дражніцца! Петрыка, кажа, задражніла. А яна перажывае, во яно як… Ну, думаю, раз так — схаджу, гляну. Думаю, трэба схадзіць, глянуць. Пцьфу! Схаджу, думаю, адведаю, — усё паўтараў Капора, відаць, ставіў сабе ў заслугу свой прыход.

— Не плюйся… Усе дзеці спрадвеку дражняцца.

Маці наклала на талерку рыбы, зверху лусту хлеба, падала сыну:

— Бабулі аднясі… Бо яна ганарыстая, сама не прыдзе, — патлумачыла Капору. — Пакрыўдзілася, што я мо не так сказала пра яе ўчарашнія гулі.

Петрык аднёс і хуценька назад — паслухаць.

— …Дык я думаю, гляну. Як хлопцу пасля таго, як яго пакрыўдзілі. Наўрад ці яму соладка на душы, — разважаў Капора. — Няможна такім словам дражніць чалавека. Калі ўжо так не церпіцца, ну, скажы, дапусцім, яўрэй. Чалавек жа не вінаваты, што яўрэй, правільна? Што ж тады, не жыць?

— Абы-што ты плявузгаеш! — злавалася маці. — Чалавека ніяк не трэба дражніць! Ніякім словам! Ды не плюйся ты!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x