Иван Чигринов - Апраўданне крыві

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Чигринов - Апраўданне крыві» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1977, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апраўданне крыві: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апраўданне крыві»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апраўданне крыві — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апраўданне крыві», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Начадзіўшы, бронеаўтамабіль нарэшце праехаў праз расколаты на дзве часткі натоўп і, не спыняючыся тут, пакаціўся з горкі да расчыненых коўрат.

Аказваецца, конныя немцы толькі і чакалі гэтага. Адразу загопалі на сёдлах, замахалі плёткамі.

— Шыбчэй, шыбчэй! — пачаў падганяць верамейкаўцаў Брава-Жыватоўскі.

Ужо на падыходзе к коўратам да Зазыбы ў натоўп праціснуўся Драніца.

— Дзяніс, як тэй таго...

— Што?

— Дак... — Драніца выразна шукаў моманту злавіць Зазыбаў позірк.

— Што тут здарылася ў вас? — спытаўся Зазыба.

— Дак... Конь іхні, як тэй таго, прыбег адзін з вёскі.

— Ну і што?

— Як што? Можа, хто наш, як тэй таго, прыстукнуў...

— Глупства, — сказаў упэўнена Зазыба. — Нашы ўсе былі разам. Сам жа ведаеш.

— Дак, як тэй таго...

— А ў цябе, нябось, і жылкі трымцяць? Ай ужо не спадзяешся на сябрука?

— На Жыватоўшчыка, як тэй таго? Але ж вунь як стараецца!

— Ну што ж, — спакойна сказаў на гэта Зазыба, — не хацела сабачая лапка ляжаць на лаўцы, дык трапіць некалі пад лаўку.

— Ну да, як тэй таго, — акурат не паверыў у Зазыбаву алегорыю Драніца, — Антон заўсёды сухі з вады выйдзе. Для яго ўсё роўна — ці чорнае, ці белае.

— Як бы не так, — усміхнуўся Зазыба, праганяючы з твару зацятасць. — Ты ж сам некалі ў кампаніі любіў прыгаворваць: прыйдзе коза да воза, а мы ёй пужкі. Помніш?

— Дак, як тэй таго...

— От бачыш, тыц-мыц і няма чаго гаварыць. А ўсё таму, што навуку позна пазнаеш.

Драніца цыўкнуў вачамі, сказаў, быццам заплакаўшы:

— Дак без мукі ж, як тэй таго, няма і навукі. Але што з намі будзе? Куды нас вядуць?

— Сам жа бачыш, у вёску. А, урэшце, пацікаўся ў свайго сябрука, тады і мне дакладна скажаш.

— Дак...

Зазыба пашукаў у натоўпе Парфёна Вяршкова.

— Чуў, што гавораць? — спытаўся ён цераз голавы.

— Чуў, — адказаў Вяршкоў, прабіраючыся бліжэй.

— Але я нешта не веру. Пры чым тут конь? Мы ж усе былі разам!

— Дак і я прыкідваў ужо. Выходзіць, так.

— А там... Словам, трэба, Парфён, глядзець, каб не прымусілі нас кроіць дзіравыя порткі.

Сонца заходзіла за лес чыстае. Зачапіўшыся за макушы дрэў над возерам, яно ўжо роўна дагарала там.

Раптам на дарогу, амаль пад ногі верамейкаўцам, выскачыў з бульбовых разорын сабака. То была Хрупчыкава лайка, і яе ўсе пазналі — з закручаным у абаранак хвастом, з чырвоным языком, які заўсёды хадзіў у яе зяпе ходырам, нават у самы холад. Сабака Хрупчыкаў увогуле быў бяскрыўднай жывёлінай, ён мала калі заставаўся ў вёсцы, а то ўсё бегаў безгалосы вакол, ганяў кагосьці ўдоўж і ўпоперак па засеяных палях. Ва ўсякім выпадку ні звягі, ні агрэсіўнасці яго ў Верамейках ніхто не помніў. А тут ціхоня нечакана вякнуў, быццам з пераляку, на знаёмых людзей, адскочыў на абочыну і тут жа кінуўся да канвойнага, што ехаў па правы бок, цаляючы ўчапіцца зубамі за звешаную нагу ў стрэмі. Пры гэтым ён гучна гаўкаў, лёгка, проста мячыкам, падскокваў угору, ажно конь пад седаком захваляваўся не на жарты, пачаў касабочыць, спатыкацца ды падавацца назад.

— Сіланці, — устрывожыўся хтосьці ў натоўпе, — памані ты, далібог, сабаку свайго, а то...

Але Хрупчык у адказ і слова не паспеў вымавіць — канвойны амаль у адно імгненне сарваў з сябе карабін, што вісеў за спіной накрыж, і, нават не клацнуўшы затворам, стрэліў у раз’ятранага сабаку, які адразу тыцнуўся пысай у замуравелы прыдарожны дзірван, закалаціўся ў сутаргах, быццам хапянуў з хлебнай прынадай хуткадзеючай атруты.

Верамейкаўцы, на вачах якіх адбылося недарэчнае забойства, у жудасці ўцялі галовы, нават збіліся з роўнай хады. А нейкая з жанок пры гэтым залямантавала ўголас, але тут жа спалохана здушыла ў сабе плач.

— Ну от, дажыліся, — сказаў нехта ў натоўпе, — і заступіцца няма каму.

— Хто ж ета палезе цяпера на ражно? — пачуўся другі голас, але Зазыба пазнаў — гэты, здаецца, належаў Падзерыну. — Вунь, сабака адно загаўкаў, і то...

— Шкада сабаку...

— Што тута ўжо плакаць па сабаку, калі дзень такі — адно другое даводзіць да ліха, — сказаў Сілка Хрупчык, якому, можа, пакуль аднаму было да слёз, бо за коўратамі пры дарозе застаўся ляжаць забіты яго сабака.

— Яно так, — падтрымаў Хрупчыка нечы жаночы голас, — толькі пусці першую слязу, за ёй адразу другая пацячэ, потым і не стрымаеш.

Зазыба ступаў па мяккім, бы прысакавым пяску на дарозе і, губляючыся ў здагадках, пакутліва прасейваў праз сваю разважлівую думку ўсё, што прыходзіла на памяць, аднак дапасці розумам да чагосьці пэўнага не мог: сапраўды, куды, ну куды і для чога гоняць пад канвоем верамейкаўцаў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апраўданне крыві»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апраўданне крыві» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апраўданне крыві»

Обсуждение, отзывы о книге «Апраўданне крыві» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x