Драбышэўскі, узваліўшы на сябе дзве шпулькі, аж угінаўся пад іх цяжарам. Падстаўляў твар востраму ветру, імкнуўся не адстаць ад ефрэйтара, які служыў ужо ў арміі другі год.
— Драбышэўскі, не адставаць, — азірнуўся ефрэйтар, калі яго шпулька апусцела.
Лукашоў праверыў работу лінейшчыкаў, пазваніў па тэлефоне, стоячы левым каленам у снезе.
— Клён, як мяне чуеце? Добра? Што?— і зірнуў на лінейшчыкаў.— Ёсць пашкоджанне лініі — знайсці.
I пабеглі лінейшчыкі шукаць, дзе пашкоджана сувязь. Драбышэўскі і не прыкмеціў, як хутка прабег час. Рота зноў выстраілася каля спецыяльных машын, і маёр Лукашоў паабяцаў, што такія заняткі ў полі будуць у іх часта. Адзначыў добрую работу радыстаў, пахваліў лінейшчыкаў.
— Я сам пачынаў службу лінейшчыкам на фронце. Справа была на Курскай дузе,— успамінаў маёр.— Гарачыя былі дні ?калі мы, маладыя салдаты, прыбылі на фронт... I мы давалі сувязь пад разрывамі снарадаў і мін. Мой дружбак Янка Беразняк даваў сувязь на камандны пункт дывізіі. У час атакі немцаў сувязь была пашкоджана. Ён папоўз па лініі, і скора тэлефон зазваніў. Атака немцаў была адбіта. Беразняка няма І няма. Тады я пайшоў па лі«іі. Выткнуўся з-за кусцікаў і здзівіўся. У пярэстым маскіровачным адзенні поўз фашыст. Спыніўся, выняў кінжал... Я аўтамат з грудзей і рэзнуў чаргою... Падпаўзаю. У чатырох кроках ад забітага фашыета ляжыдь Янка з перабітымі рукамі, ледзь дыхае... Ен быў непрытомны, а перасечаны кабель сашчапіў зубамі і трымаў сувязь. Вось так працавалі сувязісты ў час Айчыннай вайны. Цяпер Беразняк маёр, камандуе батальёнам.
Драбышэўскі слухаў камандзіра роты і нечакана для самога сябе заўважыў, што камандзір роты зусім не злосны чалавек, самы звычайны афідэр, толькі больш патрабавальны. I зусім ён не задзіраецца, як аб гэтым думаў пра яго ранщои. А на ваине, пэўна, і ен быў не апошні, хоць пра сябе нічога не казаў. Калі Беразняк — дружбак яго — быў герой, то і Лукашоў гэтакі самы. Не разгубіўся, секануў фашыета, які ўжо выняў кінжал...
Драбышэўскі ўбачыў, што і другія салдаты задумаліся пра свайго ротнага камандзіра. Цяпер маёр гаварыў з камандзірамі ўзводаў, а салдаты ўважліва прыслухоўваліся.
— Старшына Месяц, вядзіце роту,— загадаў Лукашоў.
Старшына выйшаў наперад.
— Рота, слухай маю каманду. Ша-агам марш!
Драбышэўскі, як і другія салдаты, шкадавалі, што камандзір роты так мала з імі пагаварыў, мала расказаў пра вайну.
— Левай! Левай!—падлічваў Месяц.— Рота, запявай песню!..
3
Дзяжурным лінейшчыкам на начныя палёты быў назначай салдат Драбышэўскі. Старшына Месяц даў інструкцыю яму, апытаў, як ён будзе дзейнічаць, калі пераменяць старт, калі, скажам, салсуецца апарат, запытаў пра інпіыя нечаканасці, якія бываюць у сувязі. Драбышэўскі бойка адказваў, і відно было, што чалавек гэты мае нядрэнную знаходлівасць. Гэтыя якасці спадабаліся старшыні роты. Пра сябе ён нават падумаў, што не прыкмячаў раней гэтага салдата. На твары яго была нездаволенасць, і ён на хвіліну апусціў вочы. Цераз некалькі хвілін ён яшчэ раз паглядзеў на салдата. Тонкія рысы твару з чорнымі бліскучымі вачамі гаварылі, што салдат споўніць свае слова. У яго зауседы свежы белы падкаўнерык, адзежа на ім ляжыць, нібы шылі на яго па мерцы.
— Я не ўпэўнены...— пачаў было, расцягваючы словы, Месяц, але салдат яго перабіў.
— Дзяжурства правяду... як вучылі. Будзьце ўпэўнены,— сказаў Драбышэўскі.
Другім разам старшына не ўтрымаўся-б, каб не навучыць салдата не перабіваць, калі гаворыць старэйшы, але сёння ужо было пазнавата, нарад выехаў на дзяжурства, ды прытым салдат сказаў слушнае. Крануў самалюбства старшыны. Сказаў — як вучылі... Эйш, арол! А хто ў першую чаргу вучыў яго, навабранца, з беленькім пушком пад носам? Старшына роты! Хто зрабіў з яго спрытнага салдата, на якога глядзець ды не нагледзецца? Старшына роты! Хто глядзіць салдата, як маці? Старшына роты! Гаспадар роты! У халодным позірку старшыны з’явіліся цёплыя агеньчыкі.
Месяц выйшаў з-за стала, акуратны, шырокаплечы, як на малюнку. Твар яго чыста паголены. Прыцішаным голасам сказаў:
— Дзяжурства на палётах — баявая задача. Праверу, як вы будзеце дзяжурыць. А той выпадак я памятаю,— намякнуў старшына аб тым, калі Драбышэўскі быў спазніўся даць сувязь. — Як вы апрануты?— Прыдзірліва праверыў, што было ў Драбышэўскага пад ватнікам, загадаў скінуць валёнак і памацаў анучу.
— Можаце ісці...
— Слухаюся!
Драбышэўскі з радасцю выбег з казармы. На спадарожнай машыне з суседняй роты хутка заехаў на аэрадром. Адразу знайшлася работа. Ён ахвотна дапамагаў радыстам запускаць рухавік і, каб прыйшлося, цяпер адзін запусціў-бы яго, а потым трымаўся некаторы час каля дзяжурнага тэлефаніста, Нарэшце выйшаў з радыёмашыны. Цемра ахутала зямлю. Аббыўшыся на двары, Драбышэўскі ўбачыў, што белы снег відзён нават на рулёжнай дарожцы. А калі асвяцілі пасадачную паласу і заблішчаў срабрысты самалёт, які, як начны матыль, ішоў на пасадку, узнімаючы за сабою пыл снегу, блакітнага і блішчастага,— было вельмі прыгожа і нават жудаснавата. Пражэктары раптам пагаслі. Драбышэўскі яшчэ доўга пазіраў на асветленую агнямі паласу, як на казачны праспект, а потым узняў позірк на Млечны шлях у цёмным небе. Яму на момант нават здалося, што ён, гэты высокі і светлы шлях з мноствам вялікіх зорак, ёсць адлюстраванне небам агнёў узлётнай паласы на іх аэрадроме.
Читать дальше