Якуб Колас - У палескай глушы

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - У палескай глушы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У палескай глушы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У палескай глушы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У палескай глушы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У палескай глушы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Я - ліцвін», - з нейкаю гордасцю зазначаў пан падлоўчы і сваю належнасць да ліцвіноў даводзіў, паміж іншым, і тым, што яго прозвішча - Баранкевіч - мела канчатак на «іч», тады як чыста польскія прозвішчы канчаюцца на «скі»: Жулаўскі, Дамброўскі, Галонскі. Даведаўшыся, што прозвішча новага настаўніка Лабановіч, падлоўчы пры спатканні з ім прыметна выказаў адзнакі здавальнення, як гэта бывае тады, калі нам на чужыне прыходзіцца спаткацца з земляком.

- То і пан - ліцвін! - весела сказаў ён маладому настаўніку і пастукаў яго па плячы. Сваё ліцвінства ён падкрэсліваў пры кожным зручным выпадку, кажучы: «Мы, ліцвіны, любім піць гладка!»

Лабановічу, калі ў яго чарцы заставалася недапітая гарэлка, ён таксама казаў:

- А яшчэ ліцвін!.. Ну, які ж ты пасля гэтага ліцвін! - Пан падлоўчы з дакорам пазіраў у вочы настаўніку: - Не псуй ты мне, братка, кампаніі!

Калі ж гэты аргумент не памагаў, то пан Баранкевіч прыводзіў другі:

- Ты лепш, браток, падашукай маю жонку, але не ашуквай мяне за чаркаю гарэлкі.

Трэці аргумент, самы моцны і ўжо самы апошні, быў такі:

- Пі! Пі, кажу, бо, далібог, вылью за каўнер!

Гаварыў падлоўчы Баранкевіч найбольш добраю беларускаю моваю. І трэба адзначыць, што ён ні ў якім разе не быў п'яніца, ён проста любіў выпіць «з добрымі людзьмі», а сам адзін і чаркі не выпіваў. Але і ў кампаніі «добрых людзей» ніколі не перабіраў меры. У яго была тут пэўная граніца, якой ён ніколі не пераступаў і за якую яго нельга было вывесці ніякімі сіламі. Што ж тычыцца яго ліцвіналюбства, дык яно яшчэ выяўлялася і ў тым, што ён вельмі любіў літоўскія калдуны. І гэтых калдуноў, як запэўняў пан падлоўчы, ён з'еў аднойчы сто сорак штук.

- Разумеецца, пры гарэлцы, - дадаваў пры гэтым Баранкевіч.

Першы раз Лабановіч зайшоў да падлоўчага вечарам таго ж самага дня, калі хадзіў гуляць на чыгунку.

Баранкевіч спаткаў суседа-настаўніка прыветна і павёў яго ў чыстую палавіну дома, дзе ён звычайна прымаў гасцей. Пакой быў прасторны, чысты, акуратна выбелены. Каля аднае сцяны стаяла канапа і вялікі просты стол каля яе, засланы белым настольнікам. На невялічкім століку недалёка ад канапы стаяла скрыначка, музычны струмант, якую падлоўчы і пускаў у работу, каб забавіць гасцей. Апроч яшчэ аднае канапкі каля другой сцяны і некалькіх простых крэслаў, у пакоі гэтым больш не было нічога, і ён выглядаў пуставата.

- Сядайце, паночку, - папрасіў Баранкевіч госця і патрактаваў яго моцнаю папяросаю.

Гаспадар і госць разгаварыліся, прычым пан падлоўчы быў першы чалавек тут, ад якога Лабановіч пачуў добрае слова наконт гэтага месца, якое мела той вялікі козыр, што ляжала каля чыгункі. Прайшоўшыся колькі разоў па пакоі, пан падлоўчы гукнуў, павярнуўшыся да другое палавіны дома:

- Габрынька!

- Зараз, татка! - адгукнуўся ў глыбі дома звонкі дзявочы галасок.

Следам за гэтым пачуліся лёгкія і частыя крокі, і ў пакой увайшла малодшая дачка пана падлоўчага. Такімі ж борздымі крокамі падышла яна і да госця, працягнула яму сваю яшчэ дзіцячую руку, зрабіўшы прысяданне, якое Лабановіч бачыў першы раз. Ён нават спалохаўся: яму здалося, што гэта маленькая паненачка прысела ад таго, што ён наўмысля наступіў ёй на нагу.

- Чэсю! - зноў гукнуў падлоўчы.

Крыху счакаўшы, скробаючы ботамі, у пакой увайшоў меншы сын Баранкевіча, хлопчык гадоў дзевяці, даволі панурага выгляду, з вялікаю кучараваю галавою і прыгожым тварам. Паздароўкаўшыся з настаўнікам, Чэсь моўчкі сеў каля кахлянае печы і адтуль, як ваўчок, прыглядаўся да настаўніка.

Папрасіўшы прабачэння, падлоўчы адлучыўся, пакінуўшы Лабановіча з дачкою і сынам.

Панна Габрыня, смуглая, строгая і сур'ёзная дзяўчынка-падлетак, звярнулася да Лабановіча з прыветнаю ўсмешкаю:

- Пан любіць музыку?

- Вельмі люблю, - прамовіў Лабановіч.

Габрыня падышла да музычнай скрыначкі, выбрала металічны кружок, прыладзіла яго да скрыначкі, завяла яе і пусціла.

Мяккія, ласкавыя гукі стройным сугалоссем паліліся па пакоі, напаўняючы яго прыемным звонам і навяваючы якіясь добрыя, ціхія чары. Няясныя вобразы ўсплывалі самі сабою, аб чымсі казалі і клікалі невядома куды, а на сэрцы аставалася пачуванне ўтраты чагось далёкага, чаго ўжо не вернеш ніколі і аб чым можна толькі ўспамінаць. Усе ж дробязі жыцця, увесь будзённы клопат, мут душы - усё гэта знікала, адступала перад чарамі хараства. Скуль жа гэты смутак? Аб чым ён? Ці не ёсць гэта тое няяснае адчуванне хараства жыцця, якое так бязлітасна, так груба папіхаецца нагамі, таго хараства, што падымае чалавека над балотам людское сумятні?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У палескай глушы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У палескай глушы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У палескай глушы»

Обсуждение, отзывы о книге «У палескай глушы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x