Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці не багіня табе прыснілася?

Пятро засмяяўся:

— Ты адгадала. Сасніў, што мяне абнімае сама Афрадыта. Багіня была такая прыгожая, як ты. Атрошчанка пагразіў, што заявіць у райком. I ведаеш, што я адказаў? Смех! «За багінь на бюро не выклікаюць».

— У вас i за звычайных баб не вельмі выклікаюць. — Пальцы яе застылі, анямелі.— Ці не ў парку яна цябе чакала, твая багіня?

— Ты — злюка. Хутка да сноў пачнеш раўнаваць. Завошта я люблю цябе такую?

— Завошта я люблю цябе? — Пальцы зноў зрабіліся пяшчотныя, яны лепш, чым што, перадавалі сілу кахання. Пальцы i вусны.

Ён спытаў праз колькі хвілін, сцішаны, стомлены:

— Ты лічыш — мяне няма за што любіць?

— Часам — няма.

— Любяць чалавека, а не яго ўчынкі. А чалавек не анёл. Ён не можа быць увесь час ружовенькі.

— Чалавек заўсёды павінен быць чалавекам.

— Ух, якая глыбокая філасофія!

— Cпi. — Саша ласкава правяла рукой па яго шчацэ, Пятро пацалаваў яе плячо.

Звычайна ён хутка засынаў, вось так прыпаўшы вуснамі да жончынага гарачага пляча. Але сёння не спалася. Чамусьці зноў перад вачамі стаяў Андрэй Запечка. Як жывы дакор яго, Пятроваму, спакою i шчасцю. А потым — Вольга з яе насцярожанасцю, самаахвярнай хітрасцю i прагным жаданнем пачуць добрае слова заспакаення.

— Ты папракаеш нас за нячуласць да людзей. Ты лічыш, што ў цябе ад ной сэрца баліць за ix пакуты. А сама ты… Завошта ты неўзлюбіла гэтую няшчасную Вольгу? Яна адчувае, i ёй горка…

— Ці не яна тая багіня, да якой ты бегаў пасярод ночы. — Голас адразу зрабіўся саркастычна-ўедлівы.

— Я сустрэў яе з Аўчаровым. Ён хоча ажаніцца. А яна баіцца, каб яго пасля не папракнулі…

— Недарэмна, відаць, баіцца.

— Ты бязлітасная. Няўжо, праўда, ты думаеш, што ўсе, хто быў там, паводзілі сябе… як ты думаеш…

— Не ўсе ехалі па добрай волі.

— А ты ведаеш, чаму яна паехала?

— Ведаю.

— Яна ратавала сяброўку.

— Ад чаго?

— Як ад чаго?

— За тое, што рабілі яны, медаляў не даюць. Спачатку круцілі з партызанамі, а потым знайшлі ход, каб адной i другой было добра.

— Дзе ім было добра!

— А то гаравала яна, Вольга твая! Прыехала выпешчаная, расфуфыраная. Воз нямецкіх анучак прывезла…

— Мяне здзіўляе твая суровасць. Нельга так, Сашок. Ты бачыш толькі знешні бок. Жыццё ёсць жыццё. Яно не спыняецца. I жывы думае пра жывое.

— Эх, як ты абараняеш ix, палявых гэтых ды паходных! «Жыццё ёсць жыццё», — сказала ціха, але са злосцю. — А што б ты заспяваў, каб я?.. A ў мяне, можа, большая, чым у каго, была мажлівасць… каб жыццё не спынялася… А я спыніла яго!

Закрануты чарговым напамінкам пра яго «грэх», абражаны недаверам — колькі можна папракаць? — Пятро вырашыў i ёй кінуць крыўднае:

— Ты кажаш гэта так, быццам шкадуеш, што не зрабіла,

як некаторыя…

Саша адказала не адразу. Але па дыханию яе Пятро адчуў, што паўза — небяспечная. Сцяўся, чакаючы.

— А што ты думаеш? I шкадую!

Як пляснула па твары. I рэзка павярнулася да яго спіною, нацягнула на галаву коўдру.

Не першы раз ужо так — нечаканыя i дзіўныя пераходы ад самых гарачых прызнанняў, шчырай блізкасці, ласкі i пяшчоты да папрокаў i нават сваркі, асабліва калі i ён «заводзіўся». Апошні час зразумеў, што самае лепшае — у крытычную хвіліну змаўчаць. Змаўчаў. Але ўсё адно было крыўдна. Да душэўнага болю. Няўжо яна не бачыць, як ён кахае? Няўжо не верыць? Чаму яна зрабілася такая? Да вайны, у маладой, у яе i следу не было гэтай бабскай рэўнасці. Наадварот, яна з яго смяялася, называла рэўнасць перажыткам, якога інтэлігентны чалавек павінен саромецца. Чаму ж яна цяпер не саромеецца? Нават пры людзях. Мы пастарэлі, але са сталасцю прыходзяць мудрасць i спакой. Ва ўсім Саша разумная i спакойная, акрамя гэтага свайго пачуцця. Дзіўна. Зрабіць i ёй балюча? Не, не можа ён. Паспрабаваць памірыцца? Было ўжо так, што пасля сваркі i нават слёз зноў наступалі хвіліны пяшчотнай блізкасці, i яны былі не менш радасныя.

Не, сёння мірыцца так хутка не хочацца. Няхай бачыць, што ён абражаны.

Пятро таксама адвярнуўся.

Месячык свяціў у акно. На падлозе ляжалі светлыя прамавугольнікі зашклёных шыб — два каля самага ложка i два бліжэй да акна, а пасярод — чорна: сярэдзіна рамы забіта фанерай. Пад печчу вядзе сваю нудную песню цвыркун. Яго, звыкшыся, не чуеш, калі засынаеш са спакойнай душой, задаволены ўсім. Цвыркун раздражняе, калі настрой вось такі i не спіцца. Загаварыла спрасонку малая. Дзіця напомніла пра сябе — неяк адразу зрабілася лягчэй i святлей.

VI

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x