Андрэй Федарэнка - Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты што? Тут табе не Мінск. Міргнуць не паспееш, як сапруць! Пранясецца на роліках…

Ён хуценька прыбраў, яшчэ і раменьчык вакол рукі абматаў. Зайшлі ў гулкі Нотр-Дам, дзе Тома, раптам забыўшы на яго, ламанулася да алтара і там старанна, па-каталіцку злева-направа з шчырай набожнасцю пачала хрысціцца. Вусны яе варушыліся.

А ўвечары на балкончыку яны стаялі, звесіўшыся, глядзелі ўніз, на вуліцу, і ўверх, на казачны горад. Тома піла віно, Адольф — сок, і не таму, што баяўся за сэрца, ці таго, што можа «сарвацца» — проста не хацелася алкаголю, уражанняў хапала, ён і без спіртнога быў п’яны. Блішчэлі машыны ўнізе, і лісце дрэў, і кветкі ў вазонах на балкончыках. Вось каб жонку Ірыну сюды! Яму так шкада стала, што жонкі тут няма, што яна гэтага не бачыць, хаця, напэўна ж, не менш, чым ён, заслугоўвае. Сірата, што яна ўвогуле ў жыцці бачыла; адзінае яе шчасце — замуства, ды сям’я, дом, дзеці… Але гэта былі небяспечныя думкі, і ён хутка адагнаў іх.

— Як табе?

— Вельмі прыгожа! — вырвалася ў Адольфа. І акрамя гэтых двух слоў ён больш нічога не мог сказаць пра начны Парыж. Ды і не хацеў.

— Тамара, што я магу для цябе зрабіць? Чым аддзячыць?

— Перастань. Ты ўжо робіш, ужо дзячыш. Зрэшты… Ведаеш, у нашым доме жыве бабулька. Зусім адна. Такая няшчасная, маленькая, худзенькая, яе нават ліфт не можа падняць — такая лёгкая. Дык яна бярэ з сабою ў ліфт дзве цагліны.

Адольф засмяяўся, а Тамара сказала:

— Дык вось — не хачу ў старасці ездзіць у ліфце з цаглінамі. Не хачу мець дома гастарбайтара. Хачу звычайнага мужа, афіцыйнага гаспадара ўсяго, што ў мяне ёсць. Хачу, каб табе са мной спадабалася, каб ты не сумаваў па жонцы, па ранейшым жыцці… Я была б шчаслівая. Я і ў саборы аб гэтым прасіла, — наіўна прызналася яна.

Адольф плыў. Ён слухаў, верыў сваім вушам і не верыў. За што яму такое? Няўжо за талент? За акварэлькі? А ён заўсёды лічыў іх нікчэмнай забаўкай. Ну, калі так, цяпер ён па-іншаму возьмецца! па-сапраўднаму! ён дакажа!..

ІІІ

Па вяртанні ў Мінск Адольф яшчэ раз з’ездзіў у свой горад — па мальберт з гармонікам. Зноў, як і пасля санаторыя, падгадаў час, калі жонка была на працы. Ключ аказаўся ў суседкі, той самай, якой ён хваліўся пра Парыж. Яна прыліпла да Адольфа, як парыжская жуйка: што? як? дзе? Але на гэты раз Адольф не стаў ні жартаваць, ні хваліцца. Яму сорамна было і за той раз, за свае дурныя словы, за пахвальбу — надта жорстка было тое з яго боку; ён уяўляў, як суседка пераказвала іх Ірыне Бацькаўне, як яны, тыя словы, аглушылі, дабілі жонку… Цяпер ён не стаў нічога ёй расказваць. Ужо ўсё набывала іншы абарот, рабілася сур’ёзным.

— Маю радню ты ведаеш, — сказала Тамара, калі яны селі плячо да пляча на канапе, як сапраўдная сямейная пара. — А цяпер давай з тваёй знаёміцца. Памятаеш, ты пра жанчыну з Хутара расказваў? Пра сыноў яе?

— А, тыя! — Адольф спачатку спалохаўся, падумаўшы, што Тома хоча з яго жонкай, ці з дачкою, знаёміцца. — Ну, якая радня… Так, пятая вада на кісялі. Я, калі шчыра, з імі не вельмі… Я з імі, можна сказаць, ніяк… Больш чужыя, чым свае. Амаль нічога не звязвае.

— Табе зусім нецікава, як яны жывуць?

— А што ім зробіцца? Як жылі, так і жывуць. На Хутары каля Старушак… Яны што ёсць, што няма — аднолькава. Лясныя людзі, дзікаватыя…

Выкручваўся, асцярожнічаў Адольф, ведаў ён, як «любяць» чужую радню, тым больш — бедную, і ўсяляк даваў зразумець, што ў гэтым плане праблем не будзе.

Але Тома настайвала.

— Давай да іх з’ездзім. Ці сюды запрасі.

— Навошта яны табе? Гэтыя сем’і, дзе ўсё наперакасяк… Я прымхлівы, веру, што можна набрацца няўдач ад іх… (Сябе Адольф ужо лічыў удачлівым.) Я стараюся пазбягаць такіх…

— Як не сорамна! — з дакорам сказала Тамара. — Трэба помніць радню, нават самую далёкую, любіць, трымацца разам, жыць дружна. Мая мара — вялікая сям’я, многа ўнукаў, сваякоў, розных, з хутара, з вёскі, з іншых гарадоў, каб сабраліся разам, спявалі за сталом…

— Якія песні, пра што ты кажаш. Гэта бедныя, затурканыя людзі, яны жывуць зусім іншымі катэгорыямі, ледзь зводзяць канцы з канцамі… Да якіх ім песень?

— Ты мяне яшчэ зусім не ведаеш. Для мяне не існуе гэтых паняццяў: багаты, бедны, вясковы, хутарскі… Так, я ніколі ні ў чым не мела патрэбы, можа, таму ў мяне проста не было прычын азлобіцца на жыццё. Я ўсіх люблю, а тым больш людзей, крэўна з табою звязаных. Яны для мяне тое самае, што і ты. Мы іх так прымем! Хай ганарацца табою!

Адольф, расчулены, пацалаваў яе.

— І праўда, даўно не быў… Тады, канечне, з’езджу, адведаю, запрашу…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x