• Пожаловаться

Василь Быков: Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков: Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Василь Быков Дажыць да світання

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Василь Быков: другие книги автора


Кто написал Дажыць да світання? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ззаду заварушыўся шэры, медзведзяваты ў прыцемку камяк у маскхалаце, шумна сапучы, ён падпоўз упрытык да Іваноўскага і спыніўся. За ім варушыўся яшчэ нехта, а далей ужо было і не згледзець, перашкаджаў змрок.

Іваноўскі запытаў асіплым змораным шэптам:

— Паўзуць?

— Паўзуць, лейцінант, — такім жа задышлівым шэптам адказаў Лукашоў.

— Перадай: шырэй крок!

У лагчынцы снег стаў яшчэ глыбейшы, тулава ў ім зарывалася па самыя плечы. Пад змакрэлымі каленямі адчувалася змерзлая калючая трава сенажаці — мабыць, пачынаўся поплаў. Іваноўскі не пазіраў на компас — як амаль і заўсёды, кірунак ён угадваў па характэрных зменах рэльефу, які быў вядомы яму з карты. Тут скрозь трэба было кіраваць нізам да рэдкага кустоўя абапал рачулкі, затым крыху збочыць правей і паўзці па яго самым краі. Шлях паўзком быў яшчэ доўгі, ён, вядома, выматае іх як мае быць. Але толькі б не нарвацца на немца, на які выстаўлены на ноч замаскіраваны сакрэт. Тады ўжо неўпрыкмет не пяройдзеш, тады пачнецца такое, што можа скончыцца кепска ў самым пачатку.

Іваноўскі, аднак, адагнаў ад сябе кепскія думкі і пільней угледзеўся ў снегавы змрок. Здаецца, зусім ужо недалёка цямнелі кусты, там была засыпаная снегам рачулка. Гэта мясціна — ён памятаў з карты — была якраз пасярэдзіне нейтралкі, далей за рэчкай на пагорку пачыналася невялікая, разбітая снарадамі вёска, у якой сядзелі немцы. Праўда, іх першы акоп быў бліжэй, праз якіх сотню метраў па той бок рачулкі, і там трэба будзе зрабіць паварот уздоўж рэчышча і паспрабаваць прабрацца ў кустоўі між гэтым акопчыкам і другім ззаду, на мыску вастраносага, нібы лыжка, пагорка.

Снег тым часам не толькі паглыбеў, але стаў і яшчэ болей мяккі, пад рукамі шастала прысыпаная ім змерзлая, не кошаная з лета трава. Аднаго разу Іваноўскі неасцярожна націснуў каленам і праламаў крохкую скарынку моху, з-пад якой плесканула вада. Знячывелы лейтэнант падаўся ўбок і тут жа вылаяў сябе за паспешлівасць: знайшоў чаго асцерагацца! Быццам праваліцца ў ваду было самае горшае з усяго, што іх магло напаткаць. На некалькі секунд ён прыпыніўся і ўслухаўся: ці не выдаў сябе гэтым міжвольным рухам. Але ўжо тут, побач, было кустоўе, як рукой дастаць тапырылі голле алешыны, купкі ніцай лазы, што густа тырчала са снегу. Іваноўскі яшчэ нядоўга прапоўз пад кустамі, каб даць сваёй расцягнутай групе размясціцца пад іх аховай, і аблёгся на лыжы. Хмызняк добра хаваў іх ад вёскі, тут ужо не страшныя былі і ракеты. Праўда, яшчэ заставаўся адкрыты і небяспечны пагорак-лыжка ў другім баку, але ён быў усё ж далей. Адтуль іх маглі ўжо і не ўбачыць нават і пры святле ракет.

Увесь час лейтэнанту карцела ўстаць і азірнуцца, як там, у хвасце, ці не занадта расцягнуліся апошнія. Цяпер вельмі важна было трымаць усіх у адным кулаку — ведаў, у такой сітуацыі разрозненасць мяжуе з бядой. Праўда, у выпадку чаго там ёсць каму пакамандаваць, апошнім поўз Дзюбін, здаецца, чалавек разумны і раза ў паўтара старэйшы за лейтэнанта. Але Дзюбін быў прызваны з запасу, і, хоць характарам яго Бог не пакрыўдзіў, невядома, ці хопіць у яго франтавога ўмельства? Кадравы камандзір Іваноўскі, які выцерпеў усе пакуты вайны з яе самага першага чэрвеньскага дня, трохі не давяраў запасным і для пэўнасці частку іхняй паклажы звычайна імкнуўся ўзяць на сябе. Сённяшняя яго кароткая сутычка са старшыной, які прапанаваў пачакаць з пераходам, пакінула непрыемнае ўражанне ў абодвух. Лейтэнант не любіў дзяліць сваю ўладу з кім бы то ні было ды яшчэ ў такой справе, дзе можна было спадзявацца толькі на самога сябе, сваю кемлівасць і рашучасць. Пакуль увогуле ўсё абыходзілася, пашанцуе — абыдзецца і далей, і тады як-небудзь пры выпадку ён напомніць Дзюбіну…

Ззаду ў баразне пульхнага снегу сіпата зашаптаў Лукашоў:

— Цяпер куды, таварыш лейцінант?

— Ціха! Як там астатнія?

— Ды паўзуць. Шалудзяк вунь адстае толькі…

Зноў Шалудзяк! Гэты Шалудзяк яшчэ ў батальёне сваёй мешкаватасцю выклікаў кароткае незадавальненне ў лейтэнанта, але ў мітусні кароткае падрыхтоўкі Іваноўскі проста забыўся пра яго, падумаўшы, што чалавек, мабыць, здаровы, вытрымае. Да таго ж групе быў патрэбны сапёр, а выбар быў невялікі, давялося браць першага, хто трапіў пад руку, — гэтага вось немаладога і медзведзяватага дзядзьку. Але вайна ў каторы ўжо раз пераконвала, што, апроч звычайнай сілы, патрэбны яшчэ і ўменне, і трэніроўка. Зрэшты, трэніроўкі ў іх таксама не было ніякай, на яе проста не хапіла часу. Увесь дзень начальнік разведкі з начальнікам асобага аддзела праглядвалі і ўтрасалі спісы, падбіралі людзей, і калі нарэшце сабралі групу, пра трэніроўку не было чаго і думаць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.