Иван Чигринов - Апраўданне крыві

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Чигринов - Апраўданне крыві» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1977, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апраўданне крыві: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апраўданне крыві»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апраўданне крыві — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апраўданне крыві», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пастаяўшы на Гапчыным падворку, Чубар ціха, каб лішне не ляскаць, зайшоў у хату і лёг, не распранаючыся, на ложак. Засынаў ён хоць і не дужа хутка, але з такім спакойным настроем, быццам не з пажару вярнуўся, а прынамсі з млына, дзе ўвесь дзень засыпаў у жорны зерне, носячы адным часам зверху ўніз і наадварот поўныя мяшкі на плячах. Чубар быў цалкам упэўнены, што зрабіў у Паддубішчы тое, што край неабходна было зрабіць і што ў ягоным становішчы ніяк нельга было не зрабіць. Словам, засынаючы, ён далёкі быў ад думкі, што, спаліўшы жыта, нанёс гэтым шкоду, таксама як далёкі ён быў і ад таго, што на гэты конт можа быць у каго-небудзь іншая, процілеглая ад яго, думка. Аднак нягледзячы на ўнутраную задаволенасць зробленым, спаў Чубар усё-ткі дрэнна. Дакладней, спярша спаў не так добра, як трэба было чакаць з ягоным настроем. Позняе Чубарава прачынанне якраз і выклікана было вось гэтай акалічнасцю, зноў, як і тады, на пажары ў Паддубішчы, пякло яму твар, пад заплюшчанымі павекамі білася трапяткое полымя. Але найбольш, здаецца, перашкаджаў заснуць моцна адзін і той жа сон, нават не сон — звычайны кашмар... Даволі было Чубару на момант забыцца, як адразу бачылася — з-пад палаючых копаў кідаліся, разбягаючыся па ржэўніку ва ўсе бакі, палявыя мышы, у якіх чамусьці былі чалавечыя галовы, і ўсе як адна падобныя на Мікіту Драніцу... Нарэшце, недзе пад раніцу ўжо, твар Чубараў паступова ахалодаў, перастала трапятаць пад павекамі полымя, і Чубар моцна заснуў.

Хоць гаспадыня і хапалася бегчы ў поле, аднак сняданак сабраць Чубару на стол не забылася, накрыла ежу абрусам. У сенцах Чубар памыў рукі, спаласнуў твар. Але калі ён зноў вярнуўся ў хату, адкінуў на стале край абруса і ўбачыў, што ляжала пад ім,— Гапка паставіла гладыш топленага малака, паклала гуркоў, шмат жоўтага сала ды некалькі яек, словам, сабрала сняданак, як на касца,— то раптам зразумеў, што нічога з гэтага ён і не возьме ў рот, проста не хоча есці, нягледзячы, што было калі адчуць голад: гэткім часам чалавек звычайна пачынае ўжо думаць недзе пра абед. І тым не менш Чубар не спяшаўся закрываць ежу нанава, стаяў ля стала і глядзеў на яе, усё роўна як спрабаваў выклікаць у самога апетыт. «Ад’еўся»,— усміхнуўся ўнутрана Чубар, успомніўшы разам тыя, яшчэ надта ж нядаўнія дні, калі даводзілася бадзяцца з галодным жыватом, слухаючы, як плюшчыць вада. Але справа была, вядома, не ў тым, што Чубар паспеў ад’есціся, урэшце, не так ён даўно жыве стала тут. Адсутнасць апетыту тлумачылася іншым. Дарэчы, Чубар і сам гэта хутка зразумеў, бадай, яшчэ да таго, як са скептычнай здаволенасцю падумаў пра сваё цяперашняе сытае становішча. Проста Чубар не адчуваў больш той прагі да ўсяго, тае здаровай ненатоленасці, якая жыла ў ім дасюль, быццам адбіла раптам гэта ад яго нейкім злым духам ці ўнутранай агідай. «Але чаму няма Гапкі?..» — амаль здзіўлена спахапіўся ён, нібыта толькі цяпер свядома заўважыў яе адсутнасць. Асцярожна, каб не зачапіць неўзнарок гладыш з малаком, Чубар нарэшце захінуў краем абруса сняданак, акурат так, як і раней было накрыта ўсё, і падаўся на ганак, згінаючы пад вушакамі на двух парогах галаву — спярша ў хаце, пасля і ў сенцах.

Сонца свяціла ад вуліцы, і на падворак, куды выходзіў ганак, ад самага вільчака дзвюхскатнай саламянай страхі падаў у знявечаным абрысе цень. Высвечаны падворак быў бліжэй да плота, дзе стаяў, нібыта плаха, шырокі пень, на якім гаспадары не толькі секлі дровы, але і пеўням галовы. Адразу за плотам, крокаў якіх за паўсотню, пачынаўся лес, скрозь сасновы і таму меднастволы, з белымі, як у шкілетаў, рэбрамі падсочкі на дрэвах. І толькі на гародзе за лазняй высіліся тры крывулі бярозы, якія вырасталі, здавалася, з аднаго кораня, утвараючы ўнізе, амаль над зямлёй, штосьці падобнае на рагазастае сядло. На бярозах, абсеўшы сучча пад самыя макаўкі, кешкаліся нейкія птушкі, напэўна, шпакі, якім час настаў збірацца ў чароды, бо такой парой звычайна кругом ішло ворыва. З лесу пачулася бомканне, але невыразнае, можа, прыглушанае адлегласцю, таму адгадаць, хто рабіў яго, не было магчымасці. Хутчэй за ўсё, там, у ракітавай лагчыне, якая падступала глубокім ровам к дарозе, пракладзенай з Мамонаўкі ў другі пасёлак — Кулігаеўку, пасвіўся статак, і гэта бомкала званочкам на шыі чыясьці збродлівая карова.

Не надта вытыркаючыся, каб, крый бог, не трапіць на вочы каму, Чубар шырокім крокам перасігнуў двор, кіруючыся да варот хлява. У хлеве ляжала сена, і там у Чубара была схованка: на дзень, калі кожную хвіліну ў хату мог прыйсці няпрошаны чалавек. Уласна, Чубар мог праводзіць тут, на гэтым сене, і ночы, асабліва сённяшнюю, калі я’явіўся з Паддубішча позна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апраўданне крыві»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апраўданне крыві» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апраўданне крыві»

Обсуждение, отзывы о книге «Апраўданне крыві» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x