Андрэй Федарэнка - Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Талян радаваўся чужому поспеху, як уласнаму:

— Ну і дзядзя ў мяне!.. Во дзе жыве чалавек. Вось як жыць трэба!

За сталом Тамара сказала:

— А ведаеце, Анатоль, — сказала яна, — за вас многія пайшлі б.

— А мне яно трэба? — стараючыся быць бесклапотным, адказваў Талян. — У нас і так усё ёсць. Як у раі жывем!

— Я не жартую. Вы вельмі сімпатычны. І адразу відаць, вось паверце, жанчыны гэта чуюць — вы незвычайна добры, у вас чыстая душа. Гэта самае галоўнае, паверце. А ўсё іншае цяперашнім часам нажыўное. Да таго ж вы — герой, прайшлі амаль што Афганістан…

Талян густа пачырванеў і ад збянтэжанасці выпіў чарку гарэлкі.

— Ды ну… Скажаце вы… Які герой…

І, прыкусіўшы салатам са свежых памідораў, гуркоў і зялёнай цыбулькі ў алеі, хутка перавёў размову на любімую тэму:

— Вось мамка ў мяне… Лёнік у мяне… Дзядзя Адольф во сядзіць — ён ведае, не дасць схлусіць… Эх, каб вы Лёніка пабачылі! Во хто сапраўдны герой! Што я ў параўнанні з Лёнікам? Ты яго ўночы ў чужым лесе ў дзікім месцы да дрэва прывяжы — распутаецца! Вылузнецца! Агонь здабудзе, дзічыну злобіць голымі рукамі — і выжыве! Нам усім тут да Лёніка — як да Венеры! У Лёніка шалаш на дрэве, ён ведае, як засаду рабіць — па ўсіх правілах! Другі шалашык на вадзе, з чароту, каб да дзікіх гусей падплыць… Лёнік любую хованку зробіць. Вальдшнэп цяпер у балоты забіўся, а Лёнік ведае адну сям’ю, назірае за ёю — ну й расказвае! — хоць ты фільм здымай, так расказвае! Дзюбкі доўгія, галоўкі маленькія, а разумней за людзей. Сам сабе пераломы лечыць. Лапка зламаная, дык ён сам дзюбаю скруціць жгуцік з травы і на лапку накладзе — як гіпс у паліклініцы. Чарвякоў трэба з зямлі выманіць, дык вальдшнэп стане і лапкамі тупае — нібыта дождж ідзе! Туп-туп-туп — як кроплі дажджу! Чарвякі вераць, паўзуць на шум…

— Няўжо выпаўзаюць? — здзіўлена акругліла прыгожыя вочы Тома.

— Бягом бягуць! Аж з зямлі выкручваюцца! Патупае — дзюб-дзюб, набярэ чарвякоў поўны рот — і панёс дзяцям.

— Як цікава.

— А то прыехалі нядаўна — завядзі на вальдшнэпаў. Любыя грошы даем! Лёнік адказвае: пайшлі. Хочаш пагубіць сабаку — пайшлі! Застанешся без сабакі.

І замоўк. Ніхто, акрамя Ніны, не разумеў нічога.

— А што такое? Чаму? — спытаў Адольф.

— Не — пайшлі! Калі не шкада сабаку, — закручваў сюжэт, падпускаў таемнасці Талян, махаючы відэльцам з сасіскаю, а другой рукой цягнуў Адольфа за кашулю.

— Ну ўсё, здаёмся, — сказаў Адольф. — Чаму так сказаў Лёнік?

Талян урачыста агледзеў усіх. Потым прамовіў з націскам, нібы паведаміў важную ваенную тайну:

— Кляшчы. Цяпер іх самы час.

— Праўда, і па тэлевізары паказваюць, — падтрымала Тамара.

Адольф успомніў сваё маленства. Ніколі раней не было такой пошасці. Адно гора — камары ды мурашкі, ну, яшчэ гадзюкі. А калі зрэдку, раз за лета, дзе ў арэшніку натрапіш на кляшча, дык потым, на другі дзень, абдзярэш, як гарошынку, ну, пасвярбіць трохі, як камар укусіў, і ўсё.

Талян усміхнуўся паблажліва, паляпаў Адольфа па плячы:

— Не, дзядзя, цяпер усё іншае! Цяпер не тыя кляшчы. Людзі ад іх гінуць. А сабакі — і падаўна.

Закасаў рукаво, паказаў шрам авальнай формы, няроўны, спечаны, як выпаленае калёным жалезам таўро.

— Што гэта?

— Апёк? — сказаў Адольф.

— Не — што гэта такое?

— Ну не ведаю я!

— Не — хто скажа?

Паўтарылася тая ж гісторыя нагнятання, што і з кляшчамі.

— Баршчавік, — нарэшце пасля сваёй кароннай паўзы спакойна, з гонарам, аб’явіў Талян. — Тры гады назад. Вы ведаеце баршчавік, дзядзя? Лёнік пакажа. У тры чалавечыя росты, як бамбук, выганяе. Нічым не вытравіш. Усё жывое труціць вакол сябе. Нічога каля яго не расце — ні крапіва, ні лопух, ні бадыллё, ні чортава лыка. Раней было такое? Ніхто і слова такога не ведаў, а баршчавіком называлі грыб, што ў боршч кладуць.

— Няўжо тры гады? Ад расліны? — сытала Тома.

— Тры, — пацвердзіў Талян, любуючыся шрамам. — Зімой праходзіць, а ўлетку, вясной на сонцы праяўляецца.

— Фотасінтэз, — нясмела ўставіла Нінка.

Калі госці паехалі, нагружаныя падарункамі, Тома пацікавілася:

— А чаму Ніна рукі памыла не як зайшла, а ў канцы? Мо што было не так?

— Ай, усё іхнія хутарскія замарочкі! — адмахнуўся Адольф.

— А Талян і праўда — сімпатычны які. І добры такі, наіўны, і разумны. Душа адкрытая. На цябе падобны. Яго памыць, падстрыгчы, апрануць — ды тут кожная другая за ім пабегла б. Шкада яго! І Ніну гэтую таксама…

Скончыліся курсы. Адольф без асаблівага хвалявання пайшоў і ўсё з першага разу здаў: тэорыю і ваджэнне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x