Чарвякоў перачакаў, пакуль не селі ўсе, не стала зноў ціха. Нахіліўшы галаву, адно цьмяна-жоўта паблісквала лысіна, зазірнуў у паперу перад сабой, разпораз уздымаючы давольныя, падсветленыя знізу лямпай вочы, загаварыў хрыплавата, але выразна i ўрачыста.
— Ужо дванаццаць год ідзе бязлітасная барацьба двух начал: сацыялістычнага i капіталістычнага… [1] Усе выступленні пададзены тут паводле стэнаграмы: "Другая сесія IX склікання. 20–26 лістапада І929 г. Стэнаграфічная справаздача. Выданне ЦВК БССР. Менск, І930 г.". 422 с. Чытачу, які любіць лёгкае чытанне, гэты раздзел будзе нудны, i яму гэтыя старонкі лепш прапусціць. Чытач жа сур’ёзны, думаю, не толькі з цікавасцю, але i з карысцю паслухае жывыя галасы, якія аддаліў час. Яны, напэўна, дадуць адчуць думкі i настроі той пары, зразумець асаблівасці, складанасць становішча. Зразумець, разам з вытокамінашых перамог, вытокіпамылак, якія потым быліназваны "галавакружэнне ад поспехаў" i падпаліпад крытыку ўвядомай пастанове ЦК ВКП(б). Усё гэта таксама, я лічу, мае блізкія дачыненні да Куранёў.
У гэтай барацьбе Савецкая Беларусь, як частка Савецкага Саюза, займае пачэснае месца. Год за годам у барацьбе за перамогу сацыялізма Савецкая Беларусь дасягае усё новых i новых поспехаў…— Ён, мабыць, адчуў, што гаворыць ціха, пакашляў, зганяючы хрыпласць, пасіліў голас. — Апошні год, — казаў ён, — асаблівы: гэта першы год пяцігодкі,— у голасе Чарвякова чуўся гонар, калі ён паведамляў, што вялікія заданні гэтага года ўдалося значна перайсці.— У выніку гэтых поспехаў у Беларусі,— разыходзіўся па зале павольны, урачысты басок, — вельмі вырасла колькасць пралетарыята, i рэспубліка ператварылася з краіны аграрнай у краіну аграрна-прамысловую i ідзе далей па шляху яе ператварэння ў прамыслова-аграрную. Гэты год выдатны i тым, — ганарыўся старшыня ЦВК, — што даў надзвычайны росквіт калектывізацыі, вялікі рост культуры народа.
Усе гэтыя дасягненні мы маем, — пастражэў басок, — нягледзячы на тое, што нам прыходзіцца праводзіць усе нашы мерапрыемствы ва ўмовах безупыннай барацьбы супроць сацыялістычнага будаўніцтва з боку капіталістычных элементаў горада i вёскі. Чым больш рашуча разгортваецца сацыялістычнае будаўніцтва, тым з большай бязлітаснасцю вядуць барацьбу за сваё захаванне, за сваё ўзмацненне — капіталістычныя элементы горада i вёскі. Гэтая барацьба адбываецца шляхам непасрэднага выступлення кулацкіх i нэпманскіх контррэвалюцыйных элементаў супроць мерапрыемстваў савецкай улады i Кампартыі. Гэтая барацьба выліваецца ў форму прасякнення ў нашыя апараты, разлажэння ix i падпарадкавання сваім уплывам… У Савецкай Беларусі барацьба кап італ i стычных элементаў супроць сацыялістычнага будаўніцтва атрымоўвае асаблівую форму ў якасці нацыяналізму i асабліва ў якасці праяўлення беларускага нацыянал-дэмакратызму… Вельмі часта здараецца так, што камуністы падпадаюць пад уплывы нацыянал-дэмакратычных элементаў i ператвараюцца ў рупар, праз які нацыянал-дэмакратычныя элементы… праводзяць свае ўплывы…
Апейку пры апошніх словах мімаволі прыгадалася, што на адным ca сходаў Чарвякова самога хтосьці вінаваціў у патуранні нацдэмам, такім, як Гартны, у нібы нацдэмаўскім тлумачэнні некаторых з’яў мінулага; Іван Анісімавіч у цвёрдым тоне чарвякоўскіх слоў пачуў заяву, што ніякіх ваганняў у адносінах да гэтай поскудзі ён не дапусціць. Цяпер Чарвякоў быў нібы не падобны на таго далікатнага, паблажлівага дзядзьку, якім Апейка бачыў яго ўчора, у вестыбюлі гасцініцы, за сталом у рэстаране. У прысадзістай, амаль нерухомай постаці, у строгім выразе твару, у тоне голасу чуліся цвёрдасць, непахіснасць.
— Тое, што ўчора яшчэ здавалася нам недасяжным планам, — прарывалася да Апейкі праз трывожныя думкі пра Алеся, — сёння становіцца рэчаіснасцю. Тое, што ўчора яшчэ здавалася нам максімумам, сёння становіцца мінімумам. Вось гэты тэмп няспыннага руху ўперад патрабуе таго, каб кожны з нас умеў пераключыцца, каб паспяваць за гэтымі тэмпамі.— Словы Чарвякова быццам проста ішлі на Апейку, быццам скіраваны былі на яго. Іван Анісімавіч адарваўся ад думак пра Алеся, стаў з новай турботнасцю востра лавіць тое, што казаў Чарвякоў: — Няўменне пераключыцца на новыя тэмпы сацыялістычнага будаўніцтва ёсць прычына таго, што жыццё адкідае тых, якія не могуць ісці нага ў нагу… Якія не маюць у сабе сіл i здольнасцей для таго… каб стаяць на чале гэтых моцных тэмпаў…
Але на змену тым, хто траціць сілы ў працэсе будаўніцтва… хто баіцца гэтых новых тэмпаў… працоўныя масы горада i вёскі вылучаюць усё новыя пласты будаўнікоў… усё новыя i новыя пласты кіраўнікоў…— Апейку здалося, што Башлыкоў, давольны, як бы павучаючы, паглядзеў на яго. Але Апейка не варухнуўся к яму, нібы не заўважыў нічога…
Читать дальше