Василь Быков - Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков - Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З'ехаўшы з чарговага схілу, Іваноўскі спыніўся. Лыжы затрашчэлі ў нейкіх сухіх сцяблінах, і лейтэнант пачаў азірацца па баках, каб абысці іх. Ззаду па адным пад'язджалі і спыняліся яго байцы.

— Ну як? — запытаўся ён гучным голасам.

Тут, здаецца, ужо ніхто не мог іх пачуць.

— Угрэліся, лейцінант, — цяжка дыхаючы, адказаў Лукашоў, белая пара валіла ад яго мажнай постаці.

Суднік ухапіў жменю снегу і, падпёршыся палкамі, пачаў яго есці. Неўзабаве пад'ехалі Хакімаў і Краснакуцкі; яшчэ нехта спускаўся па схіле.

— Дзюбін! — паклікаў лейтэнант.

- Ідзе быццам, — не адразу адгукнуўся голас з прыцемак, і ён падумаў, што калі замыкаючы тут, значыць, усе ў зборы, можна рушыць далей.

— Як бы перадыхнуць, таварыш камандзір. Прывал бы, га? — з ноткаю скаргі сказаў Краснакуцкі.

Іваноўскі выняў гадзіннік. Вялікая стрэлка набліжалася да дванаццаці, малая ўжо дасягнула гадзіны.

— Адставіць прывал, — сказаў лейтэнант. — Мы познімся.

— Ужо ўсе паджылкі дрыжаць.

— Уцягвайцеся. Пасля лягчэй будзе. Так, за мной — марш!

Ён баяўся адпачынкам расхаладзіць байцоў, па сабе ведаў, як гэта цяжка пасля прывалу зноў набіраць тэмп. Важна было вытрымаць пэўную хуткасць на працягу ўсёй ночы, можа, нават павялічыць яе, калі будзе трэба. Ён ведаў — хутка павінна паявіцца другое дыханне і тады ўсім стане лягчэй.

Але змора брала сваё, і лейтэнант усё часцей стаў заўважаць, што галава яго ўпарта хіліцца ўніз і перад вачыма пачынаецца аднастайнае мільганне лыжных наскоў. Аднойчы, з намаганнем адарваўшы позірк ад снегу, ён згледзеў наперадзе штось аднастайна-шэрае, падобнае на высокую сцяну лесу. І на самай справе гэта быў лес — перапыніўшы іх шлях, трывожна і цягуча шумелі на ветры хвоі. Іваноўскі недаўменна здзівіўся — на карце ў тутэйшым месцы не значылася ніякага лесу, тым больш хвойнага. Ён падумаў, што, можа, згубіў напрамак, і пачаў таропка арыентавацца па компасе. Але не, усё было правільна, напрамак ён трымаў той самы, дакладна сто дзевяноста градусаў, але чаму тады лес? І як з ім быць — прайсці наскрозь, не мяняючы маршруту, ці абысці? І з якога боку яго абыходзіць?

— Што, лейцінант, перакур? — запытаўся Лукашоў ззаду. Чамусьці ён падышоў раней за Судніка, які адстаў так, што ледзьве ўгадваўся ў змроку.

Гэта парушала ўстаноўлены ім парадак на маршы, і ў Іваноўскага вырвалася:

— А чаму вы тут?

— Дык во сапёр… Надакучыла на пятах сядзець.

Здаецца, лыжнікі пачалі расцягвацца, гэта ўжо нікуды не гадзілася, лейтэнант думаў, што па гатовай лыжні можна б ісці спрытней. Ён схаваў компас у рукаў і, засяроджана згадваючы, што рабіць з лесам, чакаў, пакуль падыдуць астатнія.

Хвіліны праз тры або нават пяць падышлі Хакімаў і Краснакуцкі, астатніх нідзе не было. Трацячы цярпенне, лейтэнант пачакаў яшчэ. Змораныя лыжнікі, ледзьве спыніўшыся, навальваліся грудзямі на канцы ўваткнутых у снег палак, так адпачывалі. Усе трудна, з натугай дыхалі і хапалі рукамі снег.

— Ці хутка, таварыш лейтэнант? — запалым голасам запытаўся Краснакуцкі. — Ведаеце, сілы ўжо не стае…

— Дзе астатнія? — замест адказу ўстрывожана запытаўся лейтэнант.

— Ды ідуць. Заяц, напэўна, адстаў. Ну і старшына там з ім нянькаецца.

— А Півавараў?

— Ды вунь ідзе нехта.

Са снегавой цемры, затканай на ветры пагусцелай крупой, выслізнула яшчэ адна постаць у белым. Гэта быў Півавараў.

— Дзе астатнія?

— Не ведаю. Ззаду нікога быццам, — адказаў баец. — Я там з лыжаю правалэндаўся…

— Ладна. Пайшлі.

Лейтэнант не мог болей чакаць, падумаў, што старшыне не ў навіну такія справы, ён не павінен адстаць. Зноў жа на снезе выразна відаць добра ўезджаную лыжню, хай даганяе. І лейтэнант павярнуў управа, уздоўж баравога ўзлеску, у абход сасонніку. Лезці ў яго наўпрост ён не адважыўся, каб незнарок дзе-небудзь не натрапіць на роў ці якое ламачча, а то і проста не забрысці ў гушчар. Усё ж на лыжах ноччу па лесе ісці не гадзілася.

Але ён не ведаў, як абысці яго, і брыў уздоўж бясконцай крывуліны ўзлеску, паўтараючы лыжамі ўсе яго абрысы. Ішлі куды асцярожней, чым у полі, пад хвоямі ў зарасніках падлеску ўвесь час нешта цямнела, здавалася, нейкія цені, постаці. Але, падышоўшы бліжэй, ён кожны раз пераконваўся, што гэта былі маладыя елкі.

Між тым вецер мацнеў, цяпер ён амаль увесь час дзьмуў ім насустрач. Тонкая бязь маскхалата пузырылася на спіне, часам ляскала, нібы парус. Лейтэнант адчуў, што і ў яго прыкметна паменела спрыту, а з ім і ўпэўненасці ў тым, што ён ідзе правільна. У іншым ён не сумняваўся. Ён то рабіў энергічны рывок, то спакваля пераходзіў на ўмераны крок, напэўна, з большай чым трэба асцярогаю азіраючыся па баках. Час ад часу ён прыслухоўваўся да гукаў ззаду, стараючыся зразумець, ці не даганяюць іх Заяц з Дзюбіным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Жураўліны крык
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Повести о войне
Василь Быков
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x