Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Любоў ёсць, — нечакана проста, без дзявочай сарамлівасці запэўніла Вольга. — Але ўсё адно не трэба яму жаніцца на мне. Не трэба! Запляміць ён сябе.

— Чым запляміць? — не зразумеў Пятро.

— Чым? — Вольга рэзка павярнулася — як бы хацела ў змроку заглянуць у вочы. Сказала раздражнёна, амаль са злосцю: — Вы ж першы на сваім сходзе скажаце: «Дзе, Аўчароў, твая партыйная пільнасць? На кім жэнішся? Сама ў Германію паехала, i невядома яшчэ, як паводзіла сябе…»

Пятро ўціснуў у плечы галаву, сцяўся, быццам дзяўчына не словы кідала — каменні. Чамусьці зноў прыгадаўся Андрэй Запечка, яго арышт, папрок Сашы: «I ніхто з вас, канечне, слова не сказаў за чалавека!»

— Оля! Што ты! Пятро Андрэевіч гэтага не скажа.

— Ён не скажа. Другія скажуць. Хоць i ён… Як жонка яго глядзіць на мяне?! Палец у мяне нарваў, я прыйшла да яе. Слова не сказала ветлага. Разрэзаць разрэзала, а перавязваць сама не стала — акушэрцы спіхнула: маўляў, такая — да такой… Дык тая хоць свая, франтавая, а я — нямецкая…

— Оля! Што ты плявузгаеш?

— Ты сам прапанаваў усё па шчырасці расказаць… Вось я i кажу… Мне ўжо ўсё адно. Не думайце, што я крыўдую на вашу жонку, яна — чужая, яна не ведае, чаму я паехала ў Германію. А свае ж ведаюць, a ўсё адно… Цётка мая родная, Гаша, жонка старшыні… Я нешта такое сказала пра вашу жонку. Дык яна мне: «Шуры ты не чапай. Шура — наша сумленне». Я ж не дурная, разумею, чаго яна не дагаварыла. «Шура — наша жаночае сумленне, а ты — наш сорам, ганьба». Вось што хацела яна сказаць.

— Дарэмна вы, Вольга, робіцеся такая недаверлівая. Асабіста мне ніхто слова дрэннага не сказаў пра вас… Праўда, ніхто i не растлумачыў, чаму вы паехалі ў гэтую чортаву Нямеччыну.

— Яна за сяброўку сваю паехала. За Галю Чалую. Не ведаеце? Што за млыном жыве, з маці i дзіцем. У яе жаніх быў партызан. Заходзіў да ix… I яна ўжо… гэта самае… дзіця ад яго чакала. А тут яе — у Германію. Можа, данёс хто. Што рабіць? Не скажаш, не пойдзеш на камісію. Бо пачнуць дапытваць: ад каго? Хто бацька? Дазнаюцца, што партызан, — пятля…

Калі пачаў расказваць за яе Пеця, Вольга раптам закрыла твар хусцінкай i ўсхліпнула.

Хлопец пяшчотна дакрануўся да яе пляча:

— Не трэба, Оля.

Яна шмарганула носам, выцерла вочы хусткай.

— Прабачце, Пятро Андрэевіч. — I пачала расказваць сама: — Яна, Галя, адной мне сказала, мы з малых год сябравалі, у школу разам хадзілі… што яна… такая… Праплакалі мы з ёю ўсю ноч вунь там, за рэчкай у сасонніку. Яго чакалі, Сцяпана яе. А ён не прыйшоў, ранілі яго перад тым. На другі дзень пайшла я да старасты. Вызваліце, кажу, Галю, у яе сэрца слабое. Я за яе паеду. Пузыр, стараста, хоць гад быў, a пашкадаваў мяне. «Ведаеш, пытае, на што ідзеш?» — «Ведаю». — «А як маці з малымі?» — «А вы ж казалі, хто сам паедзе — добра зарабляць будзе». — «Хітрая ты, кажа, хочаш i дурную гэту выручыць i зарабіць добра». Але згадзіўся замяніць. Яму абы душа. У яго нарад быў на шэсць душ. А што я добраахвотніца — дык гэта яму на руку: во, маўляў, як ён папрацаваў у сваім сяле. Нам, хто па сваёй волі ехаў, прывілеі былі: усіх у цялятніках везлі, а нас у пасажырскім вагоне. I там спыталі, хто куды хоча. Я ў сяло папрасілася. Горада баялася… У маёнтак да генерала трапіла. Кароў даглядала. Хлусіць не буду. Не білі. Не катавалі. I кармілі добра. Але часам такое находзіла на мяне, такая сумота — павесіцца хацелася ў кароўніку. Здавалася, паляцела б дадому, пехатой пайшла б. А вось прыляцела — i тут радасці мне няма… Вінаватая. — Дзяўчына не ўсхліпнула, ёй як бы заняло дыханне, i яна захлынулася, закашлялася.

— Не трэба, Оля, — зноў тымі словамі суцешыў яе Пеця; словы наіўныя, але казаў ix учарашні салдат з такой пяшчотай, што нават Шапятовіча гэта кранула. На дзяўчыну яры, пэўна, дзейнічалі магічна. Яна тут жа горда падняла галаву.

— Чаму гэта няма радасці? — надаўшы голасу бацькоўскую суровасць, спытаў Пятро. — А тое, што вы пакахалі адно аднаго, хіба не радасць? Па-мойму, гэта найвялікшая радасць, якая дадзена чалавеку ў жыцці. Калі ёсць любоў i вера, перашкод не бывае. Ты верыш ёй, Аўчароў?

— Як самому сабе, Пятро Андрэевіч!

— Ну вось. Што вам трэба яшчэ? Выкіньце з галавы, што яго ці вас хтось у нечым папракне. У чым? Глупства! У мільёнаў людзей такі ж лес. Выходзьце замуж. Хочаце, я буду за свата, за шафера? За каго хочаце.

— Вы, можа, самі перажылі багата, што такі добры, — разважыла дзяўчына.

— Я перажыў, што ўсе перажылі,— вайну. Дабрэйшы я наўперад ці стаў ад яе. А вось я чытаў у аднаго паэта: за пяць гэтых гадоў мы ўсе пастарэлі на дваццаць. Правільна сказана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x