• Пожаловаться

Якуб Колас: Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас: Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-05-0360-2, издательство: Юнацтва, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Якуб Колас Дрыгва

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Якуб Колас: другие книги автора


Кто написал Дрыгва? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць спачатку вайна вялася дзесь далёка, але водгулле яе ўсё галасней і галасней даносілася да ціхага Палесся.

Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак, і часта адказам на гэтыя пісьмы быў горкі плач асірацелых дзяцей і маладых удоў. А вайна брала ўсё новыя ахвяры. I не было канца вайне. Ды мала гэтага — фронт пачаў набліжацца сюды. Цяжка ўздыхалі дзяды і дакорліва ківалі галовамі. А дзед Талаш чуць быў у бяду не папаўся. Панёс ён у Петрыкаў прадаваць рыбу. Задзівіўся дужа дзед, калі пакупец пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. На грошах былі царскія партрэты. На адной быў партрэт Мікалая II і стаяла цыфра 10.

— Ты ж гэта мне што даеш? — у абурэнні запытаў дзед Талаш, палажыўшы на далонь папяровую марку.

— Першы раз іх бачыш? Грошы цяпер пайшлі такія. Паглядзі, царскі партрэт і напісана — 10 капеек.

Перавёў дзед Талаш вочы на царскі партрэт, патрос галавою.

— Ваяка, згінь твая маты!.. Даваяваўся, сволач ты, гіцаль, да таго, што ўжо і меднае капейкі не маеш!

Натапырыў вушы паліцэйскі стражнік і да дзеда! Насілу адкараскаўся дзед Талаш ад гэтага ліха. I занатаваў сабе: на людзях трэба быць такім жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве: ступіш не так — і правалішся. Не разгледзішся — на гадзіну насунешся.

II

Многа падзей адбылося за апошнія часы. Калі дзед Талаш успамінае аб іх, то яны здаюцца яму нейкім недарэчным вычварным сном. Вайна, рэвалюцыя, зноў вайна. Навошта яно ўсё гэта? Чаго не падзеляць людзі? Завіхрылася жыццё і бурліць, як чорны вір. Калі ж будзе той спакой? Што будзе далей? Дзед Талаш чутка прыслухоўваецца да шуму лесу, да ўсхліпвання ў чаротах неспакойных хваль шырокай Прыпяці. Ён востра ўглядаецца ў далечы маўклівых балот. Яны тояць штось невядомае, вострае і цікавае.

I сяло таксама прыціхла. Момант сапраўды напружаны і цікавы. Перш за ўсё няма ніякай улады. Ад гэтага трохі неяк і страшна. Яшчэ ўчора стаяла тут чырвонае войска. Нават у дзедавай хаце кватараваў начальнік чырвоных, камандзір батальёна, чым дужа ганарыўся дзед Талаш. I цікавы быў чалавек гэты камандзір — гаваркі, просты…

"Рабочы і селянін, вось, — кажа, — хто павінен кіраваць сваім жыццём і быць поўным гаспадаром свае дзяржавы. Паны, купцы, папы і розныя багацеі — гэта ўсё нашы ворагі".

Але чырвонае войска падалося кудысь назад: кажуць, палякі насядаюць, і яны цяпер тут дзесь недалёка.

Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце, але і ад хаты адрывацца не выпадае, тым болей, што і бабкаНаста працівіцца гэтаму, не пускае дзеда ні ў лес, ні на Прыпяць: ці мала што можа здарыцца ў такі небяспечны, няпэўны час! Але дзе Талаш усё ж такі выходзіць з хаты. У лес ён не пойдзе, вось толькі сходзіць на сяло ды паслухае, што гавораць людзі, ці не дачуецца чаго-небудзь новага. Па самай сярэдзіне сяла раскінулася невялікая, але даволі ўзнятая і трохі акругленая плошча. Упоперак плошчы праходзіць яшчэ адна вулачка, крыху карацейшая, што надае сялу форму крыжа, а на перасеку вуліц стаіць і сапраўдны крыж, высока падняўшы сваю верхавіну над саламянымі стрэхамі хат. Сюды і сходзяцца людзі, каб пагутарыць аб сваіх справах ці проста каб правесці вольную хвіліну.

Дзеду Талашу кідаюцца ў вочы дзве чалавечыя постаці: адна — Васіль Бусыга і другая — сын пана Крулеўскага, таго самага пана, у бацькі якога служыў калісь дзед Талаш за пастуха. Малады Крулеўскі адзет у вайсковую форму царскага афіцэра. Вось толькі шапак такіх не насілі царскія афіцэры: па шапцы яго можна прыняць за афіцэра чужога войска. У галаве дзеда Талаша прамільгнула некалькі думак: адкуль з'явіўся гэты фацэт? На некаторы час ён быў дзесь знік — не відаць было яго. А шапка яго сведчыла аб тым, што ён мае нейкае дачыненне да польскай арміі. Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру. Па іх тварах бачыць дзед Талаш, што яны дужа здаволены паваротам справы. Дзеду Талашу хочацца ведаць, аб чым гавораць з такім захапленнем, што і не заўважаюць яго. Дзед Талаш прыпыняе тэмп свае хады, прымае від чалавека ў глыбокай задумлёнасці, апускае ўніз вочы, і павольна ідзе сваёю дарогаю, і слухае, аб чым гаворыць пан Крулеўскі з Васілём Бусыгам. Да дзедавых вушэй далятаюць асобныя словы і часткі сказаў, але і па іх можна дагадацца, аб чым ідзе гутарка.

— Барбары, пся крэў!

— Ды ўжо такія абармоты!.. Парадак можа будзе.

— Натуральна жэч… То ест, пане, Эўропа, культура!..

Калі дзед Талаш падыходзіў ужо да іх, то яны раптам змоўклі. Дзед зрабіў выгляд, што вельмі здзіўлены гэтым "раптоўным" спатканнем і нават спалохаўся. Хапіўшыся за шапку, пакланіўся і сказаў дзень добры. Пан Крулеўскі не мог захаваць свайго добрага гумору і жартам запытаў дзеда Талаша:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.





ннннн05.02.2019, 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
    Галина13.02.2024, 20:40
    В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..