Иван Чигринов - Апраўданне крыві

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Чигринов - Апраўданне крыві» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1977, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апраўданне крыві: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апраўданне крыві»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апраўданне крыві — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апраўданне крыві», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раскрылася загадка адно ў вёсцы. Нават не сама загадка, а ўсяго толькі прычына, якая ўзбурыла немцаў.

Калі верамейкаўцаў нарэшце прыгналі на пляц супраць былой калгаснай канторы, там ужо стаяў знаёмы бронеаўтамабіль. Некалькі спешаных коннікаў, якія таксама паспелі сюды наперад, пахаджвалі з карабінамі паўз штакетнік пад вокнамі. Твары ў немцаў былі як напятыя, нават разгубленыя, прынамсі, так падалося шмат каму з верамейкаўцаў. З бронеаўтамабіля адразу пры ўсіх вылез рослы, але ўсё роўна як стончаны ў поясе афіцэр з вельмі спакойнымі светлымі вачамі. На ім спраўна выглядаў зялёны кіцель з чорнымі абшлагамі на рукавах і гэткім жа чорным каўняром з зялёнай акантоўкай. На грудзях, прадзетая ў пятліцу для гузіка, чырванела малінавая стужка, а на рукаве з правага боку блішчаў значок афіцэра палявой жандармерыі — сярэбраная страла на залатым фоне.

Жандар наблізіўся да верамейкаўцаў, якія, апынуўшыся на пляцы, зусім збіліся ў цесны гурт, павадзіў па тварах вачамі, акурат шукаў паміж гэтых людзей кагосьці, хто яму край патрэбны быў, тады крута, адным кароткім рухам, павярнуўся ў процілеглы ад натоўпу бок і мерна, быццам падлічваючы крокі, пашнураваў да штакетніку. Пасля гэтак жа сама зноў павярнуўся да верамейкаўцаў і ці не па сваіх слядах, не прыспешваючы і не збаўляючы крок, вярнуўся на тое месца перад натоўпам, дзе ўжо спыняўся раз.

— У вашай вёсцы знік наш салдат, — пачаў ён па-руску чыстым, бы з літой медзі, голасам, ніколечкі не павысіўшы яго, але так, каб чуваць было самым заднім. — Я аб’яўляю — калі праз дзесяць хвілін салдата не адшукаюць, абвінавачаны будзеце ўсе вы. Калі ж салдата знойдуць забітага, абвінавачаны таксама будзеце вы. Але ў гэтым выпадку, каб пазбегнуць пакарання, вы павінны назваць забойцу. Іначай — расстраляем усіх. Ніводная кропля крыві, дарэмна пралітая салдатам вялікага фюрэра, не можа застацца без адказу. Вы ўсе павінны ведаць пра гэта, ведаць сёння, заўтра, ведаць заўсёды. Хто стараста?

Адчуўшы, што менавіта яму, а не каму іншаму першым трэба азвацца цяпер, каб адказаць на пастаўленае пытанне, Зазыба праціснуўся наперад, сказаў зусім спакойна і гэтак жа не надта гучна, акурат як гаварыў афіцэр:

— У вёсцы няма яшчэ старасты.

— Чаму?

Зазыба праставата паціснуў плячамі, схіліўшы трохі набок галаву, але раптам спахапіўся, што трымае перад жандарам па швах рукі, і ў той жа момант прымусіў сябе сагнуць правую ў локці, дацягнуцца ёй да носа, каб пакратаць шчопцем за самы кончык, — гэта было яго заўсёднай звычкай, калі выпадалі раптам раздумлівыя хвіліны.

Афіцэр, мусіць, таксама адчуў Зазыбаву знарочытасць, таму асабліва пільна паўглядаўся ў ягоны твар, які зусім не паказаўся яму праставатым, тады нечага прыжмурыў вочы і сказаў з выразным адценнем паблажлівасці:

— Добра. — Але тут жа паклікаў да сябе сярэднім пальцам левай рукі Брава-Жыватоўскага, які стаяў напагатове непадалёк. — Пан паліцэйскі, хто з вашых людзей заставаўся тут, у вёсцы? — спытаў ён Брава-Жыватоўскага, каб тым часам пачулі іншыя.

— Не ведаю, — адказаў Брава-Жыватоўскі, наперад паказваючы выглядам усім сваю вінаватасць, — маўляў, нечакана гэта адбылося, таму не мог прадугледзець.

— Даведайцеся і далажыце! — загадаў яму афіцэр.

Брава-Жыватоўскі падскочыў бліжэй да натоўпу, крыкнуў віхлястым голасам:

— Каго не было ў Паддубішчы?

— Дакладней, хто быў у гэты час у вёсцы, — паправіў яго жандар, зусім не выдаючы сваёй раздражнёнасці, якая, няйначай, бунтавалася ў ім, нягледзячы на вонкавы спакой.

— Так, хто заставаўся ў вёсцы? — ужо выразна губляючыся, крыкнуў зноў Брава-Жыватоўскі.

— Дак, здаецца, нікога, — зварухнуўся ў натоўпе Сілка Хрупчык, чамусьці ажно прысядаючы. — Усе ж нашы ў Паддубішча хадзілі.

— Ты сам бачыў, Антон, — азваўся нарэшце з-за спінаў вяскоўцаў і Раман Сёмачкін, які пасля здарэння ля крыніцы прыціх надоўга і зусім не выдаваў нідзе сваёй прысутнасці. — Мужыкі ўсе былі на падзеле. Ета можна нават пералічыць цяпера. А бабы... Дык бабы, сам знаеш...

— Ды не маглі нашы бабы забіць чалавека, — падала адразу ж нясмелы голас Рыпіна Ціткова. — Ета ж не певень, што б...

Брава-Жыватоўскі павярнуўся да афіцэра, паціснуў плячамі — маўляў, самі бачыце. Але той усё роўна як не зразумеў гэтага апраўдання. Сагнуў руку ў локці і глянуў на круглы, падобны на компас, жоўты гадзіннік:

— На роздум вам дзве, не, нават дзве з палавінай хвіліны. Калі за гэты час не будзе знойдзены наш салдат, абвінавачаны будзеце вы. Калі не... — І ён зноў амаль слова ў слова пачаў паўтараць тое, што гаварыў раней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апраўданне крыві»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апраўданне крыві» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апраўданне крыві»

Обсуждение, отзывы о книге «Апраўданне крыві» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x