• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-02-1519-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Федарэнка Ціша

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Ціша? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хай крот, а багацейшы за нас.

— У матэрыяльным плане — але не ў духоўным!

І ўсё ж бацька скіс.

— А можа і праўда… Не йдуць грошы да рук… Можа і праўда тут, на зямліцы роднай… Я ж што хочаш умею, я табе не Капора! Магу хоць бы капітанам на цеплаходзе прагулачным… Па рацэ… Лёгка і грашова, і, галоўнае, прырода…

— Прырода, — уздыхала маці.

Потым бацька выпіў ад засмучэння. Плакаў, цалаваў маці рукі і ўсё паўтараў: «Я сваё шчасце, лепшыя гады праплаваў! Нічога лепшага не бачыў за гэта вось, за нашу Слабодку, нікога лепш за цябе…»

— І я за цябе лепшага не бачыла. І я цябе кахаю і шкадую.

Бацька станавіўся на калені перад маці і цалаваў ёй рукі.

— Як правільна! — усклікваў ён. — Машыну купім, кватэру ў цэнтры… З братамі паміруся, у мяне цудоўныя браты! А то што ж гэта, на самай справе! Жывем нядружна, як няродныя… Нельга так! Трэба ўсё мяняць, усё ў волі чалавека… Хопіць! Вось толькі грошай каб падкапіць… Мне абяцалі… Да зімы…

Назаўтра раніцаю не было ні чамадана, ні бацькі.

— Але ж і сын у вас! — толькі круціла галавою маці.

— Ты мне ўжо, донечка, даруй… Я ж сама думала, ён перабесіцца, перакруціцца ды прыбяжыць дамоў. А ён чым далей, тым горай. Гэта людзі такія. Пасадзі яго на адно месца — счэзне, захварэе, ссохне, прападзе, памрэ… Такі ўжо характар. Няма ў чалавека прывязкі. Хіба што паміраць сюды прыпаўзе, як прыцісне… Такія ўсе паўзуць дамоў. Цябе вось толькі шкода! Сэрца збалелася… Хіба ты такога вартая? Такая маладая, спрытная, ладная… Кідай ты яго, не мучся!.. — а сама запытальна і разам з тым умольна глядзела на нявестку.

— Кідай, — уздыхала маці.

Тады і Домна таксама ўздыхала — з палёгкай, з непрыхаванай радасцю.

— Не кідай, донечка! Прападзе ён без цябе! А ў яго душа добрая, чыстая… Хоць і без цара ў галаве…

— Я ведаю.

Ведаў і малы Петрык — бачыў, як маці ажывае, харашэе, дабрэе пасля бацькавых наездаў.

І ён пачынаў здагадвацца, што справа тут, відаць, не ў мяху з грашыма, а ў тым, што мужчына, які не саромеецца плакаць перад жанчынай, станавіцца на калені і цалаваць ёй рукі, хутчэй за ўсё сапраўды валодае нейкім, можа быць, яшчэ большым за грошы, багаццем.

5

Не паспяваў знікнуць Марк, як з «Ікаруса» на прыпынку каля дома ўжо выходзіў Стахвей, ці, скарочана, Стах.

Звычайна калі дзядзька Стах прыязджаў, дык першыя яго словы былі не «добры дзень», не «як жывеце», а — «хто памёр?» — у сэнсе, з жыхароў Чэшскай Слабодкі. Калі размова заходзіла пра чужога чалавека, першай справаю цікавіўся:

— Колькі ён зарабляе?

Пра сябе з гонарам паведамляў, што працуе браніроўшчыкам.

— Адзін метр пагонны — рубель! Памнож — і пабачыш!

У Петруся слова «браніроўшчык» асацыіравалася з бранёй танкаў, слова «пагонны» — з пагонамі на плячах, а ўсё разам — з ваенным сакрэтным заводам, на якім, мабыць, дзядзька Стах выплаўляе для танкаў браню. Праўда, на ваеннага ён быў зусім непадобны. Нізкага росту. Увесь у вяснушках, у рабацінні. Лысінка з кучаравым вяночкам валасоў, адліваючых меддзю. І за гэта меў некалькі мянушак: Руды, Рыжы, Рабы, а самая распаўсюджаная — Медны.

Дзядзька Стах Медны заходзіў у дом, пачынаў шукаць вачыма, куды павесіць капялюш. Маці хапала капяляюш у яго з рук, увогуле пачынала мітусіцца. Петруся дзівіла гэта — нібыта завітаў дарагі госць. Затое баба Домна накідвалася на сына.

— Табе далёка было пад’ехаць? Цяжка было брата абняць? Чаму вы не мірыцеся?

— Ах, ха, ха, — адказваў на гэта Стах. Прысаджваўся за стол. — Я ж вас паміру! Ах ты, мая Ціша!

Петрык, калі быў малы, думаў, што дзядзька Стах, як і бацька, летуценнік (а яго падсвядома цягнула да паэтычных натур), і пад словам «ціша» мае на ўвазе навакольную цішыню, ёю захапляецца пасля гарадскога тлуму, калі ўскліквае: «Ах, ты, мая ціша!»

Але цяпер ён ведаў, што Ціша — гэта сучачка дэкаратыўнай пароды, той-тэр’ерчык, дзядзька Стах з жонкай цёткай Таняю надта любяць яе, выгульваюць, мыюць у ванне шампунем, яна нават мае ўласную канапку, хоць і спіць з імі у адным ложку.

— Ты чуеш, што я пытаю, ці ты не чуеш? — не ўнімалася баба Домна, пакуль маці ладзіла закуску.

Стах зноў не адказаў, а пагладзіў пляменніка, як сабачку, па галаве. Петрык даверліва падыйшоў блізка, прыціснуўся да дзядзькавага калена.

— Бач, вялікі вырас. Калі ў школу?

— На той год, — адказала за Петрыка маці.

— Пойдзеш у школу — не бойся. Я памагу. У мяне сусед настаўнік. Лёня завуць. Лену маю вучыў, і цябе будзе вучыць.

— Памажы, Стахвейка, — паддобрывалася маці. — Хто ж яму паможа, сіраце пры жывым бацьку?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Нічые
Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер
Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.