Владимир Домашевич - Камень з гары

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Домашевич - Камень з гары» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1990, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Камень з гары: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Камень з гары»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рукапіс рамана праляжаў у аўтара дваццаць гадоў. Дзеянне яго адбываецца на рубяжы 50 — 60-х гадоў, калі культ асобы Сталіна быў развянчаны, але не да канца, калі гаварыць праўду станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Галоўны герой твора Драгун — выдавецкі рэдактар, які сам спрабуе пісаць прозу, але гэта яму не заўсёды ўдаецца. Расчараваны ў жыцці, ён рашаецца на крайні ўчынак...

Камень з гары — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Камень з гары», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гушчынскі спачатку не хацеў, а потым згадзіўся: лішняя думка не пашкодзіць, рэдактар яшчэ малады, верыць яму на сто працэнтаў нельга.

Далі на другую рэцэнзію. Не могуць жа розныя людзі гаварыць у адзін голас, што чорнае — гэта белае. Знойдзецца чалавек, які скажа: не, рабіце што хочаце, а гэта не проза.

Але і другая рэцэнзія была як спісана з першай. Гаварылася толькі, што ёсць пару апавяданняў, якія варта зняць, а ўвогуле зборнік робіць прыемнае ўражанне, ён — новае творчае дасягненне Бортніка.

Прачытаўшы рэцэнзію, Драгун схапіўся за галаву і пабег да загадчыка рэдакцыі.

Гушчынскі выслухаў яго сур’ёзна, ні разу не перабіў.

— Значыць, ты лічыш, што абедзве рэцэнзіі няправільна ацэньваюць рукапіс?

— Яны бязбожна захвальваюць яго... Не разумею людзей, якія закрываюць вочы на тое, што ўсім відаць. Якая ад гэтага карысць?

Гушчынскі памаўчаў, вінавата ўсміхнуўся.

— Будзем гаварыць шчыра. Добра, што няма сведак... Вы яшчэ малады рэдактар, не ўвайшлі ў курс. Вы думаеце, ўсё робіцца так проста?.. Не, дарагі мой! Заўсёды ёсць знешні бок справы і закулісны, схаваны ад няўважлівага вока. Напрыклад, рашылі нейкую справу. Другому здасца, што мо нават над гэтым мала думалі, бо вырашана яна не надта мудра, можна было зрабіць намнога лепш. Ды не, над гэтым пытаннем людзі ламалі галаву, абмазгоўвалі як след, узважвалі — толькі не ўсім пра гэта вядома. І калі так зроблена — значыць, толькі так і трэба. І абскарджанню не падлягае... Вось і тут... Ты думаеш, што ў адносінах да таго ж Бортніка няма ніякіх падводных плыняў і рэцэнзенты проста сляпыя людзі? Не думай! Яны ўсё бачаць і ўсё разумеюць, як і мы, толькі ёсць яшчэ абставіны. А яны часам мацней за нас... Па-першае, Бортнік — рэдактар часопіса, крытыкаваць яго небяспечна, больш не надрукуе. Гэта раз... Па-другое, не забывайце, хто такі Бортнік. Ён стары камуніст, удзельнік рэвалюцыі, даўно піша. Да таго ж ён вельмі нядрэнны чалавек — мяккі, разумны, пакладзісты, але ў яго адзін недахоп — ён дрэнна піша. Ну, што тут парадзіш? Ва ўсякай справе ёсць удачнікі і няўдачнікі. Тут ён поўны няўдачнік.

— Я не сказаў бы,— уставіў Драгун.— Ён многа піша і ўсё друкуе. Хіба гэта кепска для яго?

— У гэтым сэнсе ён удачнік, ты праўду кажаш, але, між намі, для пісьменніка важна ўсё ж такі не гэта, а тое, што пасля яго застанецца. Ці не так?

— Згодзен... Але ён адбірае фактычна хлеб у другіх, якіх адносяць з году ў год у планах і кажуць, што не хапае паперы ці яшчэ чаго.

— Гэта так... Але мы нічога тут не можам паправіць. Так трэба! Разумееце? Гэта ўсё! Мы не перайначым. Да таго ж Бортніка за яго ўсе заслугі і добрую душу дамовіліся не крытыкаваць у прэсе. Гэта няпісаны закон.

— А калі паскардзіцца вышэй?

— Глупства! Двум паважаным рэцэнзентам і саліднаму аўтару павераць болей, чым вам, невядомаму рэдактару.

— Але трэба быць зусім сляпому, каб не бачыць, што там робіцца!

— Яны зрабілі выгляд, што не бачаць гэтага. Раю і вам так зрабіць.

— Вы сур’ёзна? — здзівіўся Драгун.

— Абсалютна сур’ёзна.

— А як пісаць заключэнне?

— Дыпламатычна, самі разумееце. Творы ідэйныя, толькі часам бракуе мастацкіх якасцей. Як звычайна робяць у такіх выпадках.

Драгун пайшоў у свой пакой. Дастаў рукапіс, гартаў, прыглядаўся да падкрэсленых слоў, да птушачак, якія сям-там стаялі на палях. Такіх птушачак можна было б наставіць тут у дзесяць разоў больш. Тут давядзецца ўсё добра пераараць...

Драгун задумаўся. Чаму ён не спытаў загадчыка, як рабіць: падкрэсліваць, ставіць птушачкі і вяртаць аўтару, каб ён папраўляў усё сам, ці закасваць рукавы і перапісваць нанава? Відаць, апошні метад болей падыдзе да такога аўтара, як Бортнік. Ён ужо зрабіў усё, што мог, з яго нічога не выціснеш: як алею з макухі. Да таго ж яшчэ падумаюць, што Драгун не ўмее рэдагаваць.

4

Набліжалася зіма. Кватэрныя клопаты зусім адолелі Драгуна. Трэба было самому думаць пра дровы, бо пакой, які наймаў цяпер Драгун, меў печку, а зімою, напэўна, тут хоць ганяй ваўкоў: сцены тонкія, трухлявыя, вугол свіціцца як рэшата, рамы ў вокнах старыя, таксама трухлявыя, а пад падлогай — склеп для бульбы. Няйначай, раней гэта былі сені, а цяпер гаспадары зрабілі з іх пакой і бяруць за яго дзвесце рублёў у месяц.

Драгун нават не ведаў, як у горадзе дастаюць дровы. Але яму памог яго гаспадар, Каранеўскі. Ён параіў яму схадзіць да аднаго знаёмага дзядзькі, у якога можна дастаць лішні талон на апал. Так Драгун і зрабіў. За дваццаць пяць рублёў купіў талон на два кубы дроў і на восемсот кілаграмаў брыкету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Камень з гары»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Камень з гары» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Домашевич
Владимир Владко - Камень с планеты Тау
Владимир Владко
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Фирсов
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Губайловский
Владимир Домашевич - Трэці лішні
Владимир Домашевич
Владимир Домашевич - Студэнты апошняга курса
Владимир Домашевич
Владимир Домашевич - Меж двух огней
Владимир Домашевич
Владимир Домашевич - Студенты последнего курса
Владимир Домашевич
Владимир Шевелев - Камень. Повесть
Владимир Шевелев
Владимир Маров - Камень раздора
Владимир Маров
Отзывы о книге «Камень з гары»

Обсуждение, отзывы о книге «Камень з гары» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x