Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Павярнуўшыся плячыма да Акцьізніка, ён узяў з рук у Юркі трыножнік і на хаду ўжо сказаў ім, мужчынам, што аставаліся на прасецы ля абтаптанай купіны:

— Знакі мае ведаеце... Тут можна і без знаку... Па разоры... Бачыце жоўты клін? Пойдзем на яго. Шырыня — шэсць крокаў. Крок — метр. Як сабе хочаце, будзе вузей — пойдзеце яшчэ раз махаць сякерай. Мы шчэлак не любім... Норму любім...— Завішнюк націскаў на слова "норму".— А будзеце бегчы дамоў — пакіньце сякеры. Нам без іх тады не будзе чаго сёння рабіць. Да вашай купіны, дзе вы стаялі, мы прыйдзем. Можа, нават і да палудня. Ну, дзяўчаты...

I ён пайшоў лініяй, яшчэ больш сагнуўшыся над трыножнікам і скрыначкамі. Дзяўчаты ціха падаліся за ім. Толькі Света два разы азірнулася на Акцызніка, які стаяў, нібыта нічога і не было.

Але Юрка ўбачыў, як у Акцызніка ззаду зачырванелася шыя, як той страсянуў дробненька сваёй доўгай галавой, і яму, Юрку, захацелася пайсці з Завішнюком, але гэтага нельга было зрабіць. Трэба было брацца за сякеру.

Прыгравала з-за дрэў соцца, рабілася горача, і балелі ўжо ногі...

Гах-гах!.. Лясь... Ча-а-ах-х...

Настырна, звонка, на ўсю Каралінскую пасеку стукаюць сякеры. Здаецца, аж звіняць, калі ўдараюцца дзе аб сасновую сухастоіну на лініі, здаецца, аж скрыпіць і просіцца дрэва, калі ў яго ўядаецца наточанае ў лонваўскай кузні на тачыле і даведзенае яшчэ бруском у Акцызніка дома лязо сякеры, уядаецца ў жоўта-белае і цвёрдае, як высушаны сыр, зусім неакрэплае цела маладой сасны. Разлятаюцца трэскі з-пад сякеры, як на дрывотні, вялікія, што аскалёпкі,— на іх можна зварыць гаршчок бульбы — сыплюцца на свежы, яшчэ мокры ад ранішняй расы мох і верас дробненькія, сшаткаваныя,— як мякіна на ферме з-пад малатарні на зялёную траву.

Скрыпяць, трашчаць, енчаць бярозкі — яны цвёрдыя, караватыя. Ссячэш, здаецца, а бяроза яшчэ стаіць на адшчэпленай жыліне ці на маладой кары-бяросце. Тады бяры яе, бярэзіну, адрывай, адкручвай, калі не хочаш лішні раз падымаць руку з сякерай.

Лес стогне, просіцца... Ён малады, хоча жыць. Але прасіся не прасіся — ніхто не злітуецца. Бо вырас ён, малады і здаровы соснік, не там, дзе трэба чалавеку. Ён засланіў лінію, зраўняў лес, знішчыў мяжу, зацямніў квартал. Яму трэба было вырасці далей, на Каралінскай пасецы. Там за ім глядзелі б, аж пакуль бы ён не спатрэбіўся на цэўку, на жэрдзе, на латы, а тады на слупкі ці на перакладзіну ў хаце; пасля — на падсочку... Ён векаваў бы, аж пакуль не прыйшла б пара скінуць яго з пня, аж пакуль бы ў квартал не пад’ехалі леспрамгасаўцы з піламі, аж пакуль бы кварталы не адвялі пад вырубку...

А лінія — закон лесу, дзе гаспадарыць чалавек, закон лясніцтва, закон Завішнюка. Ён прыйшоў сюды дзеля гэтага, расставіў вехі, тэадаліт і людзей з сякерамі, пасля паставіць жоўтыя без кары сасновыя слупкі з падпісамі: "48 км. Пл. 0,5 га. Квартал асветлен. 1946 г." і пойдзе далей, пакінуўшы ўбаку Цяні, пойдзе на Сырніцу, на партызанскія лагеры. А сюды, на лінію, прыгоняць пасля трактар з плугамі, і ён разверне ўсё на свеце, выцягне наверх карэнне маладога сасняку, і яно будзе сохнуць на сонцы. За адзін раз трактар-трохплужнік не справіцца тут, яму трэба будзе заязджаць, браць яшчэ раз на плугі, каб зрабіць граду, дастаўшы з таго свету, з-пад моху і верасу, жоўтага пяску і навярнуўшы, паставіўшы скібаў з сівога сіпаку і дзірвану.

Гэта каб на Каралінскую пасеку ніколі не падышоў агонь.

Га-а-ах-ах!..— стукаюць сякеры, і на ўвесь лес плыве рэха, тады адгукаецца далёка, недзе аж пад Віліяй.

Чуваць яшчэ, як ля пагранзастаўскай дарогі крычыць сваім густым голасам Завішнюк: "Лявей! Лявей! Яшчэ лявей!" — чуваць, як перагаворваюцца дзяўчаты. Юрку здаецца тады, што ён бачыць, як няўклюдны Завішнюк нагнуўся і прынік да тэадаліта, у які відаць галава Жэнькі. а то і ўся Жэнька з доўгай рабой вяхой у руках. Тады ў Юркі робіцца сумна-сумна на душы. Можа, хто падумае, што яму, Юрку, самому хочацца глянуць праз тэадаліт на Жэньку? Не! Юрка не хоча глядзець на яе, не хоча быць на месцы Завішнюка... Яму хочацца цяпер на ферму, да малатарні, каб рэзаць перавяслы, трыбушыць снапы і шпурляць іх Тодарчыку да барабана... Але крычыць Завішнюк, крычыць на ўвесь лес, і смяюцца дзяўчаты. А можа, гэта з яго, з Юркі, з ягоных вялікіх бацькавых чаравік? Смяецца недзе Света. Жэнька не стане...

Крычыць і крычыць Завішнюк, камандуе. Хай бы ён лепш маўчаў. Рукой паказваў бы дзяўчатам, дзе ступіць, куды адысціся.

А ён крычыць...

Падымаецца ўгору сонца — усчынаецца вецер. Шумяць над галавой вярхі сосен, пагойдваюцца на іх сукі-галіны — адтуль падаюць сырыя яшчэ шышкі. Б'юць у мох — адразу робяць сабе ямку, каб зручней легчы. Цярусяцца разам з шышкамі і сасновыя іголкі — не разбярэш, адкуль яны: са старых сосен ці з сасонак, якія трэба расхінаць, каб да іх даступіцца і ўдарыць па камлі сякерай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.