Иван Чигринов - Плач перапёлкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Чигринов - Плач перапёлкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1970, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плач перапёлкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плач перапёлкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Плач перапёлкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плач перапёлкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Які тама яшчэ Раман? — неўразумела паглядзеў на жанчыну Зазыба.

— Да Сёмачкін.

— Яго ж прызвалі, здаецца?

— А радзімец яго ведае, — паціснула яна плячамі. — Бачым толькі, ходзіць па вёсцы, пагражае калгас распусціць. А тут ні Чубара, ні цябе.

«Значыць, Парфён Вяршкоў тады праўду казаў, — успомніў начную размову Зазыба. — Дэзерціраваў Раман...» Ён падабраў аброненае кімсьці пута, панёс у трысценак. Там, падпёршы левым плячом шула, стаяў Раман Сёмачкін. Вочы яго як не смяяліся, выпускаючы на волю задзірлівых чорцікаў. Зазыба набліжаўся да Рамана, і ўсярэдзіне ў яго ўсё абуралася.

Раней у Верамейках былі два браты Сёмачкіны — гэты, Раман, старэйшы па гадах, і Паўлік. Але Паўліка гадоў пяць таму пасадзілі ў турму за забойства кулігаеўскай Домны Варонінай. Забівалі жанчыну яны ўдвух. У Верамейках ведалі пра гэта: нехта бачыў іх у тую ноч разам — браты ішлі ў Кулігаеўку. А пачалося ўсё з таго, што раптам у малодшага Сёмачкіна стала ўсыхаць нага. І што ні год, то горай: Раман павазіў ужо брата і ў раённую бальніцу, і ў абласную, але дактары не маглі даць рады. Тады нехта ў Верамейках падказаў, што ў Латоцы ёсць шаптуха, якая здымае гэтакія хваробы. Паехалі да яе. Шаптуха паглядзела нагу, пакруціла галавой — нехта сушыць. Браты пачалі думаць, хто б мог чараваць. Перабралі па дварах усе Верамейкі, пасля Кулігаеўку з Мамонаўкай. Нарэшце сышліся на Домне Варонінай. Успомнілі, што аднаго разу, як вярталіся з кірмашу на Ілью, абтрусілі яе сад. Вядома, з дакладнасцю палічылі гады — выходзіла якраз па часе. Тады шаптуха параіла разбурыць у Домнінай хаце комін, забраць адтуль зямлю са следам, якая павінна была вісець у мяшочку. У Кулігаеўку Сёмачкіны пайшлі ўначы. Але падвешанай зямлі ў коміне не знайшлі. Тады яны падступіліся да самой Домны. Прасілі яе, каб аддала след. Нарэшце, ашалелыя, задушылі старую жанчыну. Аднак на судзе, які адбыўся ў Крутагор’і, праз колькі тыдняў, Паўлік узяў віну на сябе, сказаў, што задушыў Домну адзін — пашкадаваў жанатага брата...

Зазыба абмінуў Рамана Сёмачкіна, прайшоў у трысценак. Там ляжала раскіданая па ўсёй падлозе калгасная вупраж, і ён пачаў падбіраць яе, вешаць на драўляныя цвікі, што былі забіты ў прасвідраваныя ў сцяне дзіркі.

— Дарваўся? — кінуў ён злосна Раману.

А той адгукнуўся, быццам гуляючы словамі:

— А што, нельга?

Тады Зазыба падступіўся блізка:

— Засячы сабе на носе — другі раз па руках палучыш!

Сёмачкін пагардліва ўсміхнуўся:

— Маё, таму і бяру. Калі-та прынёс, а цяпер бяру!

— Але не адно тваё! Тута ўсіхняе! Калгаснае! І не табе распараджацца ім!

— Так і не табе ўжо! — крыкнуў Раман. — Досыць, пакамандаваў!

— Ну, от што, — ускіпеў Зазыба, — ступай адсюль!

— Ты не крычы, а то ведаеш!..

— Што ведаеш?

— Рукі няхота пэцкаць!

— А то табе прывыкаць?! — Зазыба ў злосці ледзь не затуманенымі вачамі паглядзеў на Рамана. — Толькі не ўзялі яшчэ цябе за шкіркі! Але не думай, возьмуць! Цяпера пойдзеш пад трыбунал, дэзерцір! Дабяруцца да цябе!

— Хто, бальшавікі? — неяк віскліва спытаў Раман.

— Няўжо ж фашысты!

— Не, — па-ранейшаму, як не сваім голасам, зарагатаў Раман, — таварышам бальшавікам цяпера няма як. Яны хоць бы самі ратунак знайшлі сабе за Уральскім хрыбтом.

Зазыба ў нянавісці змераў Сёмачкіна вачамі.

Тады Раман ужо адкрыта пачаў пагражаць:

— Табе, Зазыба, я параіў бы папрытрымаць пакуль язык. Цяпер суду няма. Прыцісне хто, як клапа таго, і адказваць не будзе. Так што лепей хадзіць табе не катом, а мышшу. І дзізярцірствам не папікаць. Не адзін я зрабіў етак. Вон уся армія разбеглася, дак і дзізярціры, па-твойму?

— Ты армію не чапай. Армія адступіла.

— На падрыхтаваныя рубяжы? Мы, салдаты, ведаем тыя падрыхтаваныя рубяжы!

— Нічога ты не ведаеш! Да і які ты салдат! Можа, ўцёк яшчэ з ваенкамата да схаваўся пад страху. Ета малі бога, што не здагадаліся, а то б спаролі, як вераб’я кілаватага. Быў бы харош!

— Я ўжо вымаліў сваё ў бога, цяпера табе трэба маліцца. Паглядзім, як ён табе паможа, — выскаліў зубы Раман і пайшоў вонкі з выглядам чалавека, якому нешта ўдалося.

Ён заўсёды быў зацяты, мог кідацца нават з завязанымі вачамі на кожнага, хто стане ўпоперак, і таму Зазыбу здзівіла трохі, што сёння гэтак абышлося: Раман хітраваў, як звер, што пасля няўдачы звычайна падцінае хвост толькі да першых кустоў; мусіць, насцярожвала яго няпэўнасць, што была пакуль — і немцаў на гэты бок Бесядзі не відно, і чырвоныя, няйначай, далёка яшчэ не адышліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плач перапёлкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плач перапёлкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кэндзи Маруяма
Иван Чигринов - Свои и чужие
Иван Чигринов
Иван Чигринов - Оправдание крови
Иван Чигринов
Иван Чигринов - Плач перепелки
Иван Чигринов
Пётр Чигринов - Под тремя коронами
Пётр Чигринов
Иван Чигринов - Апраўданне крыві
Иван Чигринов
Ник Ремени - Не плач, кохана!
Ник Ремени
Виктор Соловьев - Плач ангела
Виктор Соловьев
Надія Гуменюк - Плач пересмішниці
Надія Гуменюк
Отзывы о книге «Плач перапёлкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Плач перапёлкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x