Владимир Домашевич - Камень з гары

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Домашевич - Камень з гары» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1990, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Камень з гары: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Камень з гары»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рукапіс рамана праляжаў у аўтара дваццаць гадоў. Дзеянне яго адбываецца на рубяжы 50 — 60-х гадоў, калі культ асобы Сталіна быў развянчаны, але не да канца, калі гаварыць праўду станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Галоўны герой твора Драгун — выдавецкі рэдактар, які сам спрабуе пісаць прозу, але гэта яму не заўсёды ўдаецца. Расчараваны ў жыцці, ён рашаецца на крайні ўчынак...

Камень з гары — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Камень з гары», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Была нядзеля, ішоў мокры снег, сыры вецер пранізваў да касцей. Драгун апрануў стары, яшчэ студэнцкі шынель, узяў грошай і паехаў у канец горада па дровы. Там выстаяў доўгую чаргу, пакуль дайшло да яго. Дровы можна было за невялікую плату тут жа распілаваць і нават пакалоць, але Драгун пакінуў сабе ўсё гэта для зарадкі. Папілуе і паколе сам.

Самазвал скінуў дровы і брыкет метраў за сто ад хлява, і давялося добра папацець, пакуль усё перанасіў. Заставалася вядры чатыры брыкету, як на двор зайшоў яго знаёмы Місюк, былы аднакурснік, цяпер аспірант. Гэта быў высокі танклявы хлопец з бледным тварам і суроваю складкаю над пераноссем.

— Здароў! — павітаўся ён весела.

— Здароў, ды не надта,— стомлена адказаў Драгун.— Бачыш, колькі перацягаў...

— А я заходзіў да цябе зранку, дык мне сказалі, што ты паехаў па дровы.

— Дык ты не пабаяўся прыйсці другі раз? Вось я цябе зараз пачастую... Ці ты куды спяшаешся?

— Каб спяшаўся, дык не прыйшоў бы.

— То давай папілуем, калі маеш ахвоту.

— Давай! — Місюк зрабіў некалькі гімнастычных рухаў.— Разварушым старыя косці.

Драгун вынес з хлеўчука казлы, узяў гаспадарову пілку. Работа ішла дружна. Хутка абодва ўгрэліся, паскідалі верхнюю вопратку.

— Хто такі драгун? — нечакана спытаўся Місюк.

— Драгун — гэта коннік, які ўмее быць і пехацінцам.

Ужо шарэла, калі яны перарэзалі апошняе палена.

— Калоць будзем? — спытаў Місюк, пазвоньваючы пілкаю.

— Не, к чорту! Я гэту асалоду пакіну сабе на другую нядзелю,— рашуча сказаў Драгун.

Яны навялі парадак на двары, у хляве, забралі вопратку і пайшлі ў хату.

Памыўшыся, Драгун апрануўся, узяў сетку.

— Схаджу ў магазін. Пасядзі трохі, паглядзі кніжкі.— І ён паказаў Місюку на лазовую этажэрку, якая стаяла ў куце пакоя.

Нанач браўся марозік. Пад нагамі храбусцеў лядок. Драгун спяшаўся. У магазіне людзей было нямнога. Толькі ля аддзела, дзе прадавалі напіткі, стаяла невялікая чарга. Якраз насупраць гэтага аддзела стаяў латок з кніжкамі, за ім сядзела старая маршчыністая бабулька ў акулярах, якой, напэўна, ужо гадоў дваццаць назад пара было на пенсію, а яна ўсё сядзіць і прадае кніжкі. Драгун звычайна зазіраў у яе латок, ведаў усе яе кніжкі і часам што і купляў. Яму было проста шкада гэтую жанчыну, бо гандаль у яе ішоў слаба, мо нават адваротна-прапарцыянальна таму, як ён ішоў у аддзеле напіткаў. Сёння яна ўжо запакоўвала свае кніжкі.

Дадому Драгун ішоў подбегам — сам прагаладаўся, ды і чалавек там чакае. Ужо каля самых сваіх весніц нечакана бразнуўся, паляцеў назад і моцна пабіў далоні, на якія паспеў прызямліцца. Сетка з пакупкамі ў правай руцэ адразу падскочыла ўгору, а потым стукнулася аб зледзянелую зямлю. Дзынкнула шкло, нешта палілося. Драгун устаў, падняў сетку. Пляшка з півам была цэлая, а тая, што з гарэлкаю, разляцелася на кавалкі.

Драгун плюнуў са злосці, павесіў сетку на плоце пад акном у гаспадароў і сам зноў пабег у магазін. Грошай у яго засталося на чацвяртушку.

Місюк ужо ўключыў святло, хадзіў па пакоі шырокім крокам.

— Ты тут мяне лаеш, а я там сябе лаяў,— Драгун выстаўляў на стол бутэлькі, хлеб, кілбасу, кансервы.— Упаў ля самага дома і разбіў не піва, а гарэлку. Дзе справядлівасць?

— А можа, гэта і лепш? Гэта ж атрута.

Яны сталі вячэраць.

— У мяне пасля чаркі воўчы апетыт.

— Кепская прыкмета,— сказаў Місюк.— Апетыт павінен быць добры і без чаркі.

— А калі ён не хоча?.. Ну, як табе падабаецца мая келля?

— Можна жыць. Колькі плаціш?

— Дзвесце вон, як адзін казаў.

— Мнагавата...

— Яшчэ пашанцавала, што знайшоў.

— І што, думаеш адзін тут зімаваць?

— Хто яго ведае... Баюся, што здзічэю... Давай прыкончым гэтую кроплю...

— А маеш на прымеце якую-небудзь?

— Дзе там... Якая першая трапіцца, тая і мая.

— Кінь жарты.

— Якія жарты? Мне хутка будзе трыццаць. Мой бацька ў гэтым веку меў ужо трое дзяцей... Ды ты адстаеш таксама...

— Мне трэба скінуць з плеч гэты груз — дысертацыю. А што ў цябе з аспірантурай?

— Вішу, але душа не ляжыць. Усё хачу знайсці прычыну, каб кінуць.

— А чаго ты так настроіўся?

— Што мне з тае аспірантуры?

— Як што? Мецімеш грошы, больш вольнага часу, будзеш рабіць навуку. Урэшце, будзеш расці, аддаваць усе здольнасці...

— Словы, словы... Навука мяне не цягне... Мне пашанцавала, што пасля вучобы мяне накіравалі ў выдавецтва. Цяпер перайшоў у другое, трапіў, можна сказаць, на літаратурную кухню, буду глядзець, вучыцца, як робяцца, як выдаюцца раманы, аповесці, апавяданні. Праўда, не ўсё, што там убачыў, мне спадабалася, але ёсць і добрае. Ды вучыцца на кепскім можна таксама, усякі вопыт карысны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Камень з гары»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Камень з гары» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Домашевич
Владимир Владко - Камень с планеты Тау
Владимир Владко
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Фирсов
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Губайловский
Владимир Домашевич - Трэці лішні
Владимир Домашевич
Владимир Домашевич - Студэнты апошняга курса
Владимир Домашевич
Владимир Домашевич - Меж двух огней
Владимир Домашевич
Владимир Домашевич - Студенты последнего курса
Владимир Домашевич
Владимир Шевелев - Камень. Повесть
Владимир Шевелев
Владимир Маров - Камень раздора
Владимир Маров
Отзывы о книге «Камень з гары»

Обсуждение, отзывы о книге «Камень з гары» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x