Андрэй Федарэнка - Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Той жа двор. Лаўкі, вёдры, чыгуны, сабачая будка з пастарэлым Жукам. Куры. Недзе карова — бо стагі сена, і парасяты — бо вёдры. У меншай хаце стаяў фікус у бочцы, раскінуўшыся ледзь не на паўхаты. Ніна спаласнула чайнік і выліла разам з старой заваркай пад фікус.

— Ад молі — каб моль не вялася, — патлумачыла яна.

А Талян туды ж укруціў, зламаўшы, недакурак.

— Гэта для фосфару, дзядзя! Попел фосфар дае!

Талян увогуле мітусіўся, доўга не хацеў сядаць за стол, балбатаў — узбуджаны ад таго, што столькі дарагіх яму людзей сабраліся разам, у адным месцы сабраліся.

— Мамка мая… Лёнік, брацельнік… У-у, расказаць вам, які гэта чалавек! Звычайна ён у лесе прападае… І дзядзя Адольф — трэба ж!..

З-за гэтага яго шуму, калі нарэшце селі за стол, братавая ўсё не магла даўмець, што ў Адольфа цяпер у жыцці куча перамен.

— Дык а чым ты дабіраўся?

— Кажу ж, мінскім цягніком…

— А ў Мінск як патрапіў?

— Кажу ж — жыву там…

Нарэшце пачало даходзіць.

— Дык ты што — развёўся?!

— Ну, а я пра што кажу…

Талян пляснуў далонямі сябе па грудзях.

— Во дае мой дзядзя! Я развёўся — і ён развёўся!

— А сумка, падарункі? Ці… ты зноў жаніўся?!

— Ды а я вам што кажу…

Тут любога можна было ашаламіць.

— Ну і дзядзя Адольф у мяне! Я з яго не магу!

Адольф расказаў, як разводзіўся. Усё Ірыне пакінуў. Чамадан забраў, мальберт.

— А гармонік? — спытала Ніна.

— Ну, і гармонік.

— Вось за гэта хвалю, — адобрыла Ніна. — Тут правільна паступіў. Чаго за гэтыя шмоткі трымацца. Я яшчэ як тады прыязджала, адразу заўважыла — мяшчанства адно, лішняга многа. А гэтая як, другая? — спытала пра Тамару.

— У Парыж мяне звазіла, — стрымана пахваліўся Адольф.

Ніна заморгала вачыма. Замаркоцілася.

— Бач ты, — сказала з зайздрасцю, забыўшы пра меркантыльнасць. — А мае хлопцы адны і адны… Талян — на што ўжо добры, а і ён, бач ты, не падыйшоў…

— А хто мне трэба? — Талян перагнуўся цераз стол, абняў маці, пацалаваў: — Я адну сваю мамку Нінку люблю!

— Ты не п’еш, — заўважыла Ніна. — Аніяк? Ці толькі ў нас?

— Не цягне пасля бальніцы. Сам дзіўлюся! Людзі кадзіруюцца, па знахарах ездзяць, столькі мучаюцца… А ў мяне — як пасаціжамі адшчыкнула! Мабыць, толькі так і можна кінуць — калі прышчэміць добра.

— А ясі чаго мала? Ці нясмачна пасля Парыжа?

Перакінулася гутарка на Парыж. Адольф расказаў, што паветра там ў цэнтры горада чысцейшае, чым у нас у лесе, ці на беразе рэчкі.

— Проста носам, лёгкімі адчуваеш.

— А елі што?

— Рыба, куры, мідыі, сыры, бульба, мяса, аліўкі… А-а, суп з памідораў — гаспача.

— Жабы елі, дзядзя? — згараючы ад цікаўнасці, спытаў Талян. — А то Лёнік зараз адскочыць, наловіць.

— Не. Гэта ўсё дарагое, у асобных рэстаранах, мы ў такія не хадзілі…

Лёнік, які за ўвесь абед не вымавіў ні слова, не падняў ад стала вачэй, нешта сказаў, але так ціха, што пачуў яго толькі Талян.

І Талян, як перакладчык, радасна аб’явіў усім:

— А Лёнік еў! Жабу! Заблудзіўся ў лесе, злавіў камышовую жабу, спёк і з’еў!

— І што? — спытаў Адольф.

— Смачная, — прашаптаў Лёнік, гледзячы ў талерку.

— Галоўнае, без солі, дзядзя!

— З голаду ўсё смачнае, — сказала Ніна.

— А вось я ў Парыжы смаку зусім не адчуваў. Што ні ем — усё аднолькава. Акліматызацыя, можа. А ў вас тут звычайная яечня, шкваркі, памідор… Вазьмі бульбу…

Адольф узяў бульбіну, разламаў, прысаліў:

— Сопкая, развальваецца — і пахне!

— Там усё геннамадыфікаванае, — сказала Нінка.

— Мы, дзядзя, толькі сваё ядзім! — гарлапаніў Талян. — Ядзім свяжак, п’ем пяршак! Лёнік нам дастане і кабана, і рабчыка, і ліна…

Лёнік страшэнна канфузіўся, чырванеў, не ведаў, куды падзецца.

— Што я ў параўнанні з Лёнікам? Нішто! А Лёнік — о-о-о, гэты службу ведае!

Лёнік, не могучы больш быць у цэнтры ўвагі, так засаромеўся, што не вытрымаў, ускочыў, перакуліўшы з грукатам табурэт, і кінуўся з хаты. Ніна з Талянам аніяк на гэта не адрэагавалі. Ніна толькі са скрухай паглядзела яму ўслед.

— Шкада маіх хлопцаў… Не сучасныя яны. Добрыя. Добрым цяпер не выжыць. А дзеўкі ўсе пайшлі паганыя, маркантыльныя… Самі не ведаюць, чаго ім трэба. Вось у Таляна была… Грошы… Дык ты палюбі спачатку хлопца, а тады будуць грошы.

Адольф спаважна, аўтарытэтна параіў:

— Тут трэба падыход ведаць…

— Во — правільна дзядзька сказаў! Каго я люблю, дык гэта свайго дзядзьку!

Талян не паленаваўся абысці стол і пацалаваў Адольфа ў лысіну.

— Скажа — як у дзесятку ўлепіць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x