Иван Чигринов - Апраўданне крыві

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Чигринов - Апраўданне крыві» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1977, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апраўданне крыві: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апраўданне крыві»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апраўданне крыві — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апраўданне крыві», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыгадваючы цяпер, больш як праз дваццаць гадоў, лічы, неразважны ўчынак той, які быў высока адзначаны камандаваннем конарміі і, такім чынам, узведзены ў подзвіг, Зазыба зусім не меў намеру свядома рабіць нейкія аналогіі. Але ж падумаць — што яго чакала тады ў Махно? Адно з двух — смерць альбо здрада! На апошняе, вядома, Зазыба пайсці не мог і не таму, што не даражыў жыццём. Проста так, а не іначай ён разумеў свой абавязак перад рэвалюцыяй...

— Значыць, вы яшчэ нядаўна былі на фронце? — спытаў Зазыба настаўніка.

— Так.

— Тады скажыце, дзе цяпер фронт наш?

— Недзе за Унечай.

— Ну, гэта тут, у нашай мясцовасці. А наогул, дзе ўвесь фронт?

— Знаю, што Ленінград немцы не ўзялі. А вось Смаленск яшчэ ў пачатку жніўня, гаварылі, здадзены. Значыць, немцам прамая дарога на Маскву.

— І што тады?

— Усё можа быць.

— Значыць, канец?

— Чаму раптам? — паціснуў плячамі настаўнік.— Нават калі немцы і Маскву возьмуць, вайна на гэтым не скончыцца. У крайнім выпадку, пяройдзе ў партызанскую. Не думаю, што бальшавікі дадуцца проста. Зноў пойдуць у падполле, зноў пачнуць усё нанава. Ці мала гісторыя ведае выпадкаў, калі захопнікаў выганялі нават пасля іхняй перамогі. Увесь народ нялёгка скарыць. Пад чужым ярмом ніхто доўга не захоча жыць. Асабліва цяпер. Да таго ж немцы самі распускаюць чуткі, што наступаць у нас збіраюцца толькі да Урала.

— А тады?

— З усходу прыйдуць японцы. У іх жа — кааліцыя.

— Дак якая розніца для нас — што немец, што японец?

— Для нас-то розніцы няма,— сказаў спакойна настаўнік.— Захопнікі — яны ўсе адным дзёгцем мазаны. Але немцы расказваюць, што за Уралам будзе замірэнне з бальшавікамі, нібыта яны нейкую тэрыторыю збіраюцца пакідаць за хрыбтом для бальшавікоў. А самі павернуць адтуль у Індыю, цераз Каўказ або Сярэднюю Азію. Кажуць, што ў іх са Сталінам дамоўленасць ужо такая ёсць.

— Плёткі! — абурыўся Зазыба.

— Канечне, прапаганда,— кіўнуў галавою настаўнік.— Моў, вы дарэмна, сяляне ды рабочыя, ваюеце з намі, мы толькі бальшавікоў ад вас прагонім, а тады пакінем усіх у спакоі!..

— Ага, і я чытаў пра гэта ў газеце,— пацвердзіў Зазыба.

— Ну, вось, аказваецца, і ў газетах ужо пішуць. Лухта, вядома. Але мяркуючы па тым, як разгортваюцца цяпер падзеі, як немцы паўсюды шалёна наступаюць, наўрад ці ўдасца нашым да зімы што-небудзь зрабіць ім.

— Зноў надзея на мароз? Але ж... мароз страшны больш для крапівы.

Мусіць, у Мурача Зазыбава заўвага выклікала нейкую сваю думку, бо той раптам зарагатаў. Але гэта нядобра ўкалола Зазыбу. Таму ён ажно зазлаваў:

— Што тут смяяцца?

— Ды не, гэта я так,— зніякавеўшы, перастаў у момант рагатаць настаўнік.

— Мяркуючы па вашым настроі,— адвярнуўся Зазыба,— то вы ўжо і сапраўды цалкам пакладаецеся на мароз, мусіць, лічыце, што самі адваяваліся?

— Выходзіць, так,— не стаў апраўдвацца настаўнік, але потым усё ж вінавата сказаў: —Раз аддаў зброю, значыць, ужо не ваяка.

— Ну, а калі раптам справа да таго дойдзе, што бальшавікі, як вы кажаце, пяройдуць на партызанскую вайну? Як тады?

— Ці мала што можна казаць! Урэшце, мы ж з вамі не ведаем, чым распалагаюць яны. Можа, цяпер якраз недзе войскі па ўсёй лініі збіраюць. Ды і Масква яшчэ стаіць. Так што, рана адпяваць, выходзіць!..

— Значыць, якраз час сядзець склаўшы рукі?

— Асабіста я не збіраюся складваць рукі,— неяк новым тонам, упарта сказаў на гэта настаўнік.— Справы заўсёды чалавеку знойдуцца. Даеду вось з вамі да Белай Гліны, пасля пешкі пайду ў Бялынкавічы. Мяне прызначылі туды настаўнікам, на ранейшае месца.

— Будзеце памагаць устанаўліваць новы парадак, як гаворыць камендант?

— Новы ці стары, аднак народ доўга ў цемнаце заставацца не павінен, а то некалі дойдзе да таго, што зусім ніхто не адрозніць новага парадку ад старога. Акрамя таго, усё роўна ж дзяцей трэба вучыць. Ды і не сам я да настаўніцтва свайго дадумаўся. Вы ж былі на нарадзе ў каменданта, значыць, чулі. Школы будуць дзейнічаць, як і раней. Праўда, сёлета вучоба пачынаецца пазней.

— Але чаму ў тых школах мусяць навучаць?

— Таксама ж, нябось, чулі... Урэшце, калі ўжо на тое!.. Калі мяне аднаго папракаеце!.. Вось вы самі едзеце ў Белую Гліну мост адбудоўваць, які знішчылі, адступаючы, чырвоныя. Гэта ж таксама дапамога немцам. Чаму тады вы не адмовіцеся?

— Ну, мост — адна справа,— памаўчаўшы трохі, цяжка разважыў Зазыба,— а вучыць дзяцей — зусім іншае. Мост сёння ёсць, а заўтра яго можа і не быць. А вось чалавек... Яго як навучыш аднойчы, так і думаць будзе ўвесь час, панясе тыя вашы веды з сабой скрозь усё жыццё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апраўданне крыві»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апраўданне крыві» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апраўданне крыві»

Обсуждение, отзывы о книге «Апраўданне крыві» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x