Хоць самому Чубару дасюль і не даводзілася сустракаць у ваколіцах Верамеек ваўка, аднак ён не раз чуў пра яго ад вяскоўцаў.
Між тым, воўк зрабіў некалькі канвульсіўных рухаў, скалынаючыся пры гэтым усім целам — ад хваста да галавы, тады аблізнуўся, нібыта мазнуў па шчацэ кавалкам сырога мяса, і заціх.
Амаль дакладна на столькі ж падалося наперад ад яго і ласяня. Няйначай, яно ўжо добра вывучыла паводзіны свайго мучыцеля, таму адразу ж, як той перастаў рухацца, шмякнулася на пярэднія каленкі, прымаючы ранейшую позу.
Чубар і цяпер яшчэ не выдаваў сябе, хоць даўно ўжо сцяміў, што нават калі і наробіць гуку, то ўсё роўна нічым не пашкодзіць ласяняці, не паскорыць драму. Тым больш не збіраўся ён пасля ўсяго, што ўбачыў, страляць. Разважыў: «Ці трэба наогул забіваць гэтага няшчаснага ваўка?» А разважыўшы так, апусціў вінтоўку, пастаяў яшчэ трохі, нібыта ў здзіўленні, што здараецца ў жыцці і такое вось, затым таропка збег па грудку ў нізіну. Не разбіраючы пад нагамі частых калдобін, ён заспяшаўся да таго месца, дзе цікавалі адзін за адным воўк і ласяня. Але, узышоўшы на прагаліну, Чубар нават косы позірк не кінуў на ваўка, быццам пагарджаў ім ці наперад ведаў, што пасля будзе гідка ад аднаго выгляду гнойных вачэй яго. Без усялякае перасцярогі ён тут жа падышоў да ласяня. Убачыўшы Чубара, тое не ўскочыла і не памкнулася ўцякаць, наадварот, зусім цупнулася на зямлю, усё роўна як і праўда зразумела, што са з’яўленнем чалавека прыйшло збавенне.
1Чаму (ням.).
2— Што? (ням.)
3Б’юць па мяшку, а на ўвазе маюць асла (ням.).
4Разам злоўлены, разам павешаны (ням.).
5— Адставіць! (ням.)
6Глянь, наш паліцэйскі набраў нам процьму жанчын. Па пяць штук на... прыпадзе (ням.).
7Паслулслівы дурань — горай за ворага (ням.).
8— Дарэмна ты. Мусіць, рускія прыдумалі сваю прымаўку не для нас. Спрытнюга Ганс, бач, ужо аблізваецца і гатовы да рашучага штурму. Паспяшайся, пане браце, каб не правароніць лялечак, уставай, інакш ты тут, ля вогнішча, правэндзішся наскрозь. Ну, зараз мы наладзім вялікую... (ням.)
9Гэта не па мне. Гэтыя вясковыя славянскія дзеўкі даволі брудныя. Яны, здаецца, не носяць ніякіх рэйтузаў... Таму выкрэслівайце мяне са спісу, я не ўдзельнік вашай грандыёзнай муштроўкі. Праз месяц я еду дамоў, таму трэба крышку патрываць. Было б дзікай бестактоўнасцю падсунуць маёй Эльзе ў кішэню што-небудзь непажаданае (ням.).
10Ну, як ведаеш. Але не шкадуй пасля. Прыйдзецца пастаяць табе ў каравуле (ням.).
11— Прэч (ням.).
12— Бачыў, што тут было? (ням.)
13— Здаецца, мардабой. Гэта табе не Еўропа. Тут норавы дзікія. Мы з Вольфгангам думалі, што гэта ён навыбор для ўцехі столькі кабет прывёў (ням.).
14— Яна, пацеха, і была толькі што. Але за чым затрымка, раз у вас жаданне з’явілася? (ням.)
15— Ты ўжо гэтую бабулю сам... А я займуся вось чым. О, добра, добра! (ням.)
16— А ты — ступай (ням.).
17Сабака, свіння (ням.).
18— Макс, хапай шчасце за кудлы, твая ў шырокай спадніцы!
19— А мне злаві тую, што...
20— А мне таўсцейшую, каб...
21— А мне... (ням.)
22— Яўрэйка! (ням.)
23— Яна — яўрэйка? (ням.)
24— Узяць! (ням.)
25— Прэч! (ням.)
26— О, добра, добра!
27— Сын?
28— Не, не, матка. Не — муж. Матка хлусіць. Матка — дурная! (ням.).