Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Акцызніку такое гаварыць можна; у леспрамгасе шафёры і грузчыкі, сабраўшыся з Чаркашыным, не такое гавораць, Юрка ведае.

— Можна і пераабуцца,— бубніць Акцызнік і выцірае з твару павуцінне, якое з дробным сухім лісцем вісіць у яго на носе і на вушах.— Можна і чаравічкі скінуць ды пасушыць, каб ногі не прэлі на пасецы, каб нагам здаравей было. I панчошкі памыць, хто заляпаў гразёй і хто саромеецца ў Цяні надзяваць боты ці абуваць лапці...

Акцызнік браўся за Свету. Яна лапатала і лапатала з ім, і ён не спускаў яе ўчора ўвесь дзень з языка і сёння ўзяўся з самай раніцы, калі яшчэ ішлі соснікам да кладак. Юрку здавалася, што яны ўжо адзін без аднаго дык і быць не могуць, хоць ведаў, што Акцызніку, як ён гаворыць, "для языка патрэбен быў падрукаянт", і той шукаў яго ўсгоды: і ў вёсцы, і ў леспрамгасе па дзялянцы, і на ферме ля малатарні, і сярод таксатаравых дзяўчат.

У чалавека свярбеў язык, і той даваў яму волю.

У такіх людзей — Юрка пачуў, як сказаў раз Завішнюк, рукі заўсёды чорт знае дзе: гультай.

За Цянямі пачыналася Каралінская пасека. Прайшоўшы краем балота па старой, парослай травою мятліцай і бярэзнікам дарозе, яны дабраліся да лініі. Прайшлі яшчэ колькі лініяй, мінулі імшару-балота і Парыпанаву студню і апынуліся на ўчарашняй свежай прасецы, якую за гэтыя дні правялі аж сюды, блізка да Цянёў, ад пагранзастаўскай дарогі.

Акцызнік зноў "збіраў усіх у кучу", сеўшы на свежы лоўж сасняку, які быў скіданы ўчора абы-як на прасецы.

— Кыш, сарокі...— адагнаў ён ад сябе дзяўчат, якія хацелі прымасціцца ў яго за плячыма, і, сагнуўшыся, стаў пераабувацца. Юрка ўгледзеў, што ў Акцызніка былі тоўстыя анучы з пасцілкі ў чырвоную клетку. "Каб гадзюка не ткнула",— успомніў ён, як казаў Акцызнік, і яму стала смешна. Пераабуўшыся, Акцызнік устаў, падняў з зямлі сякеру, якую ўткнуў быў у мох, пасля зноў кінуў яе на кучу сасняку, устаў і, падышоўшы да Завішнюка, хацеў пакласці яму руку на плячо, але перадумаў, апусціў яе і занёс сабе за спіну. Загаварыў толькі хутка і злосна:

— Мая работа табе, хлапец, відаць, не ў нос...

— Не лайцеся пры дзяўчатах, як учора...— Завішнюк, як быў нагнуўшыся над скрыначкамі, так і не падняў галавы, не паглядзеў нават на Акцызніка.

— Кгму... Глядзі, во... Так...— Акцызнік, здавалася, сумеўся. 3 ім гэта рэдка было.— А я дзяўчат не баюся... і яны не малыя, чулі недзе ўжо сёе-тое... Ге-ге... У нас, вунь, паслухалі б, што дзяўчаты ў вёсцы гавораць. На мужчын нават. На самога Міхала, на старшышо. У вочы. Павывучваліся за вайну, нічога не скажаш. А ты, хлапец, надта інцілігентны. Люблю і такіх, калі ўжо на тое пайшло. Толькі ты, скажу табе, залішне гэты лес, лініі гэтыя хочаш прачысціць. Абразаеш гэтыя дзялянкі, як бульбу на вячэру ўсё роўна. Ну, добра. Скажам, дагаварыліся: я з Далінчыкам будзем весці лінію... Ты плаціш — мы вядзём. I вядзём няблага. Колькі прайшлі, сам бачыш, відаць. На совісь тапаром махалі. Вам з лентай і з гэтым крываногім апаратам,— паказаў ён на тэадаліт,— лягчэй, і вы надта так не ганіцеся за намі. I слухай,— Акцызнік ступіў бліжэй да Завішнюка: яму, мусіць, было не па душы, што той на яго не падымае вачэй.— Секчы мы — сячом... А гэта нашто? Я пытаюся... У кучкі яшчэ галлё скідваць, клетачкі нейкія выдумляць і гарадзіць, падчышчаць за сабой... Тады, калі ўвесь лес павалам ляжыць! Не такія сосны трашчалі і яшчэ трашчаць у нашага лесніка... За раку ідуць на гарэлку... А ты... дубчыкі, кучкі... Э-э-эт... Тфу... А ты мне заплаці за гэтыя кучкі! Каб ведаў, што так,— плюнуў бы зразу. Хлапец Далінаў толькі дурны, дык ты яго заганяў. Стараецца, кучкі твае сартуе, а ў самога недзе толькі кішкі марш іграюць... Пасядзеў бы ціха лішні час... Тфу... Хаця слухай, ты, хлапец... Мы лес бачылі. Раслі ў ім. Будзе па трыццаць пяць у дзень — скідаем у кучкі тваё галлё. Не — праз Цяні блізка дадому. Гм? — Акцызнік таптаўся на купіне, здзіраючы з яе мох сваімі шырокімі гумавымі ботамі,— таргаваўся. Ён таргаваўся кожны дзень, па кожнай купіне, дзе толькі было можна.

Завішнюк трохі ўжо ведаў гэтага чалавека; з кожным днём цяпер, зблізку, ён пазнаваў яго яшчэ болей. Ён зрабіў выгляд, што нічога ад Акцызніка не чуў. Адагнуўся ад скрынак, дастаў з-пад дзягі афіцэрскі планшэт, ткнуў яго пад паху, пасля зняў адной рукой акуляры, зірнуў блізарукімі прыплюшчанымі вачыма на Акцызніка і, адвярнуўшыся, гукнуў мацней, як гаварыў заўсёды:

— Трыножнік мне...

Пасля закінуў за плечы драўляныя скрыначкі, звязаныя брызентавай дзяжкай.

— Света — вехі... Жэня — ленту!.. Да ўчарашняй бярозы... Днём будзе горача — справімся загарэць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.