• Пожаловаться

Василь Быков: Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков: Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Василь Быков Дажыць да світання

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Василь Быков: другие книги автора


Кто написал Дажыць да світання? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мусіць, яны так праляжалі доўга, бо лейтэнант пачаў ужо ўздрыгваць ад сцюжы, мокрая бялізна ледзяным панцырам абліпала цела. Угары згарэла з дзесятак ракет, кулямёт ля пунькі пакрысе замоўк. І тады ззаду раз і другі яго пакратаў за бок Лукашоў. Іваноўскі павярнуўся на снезе тварам назад.

— Кудраўца паранілі.

— Як?

Сяржант замест адказу цепнуў плячыма і таксама павярнуўся назад, мусіць, чакаючы адтуль тлумачэння.

Было ад чаго вылаяцца, але лейтэнант толькі сутаргава сцяў у рукавіцах па жменьцы снегу. Што і казаць — пачатак быў сапсаваны, а неўзабаве магло здарыцца і самае горшае: іх убачаць у полі. Тым не менш разбірацца, паўзці назад цяпер зусім не было калі, і ён загадаў першаму, каго згледзеў у змроку:

— Шалудзяк! Марш назад! Забраць параненага і назад!

Па твары байца ў паўзмроку слізганула штосьці разгублена-заклапочанае, але ён разгроб целам снег і знік у начы. Іваноўскі тут жа спахапіўся ад думкі, што за параненым лепш было б паслаць не яго, а каго-небудзь больш спрытнага, але вяртаць Шалудзяка ўжо не стаў. «Хай жыве», — з пачуццём нечаканага велікадушша падумаў ён. Не кожнаму выпадае такое, але гэты стары, напэўна, болей за іншых мае права, каб выжыць, — усё ж бацька, дома трое дзяцей, а гэта нешта ды значыць.

Немцы каля пунькі маўчалі, пэўна, так нічога і не ўбачыўшы; зрабілася ціха, толькі за лесам усё гурчэла, варочалася і стагнала далёкая гарматная калатнеча. Іваноўскага зноў ахапіў непакой за марна растрачаны час, які, не зважаючы ні на што, бег сваім чынам, і лейтэнант нават спалохаўся, што зусім спозніцца. Папраўдзе, ён не прадбачыў столькі нечаканасцяў у самым пачатку і цяпер падумаў нявесела: «А што яшчэ будзе!»

Іваноўскі рвануўся наперад, але не прапоўз і дзесяці крокаў, як зноў прыпаў да зямлі, ратуючыся ад патоку імклівых трас, што мільганулі наўкола. Распластаны на снезе, лейтэнант угледзеўся ў той бок, дзе ледзьве прыкметным бугорчыкам цямнела на снезе будыніна, і жвава памкнуўся назад пад ахову ўсё таго ж маленькага, ледзьве прыкметнага ўначы ўзмежка. Усё ж такі, напэўна, іх згледзелі. Угары з шыпеннем і трэскам шматалі неба ракеты, а кулямётныя трасы, агняна бліскаючы ў цемры, секлі, нізалі, узбівалі снег якраз на іхнім шляху з-за ўзмежка. У што б там ні стала трэба было выслізнуць з гэтае пасткі, але па ярка асветленым полі гэта было немагчыма.

Здаецца, яны папаліся як мае быць і надоўга. Добра яшчэ, што ім трапіўся гэты ўзмежачак, нібы пасланы Богам для іх паратунку — ён хаваў іх ад кулямётнага агню з пагорка. Але колькі можна хавацца?..

Тым часам усе нерухома і моўчкі ляжалі, чакаючы яго рашэння і яго камандзірскага дзеяння. І ён надумаў адзіна магчымае: гранатамі закідаць кулямёт. Мабыць, лепш за ўсё падпаўзці да яго з боку фронту, ад рэчкі, і зрабіць гэта з найбольшым поспехам, вядома, мог толькі ён сам. Толькі аднаму, у крайнім выпадку, двум яшчэ можна падабрацца да яго незаўважанымі.

— Перадайце: старшыну — ка мне!

Па ланцужку перадалі яго каманду, і Дзюбін, хутка прыпоўзшы, моўчкі лёг побач.

— Во што. Трэба зняць кулямёт, — сказаў Іваноўскі і, сустрэўшы ў адказ маўчанне, вытлумачыў: — Інакш не вылезем. У выпадку чаго вазьмі карту, павядзеш групу.

— Не гадзіцца так, — памаўчаўшы, сказаў Дзюбін. — Трэба другога каго.

— Каго другога? — сказаў лейтэнант. — Паспрабую сам.

Адхінуўшыся на бок, ён расшпіліў ватоўку, дастаў з-за пазухі пакамечаны аркуш карты, пасунуў бліжэй да старшыны свае лыжы. Кулямёт маўчаў, дагарала на снезе насцільна кінутая немцамі ракета, стала цёмна і ціха. Але ён ведаў, што варта толькі высунуцца з-за ўзмежка, як немцы зноў распачнуць свой тарарам; відаць, яны нешта ўсё ж бачаць.

— Лукашоў, за мной, — ціха гукнуў лейтэнант і не азірнуўся — ведаў, Лукашоў не адстане.

У суцэльнай цемры, якая неўзабаве агарнула іх, ён з аўтаматам у руцэ і трыма гранатамі ў кішэнях папоўз назад пад узмежкам. Трэба было спяшацца, інакш уся ягоная вылазка траціла свой сэнс. Гэта было не самае лепшае, можа, наадварот нават, але іншага выйсця са свайго становішча ён не знаходзіў. Іншым было хіба што вяртацца назад, што, зрэшты, таксама было няпроста. Ён злосна, роспачна лаяўся і паўтараў, грабучы снег: «Ну бі ж, гад! Бі! Шумі болей…»

Яму патрэбна было, каб кулямёт страляў. Калі кулямёт страляе, тады кулямётчык глухі і сляпы, тады б ужо лейтэнант як-небудзь падкраўся да яго. І кулямёт сапраўды хутка ўдарыў — адразу, як толькі засвяціла ракета. Але, на сваё здзіўленне, у першы момант Іваноўскі не ўбачыў ніводнай з ягоных трас. Кароткае недаўменне лейтэнанта, аднак, тут жа і знікла — кулямётныя чэргі кіравалі ў іх тыл, у бок поплаву і рэчкі, у тое месца, дзе яны нядаўна перапаўзалі яе ў кустоўі. На гэты раз немцы ўстрывожыліся надоўга і не на жарты. Над поплавам узгарэўся сапраўдны ракетны пажар, вакол стала відна, бы ўдзень, на лугавіну з пагорка несліся, скрыжоўваліся і разыходзіліся густыя вееры куль; некалькі кулямётаў з розных мясцін здзічэла секлі кустоўе. Спярша Іваноўскі інстынктыўна ўціснуўся ў снег, няшмат бачачы з свае баразны і толькі напружана ўслухоўваючыся ў густы мігатлівы скрыгат угары. Але і не гледзячы, ён хутка сцяміў, што гэта не так сабе, што гэта ўсё — Шалудзяк. Значыцца, усё ж заўважылі, высвецілі і цяпер расстрэльваюць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.