Іван Мележ - Завеі, снежань

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Завеі, снежань» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завеі, снежань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завеі, снежань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Завеі, снежань — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завеі, снежань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, "па валасах не плачуць"! Наогул, плакаць нам — ні да чаго! Нам — калі што — то радавацца! Пачынаем рашуча брацца! Даём апошні бой кулацтву! Цвёрдасць, рашучасць Сталіна як бы перадаваліся Башлыкову, поўнілі яго ўпэўненасцю, імкненнем ісці, зрабіць усё, што належыць. Хоць зараз гатоў быў Башлыкоў зрабіць усё, што патрабавалі законы класавай барацьбы дзеля перамогі над апошнім, зацятым ворагам. Непахісна, бязлітасна.

Дачытаўшы, устаў, энергічна захадзіў. Зноў, як і ўчора, адчуў, што спаў з душы паганы цяжар. Было адчуванне радаснай палёгкі. Увесь поўніўся імклівай дужасцю. Здалося: пакуль чытаў, нібы падужэў.

Мераючы пакой, калі ішоў да стала, узняў позірк на партрэт: Сталін, стоячы ўрост, нібы глядзеў насустрач уважлівымі вачыма. Башлыкоў мімаволі спыніўся, прыгледзеўся. Глядзеў хвіліну з удзячнасцю, з павагай. Падумаў: якое ўменне бачыць углыб і вучыць нас бачыць! Так ясна бачыць, мабыць, толькі адзін ён умее.

Усё было добра відным. Ясным і простым. Ясным было становішча. Яснымі — задачы.

"Як двойчы два!" — успомніў Башлыкоў словы, што вырваліся ў яго ўчора. Удала сказаў: сапраўды, пасля прамовы ўсё — як двойчы два! Усё відаць.

Пахадзіўшы, вярнуўся зноў да стала, схіліўся над газетаю. Але чытаў ужо не ўсё падрад — асобныя радкі. Хацеў запомніць найбольш важныя, вострыя выразы даслоўна. Для будучых сваіх выступленняў.

Запомніць самае важнае даслоўна — у гэтым была асаблівая адзнака прачытання.

Тады зноў хадзіў, думаў. Пра тое, што сказаў Сталін. Пра тое, як выглядаюць становішча раёна, яго дзейнасць у святле выступлення. Якія вывады зробіць з выступлення Апейка. Што належыць зрабіць райкому, усім арганізацыям раёна дзеля выканання ўказанняў Сталіна. Пра многае думаў.

Сярод гэтых думак адна была асаблівая. Яна не была выказана ў прамове, але, Башлыкоў лічыў, вынікала з яе. Ён лічыў, што яе ўбачаць усе дасведчаныя, праніклівыя людзі. Яна не выказана адкрыта таму, што гаварыць яе не варта, з няпісаных, але вядомых кожнаму разумнаму дзеячу меркаванняў. З меркаванняў, як ён адзначыў, палітыкі.

Гэта здагадлівая думка Башлыкова была ў тым, што раскулачванне, ён лічыў, мае значэнне не толькі як справядлівая дзея супраць кулака. Якая вырве з асяроддзя сялян класавага ворага, абясшкодзіць яго для грамадства, расчысціць глебу для новага. Башлыкоў лічыў — хоць пра гэта ў прамове не было тактоўна ні слова — яшчэ больш важным тое, што раскулачванне дасць адчуць іншым, што савецкая ўлада не збіраецца доўга ўгаворваць. Не збіраецца цырымоніцца надта. Дасць адчуць не толькі кулакам, а і астатнім сялянам. Тое, што гэта, вядома ж, падзейнічае і на іншыя пласты сялян, Башлыкову і здавалася вельмі важным для яго, для цяперашняга становішча ў раёне. Раскулачванне, прадбачыў ён, павінна падахвоціць многіх іншых, асабліва сераднякоў, да калгасаў. Небяспека страціць усё: маёмасць, хату, сесці на пясок, на балота каму не паддасць ахвоты!

Трывожны тым, як марудна ідзе калектывізацыя ў раёне, ён у гэтай акалічнасці бачыў абнадзейлівую, радасную прасветліну. Ён быў проста ўпэўнены, што самае непадатнае павінна хутка зрушыць. Не можа быць, каб не зрушыла!

Ад таго, што блізка чуў жаданую перамену, брала нецярплівасць. Мімаволі пачаў крочыць хутчэй, дужэй. Усё мацнела, вярэдзіла імкненне: пачаць дзейнічаць зараз жа. Але нейкі час замінала раскіданасць думак. Не адразу ўдалося засяродзіцца.

На паўдарозе спыніў крок, цвёрда пакіраваў да стала.

Бюро. Трэба рыхтаваць бюро. Справу Гайліса і іншых. З гэтага пачне.

Гэта будзе пачатак новага этапа ў яго дзейнасці. Этапа рашучай дзейнасці.

4

З гэтым увесь час, амаль не сціхаючы, жыло іншае. Што ні рабіў, пра што ні турбаваўся, увесь час помніў: "Сёння. Як сцямнее…"

Амаль неадступна, ці хадзіў, ці рупіўся за сталом, адчуваў побач тую, глінішчанскую. Нельга сказаць, каб прагнуў гэтага, больш было такое меркаванне, што ёй тут пакуль не трэба быць. Цяпер не яе час. Яе час будзе пазней. І месца іх іншае. Увечары, як сцямнее. На дарозе з вёскі. Дзе бярозы…

Цяпер у яго справы. Важныя абавязкі адказнага за цэлы раён чалавека. Да таго ж, у яго сёння такая падзея, такі важны дакумент перад ім. Гэты дакумент вызначае, можна сказаць, новы кірунак у яго жыцці, трэба добра падумаць над многім, засяродзіцца. Нельга рассейваць увагу.

А ў важныя раённыя клопаты, як ні працівіўся, унізвалася, урывалася тое, патайное, недазволенае. Сцінала сэрца радасцю і нецярплівасцю, тлуміла галаву іншымі згадкамі і клопатамі. Згадваліся школа, сустрэча, зноў і зноў вярэдзіла сэрца. Мроілася — вечар, бярозы, яна; такое, што дзіўна кружылася галава…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завеі, снежань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завеі, снежань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
Эрик ван Ластбадер - Завет
Эрик ван Ластбадер
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
Отзывы о книге «Завеі, снежань»

Обсуждение, отзывы о книге «Завеі, снежань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x