У гэты самы момант бліснула святло нейкім ж,аўтаватым кругам і спынілаея літаральна ў яго пад носам. Бразнулі дзверцы.
— Хто там?— спытаў строгі голас.
— Я...— адказаў Драбышэўскі і здзівіўся, што не пачуў свайго голасу.
Моцная рука ўзяла салдата за плячо.
— Хто такі?
Голас Драбышэўскаму добра знаёмы, але ён ніяк не мог сабе ўявіць, што каля яго стаяў палкоўнік Гаёў.
— Салдат Драбышэўскі...
— Дык гэта вы Драбышэўскі?
— Так точна!
— Што вы тут робіце?
— Даваў сувязь з каманднага пульта на маяк, а цяпер выходжу н (а дарогу...
— У такую завіруху... сувязь...
— На вайне цяжэй бывала і то сувязь трымалі...
— Малайчына Драбышэўскі. Сядайце ў машыну — падвязу дамоў. Палёты ўжо закончыліся...
4
Пакуль ехалі ў ваенны гарадок, Драбышэўскі зусім адагрэўся і, выйшаўшы з машыны, падзякаваў палкоўніку, што ён яго падвёз. Завіруха прыкметна аслабела, чыста выбеліла двор перад казармай. Драбышэўскі пастаяў, азірнуўся, ён нібы не пазнаваў свайго пляца, на якім так многа займаліся страявікі. Потым увайшоў у казарму. Днявальны ўбачыў, кіўнуў яму.
— Маці прыходзіла вечарам. У гасцініцы, казала, будзе...
— Ведаю. Мне Сіняўскі званіў. Старшыны няма ў казарме?
— Няма...
Драбышэўскі задумаўся і выйшаў з казармы.
Завіруха сціхла.
«Збегаю на поўгадзіны да маці ў гасціініцу»,— вырашыў ён і шпарка пайшоў у горад. Мінуў шлагбаум ваеннага гарадка, прайшоў па вуліцы квартал і павярнуў за вугал фабрыкі. I тут насустрач — патрулі. Hi назад павярнуць, ні збочыць куды-небудзь.
— 3 якой часці?
Драбышэўскі адказаў і адразу пахаладзеў. Зразумеў, што папаўся.
— Запіску на звальненне?..
Драбышэўскі сунуў руку ў кішэню, а потым выняў яе.
— Няма...
— Пайшлі ў камендатуру...
Тут ужо нічога не скажаш, калі ёсць такая каманда. Патрулі нічога не будуць слухаць. Забралі салдата і павялі. Каля ганка камендатуры Драбышэўскі пакаўзнуўся і крышку затрымаўся. Белабровы патруль таксама затрымаўся.
— І не думай уцякаць,— прыцішаным голасам папярэдзіў патруль. Увайшлі ў вялікі светлы пакой. Драбышэўскі, увайшоўшы знадворку, сляпіўся і не адразу ўбачыў, што за сталом сядзеў падпалкоўнік — камендант, якому ўжо дакладваў патруль.
— У поўнач да Марфы пусціўся?—запытаўся камендант...
— Маці прыехала ка мне...
— Маўчаць!
От і ведай, як сябе тут трымаць. Сам пытаецца, нават глупства гаворыць гэты камендант, а калі сабраўся вытлумачыць — крычыць, каб маўчаў.
— Бадай, уцякаць намерваўся...— працягваў патруль.
— Ведаем мы іх...
— Я пакаўзнуўся быў...
— Маўчаць! Вельмі жорсткі трапіўся. Дваццаць сутак,— смакуючы, адрэзаў камендант, нібы што добрае даў. I не стаў больш гаварыць, слухаць. Драбышэўскага павялі. Бразнулі цяжкія дзверы, а потым са стукам зачыніліся за ім... А раніцой Драбышэўскага з камендатуры забраў нампаліт часді падпалкоўнік Лебедзеў. Успомніў, як сам быў іеалдатам, і нават крыўдна стала, што трапіўся яму такі салдат.
«Няўжо ён ужо згублены чалавек? Дзе-ж яго свядомасць?»— падумаў нампаліт. Пакрысе разгаварыўся, гутарыў, як з роўным, і ўсё больш пра дом пытаўся. А што дома? Дзед, бацька... Адзін — будзёнавец, з шабляй насіўся па франтах грамадзянскай вайны, а другі — славуты партызан часоў Айчыннай вайны. Напіша нампаліт дамоў, і тады не паказвайся ў родны дом.
Hi бацька, ні дзед па галоўцы не пагладзяць за такую службу. Самі былі акуратныя службісты, узнагароджаны медалямі і ордэнамі. А сын і ўнук—арыштаваны на двадцаць сутак. Сорам!
Кепска слухаюцца ногі Драбышэўскага. А нампаліт ужо цікавіўся, чым цяпер займаюцца бацькі, якія яны, што пішуць. Пытаўся, хто яму яшчэ піціа пісьмы, хто таварышы тут, што будзе рабіць, калі адслужыць свой тэрмін у арміі...
Усё выведаў Лебедзеў і глянуў на салдата. Драбышэўскі стаяў і плакаў. Слёзы самі ліліся.
— Чаго вы плачаце?— запытаўся азадачаны Лебедзеў.
— Са мною вы першы так гаворыце...
Змоўк салдат, а Лебедзеў задумаўся.
— Вы мяне выслухалі, а я вас. Вы пагаварылі, як бацька. Мне ўспомнілася нават, што я дрэнна рабіў яшчэ да арміі. Цяпер я зразумеў усё...
— Хадзем да каменданта — прасі, каб ён дараваў,— прапанаваў Лебедзеў.
Зайшлі да каменданта. Лебедзеў далажыў, а Драбышэўскі стаяў і калаціўся, як асінавы ліст.
— Я болей не буду,— і пачаў прасіць, каб камендант дараваў.
Камендант-жа сядзеў нерухома. I цяжка было зразумець, верыў ён Драбышэўскаму ці не. Вельмі строгі і, здаецца, нельга да яго даступіцца.
Читать дальше