Василь Быков - Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков - Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцяміўшы гэта, Іваноўскі раптам здрыгануўся ад радаснай і шчаслівай думкі: Шалудзяк браў агонь на сябе, трэба зараз жа гэта выкарыстаць. Лейтэнант тут жа развярнуўся ў снезе, на карачках прапоўз у галаву сваёй калоны, схапіў лыжы.

— За мной! — крыкнуў ён, ужо не асцерагаючыся, што ў гэтым грукаце яго ўчуюць немцы.

2

Апошнія метры да лесу яны не паўзлі, а, прыгнуўшыся, знямогла беглі, пакуль адзін за адным не пападалі ў рэдзенькім чэзлым кустоўі. Распластаныя на снезе сутаргавай горкай задухай, хвіліну збянтэжана маўчалі, не ў стане сказаць ні слова. У кожнага ў такт з сэрцам білася адзіная цяпер думка — нібыта ўдалося, прайшлі, самае горшае засталося ззаду. Немцы з пагорка, здаецца, іх празявалі. Захопленыя стралянінай па поплаве, аслепленыя ззяннем ракет, яны, мабыць, не надта азіраліся па баках, пакуль не расстралялі ля ракі Шалудзяка з Кудраўцом. Дзякуй жа вам, дарагія байцы, расчулена думаў Іваноўскі, лежачы на снезе і ў гарачай задусе хапаючы ротам паветра. Першая плата за поспех была ўнесена, які цяпер будзе яго канчатковы вынік?

Яшчэ не зусім аддыхаўшыся, Іваноўскі прыўстаў і сеў на снезе. Рэдкія агнявыя бліскаўкі куль нізалі снежныя прыцемкі ўжо далекавата ззаду, насустрач ім несліся іншыя з сасонніку за поплавам — гэта ўступіў у бой батальён. Ля кустоўя ж было спакойна, перад імі ляжаў голы, не надта заснежаны схіл з клоччам быльнягу па межах. Іваноўскі дастаў гадзіннік, была палова дзесятай.

— Хто страляў? — стрымана, з накіпелым гневам запытаў лейтэнант, успомніўшы злашчасны той стрэл ля ўзмежка.

Непадалёку сярод распластаных целаў у белым хтось заварушыўся і сеў на снезе. Па вастраку, што выпіраў пад капюшонам, камандзір пазнаў Дзюбіна — старшына быў у будзёнаўцы.

— Стрэліў Суднік.

— Я стрэліў, - вінавата і глуха пацвердзіў прастуджаны голас, і лейтэнант змоўк, сваім маўчаннем даючы зразумець, што хоча бачыць парушальніка перад сабой. Суднік расслаблена ўстаў на ногі.

— Чаму страляў?

Баец паварушыў у руках вінтоўкай.

— Ды во, з прадахраніцеля саскочыла.

Іваноўскі зірнуў на абкручаную бінтам зброю, і яго перасмыкнула ад злосці — у байца была СВТ, эфектная на выгляд дзесяцізарадка, складаная па канструкцыі і не вельмі надзейная ў баі. Проста бяда, як ён перад выхадам недагледзеў, хіба можна было з такой зброяй выпраўляцца ў тыл да немцаў?

— Чорт бы вас узяў! — не стрымаўшы гневу, з ціхаю злосцю вылаяўся лейтэнант. — Што ў вас за зброя?

— Вінтоўка.

— Якая вінтоўка?

— Самазарадная Токарава нумар эн-эм шэсцьсот дваццаць чатыры.

— Эн-эм! Вы горшай не маглі знайсці?

Відаць, толькі цяпер зразумеўшы свой промах, баец вінавата патупіўся. Лейтэнант амаль з нянавісцю пазіраў на яго прыціснутую цяжарам рэчмяшка постаць, мокры, абвіслы на каленях халат. Увесь выгляд гэтае постаці выдаваў віну і пакору. Гэтая яго пакора, аднак, крыху прыцішала накіпелы камандзірскі гнеў, лейтэнант зразумеў, што дарма залішне караць чалавека за справу, аб якой ён не меў разумення. Тым не менш нельга было і ігнараваць той факт, што Суднік ледзьве не загубіў усю групу, і лейтэнант цяпер проста не ведаў, што з ім рабіць.

— Вы разумееце, што вы нарабілі?

— Чорта ён разумее! — раптам, седзячы, злосна загаварыў Лукашоў. — Разгільдзяй ён! Нашто было браць такога!

Суднік па-ранейшаму стаяў моўчкі, нізка апусціўшы галаву.

— За такое дзела кокнуць цябе к чортавай матары! — пагрозліва прашаптаў лейтэнант. — Паняў?

Галава байца схілілася і яшчэ ніжэй, ён, відаць, абсалютна не ведаў, што сказаць у сваё апраўданне, і, гатовы прыняць кару, маўчаў. Але лейтэнант хутка адчуў, што нічога яму тут не зробіць: апроч як вылаяць гэтага недарэку ён нічога болей не мог.

— Ладна. Пасля мы з ім паталкуем, — напэўна, адчуўшы гэтую нерашучасць камандзіра, прымірэнча заўважыў Дзюбін.

— Я яшчэ разбяруся з табой! — шматзначна паабяцаў Іваноўскі і, павярнуўшыся, скамандаваў іншым: — На лыжы!

Усе разам заварушыліся, рыхтуючы лыжы, і хутка пасталі на іх — затрымлівацца тут не выпадала. Лейтэнант ухапіўся за палкі і азірнуўся, чакаючы гатоўнасці групы.

— Я б яго правучыў! Мне ён не папаўся, смаркач, — бурчэў паблізу сяржант Лукашоў.

— Ладна, усё! — гучным шэптам абарваў яго Іваноўскі. — Гатовы? Суднік — за мной! Марш!

Лейтэнант рэзка ўзяў з месца, кіруючы ў прагаліну між хмызняку, аднак у пухнатым снезе лыжы слізгалі не дужа і рэзалі глыбокую каляіну, з якой тырчэлі толькі іх загнутыя дзюбкі. Голле чаплялася за маскхалат, здзірала з галавы капюшон. Мабыць, чвэрць гадзіны лейтэнант прадзіраўся цераз кустоўе, пакуль не вырваўся на ўзлесак. Тут таксама было па-начному ціха, толькі напорна дзьмуў вецер. Іваноўскі намацаў лыжамі цвярдзейшае і адштурхнуўся палкамі. Позірк яго быў скіраваны наперад, назад лейтэнант не азіраўся, ён чуў за сабой шоргат лыж і прывычнае пахакванне байцоў. Ягонае абурэнне Суднікам пакрысе пачало меншаць, уступаць месца іншым эмоцыям. Як-ніяк, усё ж найбольшая бяда іх мінавала, і Іваноўскі стаў прывыкаць да таго, што іх восем. Праўда, цалкам прымірыцца з гэтым было немагчыма, заўтра ж яму вельмі спатрэбяцца людзі, і Суднік заслугоўваў жорсткае кары. Але як яго пакараць? Расстраляць, вядома, было б занадта, лейтэнант меў арганічную агіду да такога звычайнага на вайне пакарання, калі і без таго гінулі тысячы, на гаўптвахту тут не пасадзіш. Значыць, трэба адкласці ўсё да вяртання. Да таго ж, увогуле, ім пашэнціла, магло быць горш. Калі разабрацца, дык яшчэ невядома, як бы ўсё сталася, каб Суднік не стрэліў, не паранілі Кудраўца і яны не адправілі з ім Шалудзяка, які незнарок падмануў сабой немцаў і выручыў усіх. Зусім магчыма, што да раніцы ім не ўдалося б прарвацца з-за таго ўзмежка, а повідну іх бы за паўгадзіны расстралялі ўсіх з мінамётаў. Ці шмат патрэбна для дзесяці чалавек? А так вось прарваліся, і цяпер толькі б не наскочыць дзе ноччу на якія тылавыя часці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Жураўліны крык
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Повести о войне
Василь Быков
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x