• Пожаловаться

Якуб Колас: У палескай глушы

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас: У палескай глушы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

У палескай глушы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У палескай глушы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якуб Колас: другие книги автора


Кто написал У палескай глушы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У палескай глушы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У палескай глушы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Так, збіраюся паехаць.

Яна ўздыхнула ледзь прыметна, падняла галаву і паглядзела доўга-доўга на настаўніка.

- А вы б хацелі, каб я не ехала?

- Я ведаю, вам тут цяжка, - сказаў настаўнік, - і пэўна там, дзе думаеце вы жыць, вам будзе лепей. І тут ужо не прыходзіцца лічыцца з тым, як бы я хацеў. Але калі вы выедзеце адгэтуль, то я тут болей не застануся.

Ледзь прыметная радасць прабегла па яе твары. Ядвіся борзда ўскінула на яго цёмныя вочы і, смеючыся імі, зусім ужо весела прамовіла:

- І вам не шкада будзе панны Людмілы?

Лабановіч маўчаў.

- Скажыце, - прамовіў ён, - як даўно надумаліся вы выехаць адгэтуль?

- О, я ўжо даўно думала! Яшчэ і вас тут не было.

- А чаму вы са мною ніколі аб гэтым не гаварылі?

- А што мне было гаварыць? - сказала яна. - Вы і так смяяліся многа з чаго такога, што я гаварыла.

- А калі вы думаеце ехаць? - спытаў ён.

- Я і сама не ведаю: гэта будзе залежаць ад таткі. Запражэ каня, скажа ехаць, тады і паеду.

- І можа стацца так, што я вярнуся з экзаменаў, а ластавачка ўжо вылецела ў вырай?.. Скажыце мне, нашто гэта ластавачка вясною ў вырай вылятае?

- Што ж? Як прыходзіцца! - прамовіла яна. - Чаго гэта вы сёння так павесілі нос? Як бы ў вас за пазухаю свечка, якую вы мне павінны на скананне даваць?.. Я б раіла вам пайсці да панны Людмілы... Праўда, яна цікавая панна?

- Проціў яе грэх сказаць што-небудзь: слаўная дзяўчына!.. Чаму вы раіце мне схадзіць да яе?

- Чаму? Самі ведаеце чаму: як толькі вашы ногі пераступяць парог яе дома, то душа ваша пападзе да яе ў палон.

Лабановіч усміхнуўся.

- Вы нават і гэтага не забылі.

- Хто вам казаў легенду аб палескіх прыгожых паннах? - запытала панна Ядвіся, палажыла сваю работу на стол і глянула на настаўніка.

- Гарэлка пана падлоўчага з аднаго боку...

- І панна Людміла - з другога, - падказала Ядвіся.

- Што вы мяне ўсё паннаю Людмілаю папракаеце?

- Я не папракаю і не думаю нават, але панне Людміле вельмі спадабалася гэта легенда.

- А вам яна спадабалася?

- Каб яна для мяне казалася, тады і мне спадабалася б, а чужое любіць - толькі сэрца пераядаць.

- Ну, вы мяне, панна Ядвіся, хочаце ўсердаваць, але вам гэта не ўдасца. А покі што бывайце здаровы.

Лабановіч затрымаў яе руку і з нейкаю просьбаю ў голасе сказаў ёй:

- Вы не выедзеце, покі я не вярнуся?

- Калі я паеду, я і сама яшчэ не ведаю. А можа, і зусім не паеду.

- А вы пад машыну не будзеце кідацца? - ціха спытаў ён яе, усміхаючыся.

- Не буду, - яшчэ цішэй прамовіла яна, азірнулася і апусціла вочы.

Ён умомант нахіліўся да яе і пацалаваў крэпка-крэпка. І, п'яны ад гэтага пацалунка, борзда выйшаў з палісаднічка. А панна Ядвіся сядзела, нахіліўшы галаву, і аб чымсьці моцна-моцна задумалася.

У нядзельку раненька, на ўсходзе сонца, настаўнік са сваімі вучнямі, правёўшы ноч на станцыі, садзіўся ў вагон. Прабілі тры званкі, гучна і адрывіста азваўся паравоз, абуджаючы ранічны пакой бясконцых балот, і поезд зрушыў з месца. З шумным шыпеннем выпускаючы пару, усё быстрэй і быстрэй бег паравоз, і ў нейкую своеасаблівую, глухую музыку злівалася тухканне цяжкіх ног поезда.

Лабановіч стаяў каля расчыненага акна. Штось прыемнае і радаснае ўлівалася яму ў душу ад гэтых новых малюнкаў і ад гэтага размашыстага бегу машыны. Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зеленню раслін. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора. Хутка вынікалі і беглі ўсё новыя і новыя малюнкі гэтага зачараванага краю. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніка і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі, па краях якіх ледзь віднеліся зубатыя цёмныя палоскі лясоў. Балоты канчаліся, побач дарогі ўставалі высокія сцены бору, бор перасякаўся вясёлымі палянкамі; там-сям віднеліся на іх людскія будынкі, а бярвенні гэтых будынкаў, асветленыя сонцам, здаваліся маршчынамі на разумнай галаве чалавека, які многа думае і разважае. Вясёлыя палянкі абводзіліся аправаю пышна-зялёных хвойнікаў на жоўценькім пясочку. Нейкім прыветам, ласкаю і цішынёю патыхала ад гэтых сакавітых хвойнікаў, ад гэтых людскіх будынкаў. А як прынадна і прыгожа павіваліся і беглі ў хвойнік каляінкі вясковых дарожак і сцежак, па якіх так рэдка пракоціцца сялянская цялежка! А колькі самабытнага хараства ў гэтых адзінокіх разложыстых дубах, раскіданых па краях лесу, і гэтых пышна купчастых хвоях у полі! Чымся родным, мілым, даўно знаёмым веяла ад аксамітных абрусаў маладога жыта і ад кволых бледна-зялёных усходаў ранніх аўсоў!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У палескай глушы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У палескай глушы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «У палескай глушы»

Обсуждение, отзывы о книге «У палескай глушы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.