Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Скінеш без мяне, Андрэй, а я хутка пераапрануся і дамоў. Няхай бацька пасварыцца, што да відна на вечарынцы быў, а не што перад святым днём снапы вазіў.

Сонца ўзышло яснае і чыстае на светлае блакітнае неба. Раніца была сухая. Нідзе ні расінкі: ні на траве, ні на лісці.

Пакуль маці гатавала снедаць, Андрэй прылёг адпачыць. Спытаў у маці: — Як тата?

— Нічога... Я парашок яму дала.

Калі маці разбудзіла Андрэя, ён не разумеў, вечар гэта ці раніца. Пад вокнамі шасцеў бэз, гойдалася і шумела бяроза. Аднекуль здалёк адгукваўся гром.

Бацька ўсё спаў. Андрэй падышоў да старога, і жаль сціснуў яго сэрца: бацька ўжо госць у сваёй хаце. Чалавек, які даў яму жыццё, які ніколі не думаў пра яго дрэнна, нават ніколі не сварыўся. Ён толькі глядзеў на сына дакорлівымі вачыма і гаварыў: «Эх, мой сын... У каго ты ўдаўся? — І ў задуменні адказваў: — У дзядзьку Яўхіма. У маладосці такі ж самы быў. А чалавек не благі... Нашто казаць. Наша кодла, Сташэвічава...»

Пакуль снедалі, на дварэ ўзняўся шалёны вецер. Навісла хмара, грымнуў гром, і буйнымі кроплямі забарабаніў у вокны дождж.

Стары Юстынь прачнуўся. Узняў галаву, прыслухаўся і ў знямозе заплюшчыў вочы.

— Дождж... А снапы...

— Снапы ў гумне, тата.

— У гумне?

— У гумне. Управіліся да дажджу.

— Хваліць бога.

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ

Лявон Нарбутовіч быў чалавек злапомны і помслівы. Ён не мог забыць таго, як праз Андрэя Сташэвіча і яго пляменніка Тамаша біўся на Волі з Бараном-Зайцам. Аж пакуль не кончыўся сенакос, малінаўцы ратоў не стульвалі. Як хто з суседзяў паб’ецца ці пасварыцца, дык і цяпер гавораць: сашчапіліся дурні, як Лявон з Ладымерам. Прымаўку зрабілі, шэльмы.

Таму, вядома, Лявон і зацікавіўся, па якой гэта прычыне Андрэй на парожнім возе з поля паехаў. І твар яго быў аж страшны. Не з дабра, не з дабра!

Вечарам Лявон уведаў, у чым справа, і не то каб узрадаваўся, але неяк усцешыўся. Не таму, што захварэў стары Юстынь. Зусім не таму. Старога Юстыня ў засценку паважалі, нават параіцца да яго прыходзілі. Нарбутовіч таксама нічога не меў да старога Сташэвіча. А от сынок-шыбенік няхай выхварае! Жарты, такая пара! Жніво ледзь за палову перахапілася, толькі ярыну пачалі жаць. Снапы на полі, жыта трэба сеяць — тут табе і гной, і ворыва, і скароджанне — усё ліха разам. А насення намалаціў? Наўрад ці ў старога Юстыня леташняе жыта на сяўбу асталося. Захацелася ўбачыць каго-небудзь, пагутарыць, паслухаць, што гавораць людзі.

Пачало ўжо цямнець, калі Нарбутовіч выйшаў з хаты. Перш за ўсё зірнуў у свой садок. А што там! Заўтра нядзеля, снапы ў гумне, клопат на карку не вісіць, можна спаць хоць увесь дзень. Дык чаму ж не пацешыцца сваёй гаспадаркай! Нарбутовіч адзін з усяго засценка жыў на другім баку вуліцы і меў ладны садок. Дрэвы хоць яшчэ і невялікія, але густа былі абсыпаны яблыкамі і грушамі. У вячэрнім змроку яны вырысоўваліся, як на малюнку, і ў Лявона на сэрцы стала неяк лёгка і соладка, калі адчыніў варотцы ў свой садок. Мілата і любата! Пастаяў каля кожнага дрэва, паправіў падпоры. Спыніўся каля апорта і пагладзіў яго шурпаты ствол. «Малайчына, браце! Пашанцуе, дык мы з цябе кішэню грошай возьмем!» Заманілася сарваць адзін яблык, ужо і руку працягнуў, але не! Сёння яблык ды заўтра, а ў бога днёў многа. Не згледзіш, як усе сарвеш.

На дварэ прыцямнела. На вуліцы стаяў смех і гоман. Дзятва з усяго засценка гуляла ў галубы, у коршака, у карагод — ва ўсе тыя старыя гульні, у якія ў свой час гуляў і Лявон са сваімі равеснікамі.

— Кыш! На седала! — крыкнуў Лявон.

Ніхто яго не паслухаў. Лявон, уласна, і не чакаў гэтага. Крыкнуў проста так, ад паўнаты душы, ад добрага настрою, бо ўспомніў, як сам у маленстве гэтаксама галёкаў па вуліцы і дарослыя казалі:

— Кыш, малыя! На седала!

Акрамя дзяцей на вуліцы нікога не было, але раптам у канцы яе паказаўся чалавек. Лявон вырашыў пачакаць яго. І калі чалавек падышоў бліжэй, Лявон пазнаў Сымона Ашакевіча. Даўганогі і няскладны, ён не глядзеў уперад, а пад ногі, але Лявона заўважыў і даў «добры вечар». Лявон «добры вечар» аддаў, але гаворкі не пачаў. Ёсць з кім гаварыць, з галытвай і трацячнікам! Пра што з ім пагаворыш! Ды і наогул не любіў Лявон Ашакевіча. Голы, як бізун, а рызыкі столькі, што носа не дастанеш. У гаворку калі ўваткнецца, дык толькі слухай яго. Усё ён ведае, пра ўсё чуе. Жартачкі — у Слуцку часта бывае ды на Урэччы. Гаворыць паважна, нібы ён разумнейшы за ўсіх. А галоўнае, як сам сабе пан. Не мае павагі да багацейшых, а калі разане што-небудзь, дык хоць вушы затыкай... Паглядзеў услед Сымону, які босымі нагамі, доўгі і няўклюдны, як сталюга, крочыў па вуліцы, і адвярнуўся. Памкнуўся быў адысці ад свайго двара, але пачуў цяжкія крокі і пачакаў. З поля ішоў Юзік — сын новага малінаўскага гаспадара Яўхіма Халусты, таго, што сеў на барысевішчыне, выпхнуўшы адтуль панскага арандатара Тодара Шымкевіча. Самога Яўхіма Халусту не спыніў бы Лявон, бо баяўся былога панскага аканома. Не спыніў бы і яго малодшага сына Мікалая — шыбеніка і злодзея. Няхай іх людзі не ведаюць. А Юзіка спыніў. Юзік быў просты, няхітры і не вельмі разумны. У Малінаўцы яго за высокі рост, сілу і грубы голас празвалі Громам. Яго-то Лявон не баяўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x