Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ад гэтага нам цяжка, — уздыхнула Вольга.

— Ад чаго? — не зразумеў яе каханы.

— Што ў дваццаць тры гады мы старыя.

— Ну-у, старая! Проста бабуля! — пажартаваў ён i засмяяўся.

Пятро падумаў, што гэты хлопец, яго равеснік, не адчувае сябе старэйшым за свае гады. Яму пашанцавала. Ці, можа, ён мае большы запас маладосці? А вось яна, Вольга, адчувае, таму па-мацярынску думае не толькі пра сябе, але i пра таго, каго пакахала, пра яго жыццё, будучыню — каб ён нічым не запляміў сябе. Ён, Шапятовіч, таксама адчувае сябе старэйшым намнога. I адказнасць на сябе ўзяў не па гадах, а яна, адказнасць гэта, патрабуе не толькі адпаведных паводзін — зноў-такі не па гадах, — але i зусім іншага складу думак. Вось якой парады ў яго просяць — як у мудрага старога. I ён мусіць даваць яе з паважнасцю і, па сутнасці, з уяўнай мудрасцю, бо адкуль у яго той вопыт.

— А вы вярніце яе, украдзеную вайной маладосць. — Сказаў i тут жа падумаў: «А ці вяртаю? Ці не кажу я газетнаказённыя ісціны? Цікава, што пра гэта думае Саша? Чамусьці мы ні разу не пагаварылі ира тое, якія былі да вайны i якія зрабіліся цяпер. Здаецца, Саша лічыць, што гэта натуральна, што мы стал i зусім другія».

Вольга нічога не адказала на параду вярнуць маладосць: не пра сябе думала — пра яго, з жаночай адданасцю i самаахвярнасцю.

— Я Пецю кажу: навошта яму спяшацца з той жаніцьбай? Яму вучыцца трэба. Няхай бы ехаў на якія курсы, цяпер у кожнай газеце аб'явы…

— A маці? — спытаў хлопец з болем.

— Маці я дагледжу. Можаш ты мне даверыць?

— Рабіцеся дачкой i даглядайце — яму спакайней будзе.

— Ды не паедзе ён нікуды, калі ажэніцца. Я ж ведаю. Так i астанецца ў калгасе. A кім ён стане ў гэтым калгасе?

«Вунь у цябе якія разлікі! — з незычлівасцю падумаў Шапятовіч. — Так бы i казала адразу, а не ківала на сваю біяграфію». Але, разважыўшы, хіба папракнеш яе? Няхай сабе i хітруе трохі, ды хітрасць гэтая чыстая i сапраўды самаахвярная. Баіцца яна, што жаніцьба i яе, жончына, рэпутацыя перашкодзяць Аўчарову «выбівацца ў людзі». Гатова ўзяць клопат пра яго маці i чакаць, пакуль ён будзе вучыцца. Пройдзе час, забудзецца мінулае, адновіцца ў вёсцы добрая слава пра яе, шчырую працаўніцу i верную нявесту… Ацэніць гэта ён, адукаваны Пеця, — яе шчасце. Не, другую знойдзе — значыцца, «не судзьба», як тут кажуць. За што ж ты яе папракнеш? Ага, за словы пра калгас. Безумоўна, яго, Шапятовіча, абавязак «развянчаць» такія яе думкі. Але тыя словы, якія ён з усёй шчыраецю i палымянасцю сказаў бы ў любым другім месцы, неяк не падыходзілі ў гэтым залітым месячным святлом парку, перад двума закаханымі. Адчуваў, што не пасуюць яны да ix чалавечай драмы ды i да яго ўласнага настрою.

Таму сказаў амаль афіцыйна:

— Папрацуе вось так, як цяпер працуе, лета ў калгасе, увосень мы самі яго пашлём у абласную партшколу. Мы ўжо гаварылі з Панасам Астапавічам.

Вольга стоена ўздыхнула.

Шапятовіч зразумеў: пра партшколу яны ведаюць, пэўна, сказаў Грамыка, а таму Вольга i баіцца, што жаніцьба з ёю можа перашкодзіць Пецю. Якая бязлітасна-суровая практычнасць! Праўду яна сказала: таму нам цяжка, што ў свае дваццаць тры — дваццаць пяць гадоў мы думаем пра жыццё, як старыя.

Каля дома свайго Пятро ўбачыў белую здань. Пазнаў здалёк — Саша. Яна стаяла, захутаўшыся ў медыцынскі халат, прытуліўшыся да цаглянага, вышчарбленага i выветранага за многія дзесяцігоддзі слупа.

Пятро кінуўся да яе ўподбег.

— Ты — што?

— Дзе ты быў?

Ён абняў жонку, прыпаў да яе вуснаў, яны былі халодныя — стаяла доўга.

— Я гуляў.

— А я прачнулася ад кашмарнага сну. Лямпа гарыць, а цябе няма. Хаця б лямпу патушыў, пажар зробіш. Што сніла — не помню, а сэрца i цяпер б'ецца во як, паглядзі.

Пятро паклаў руку на яе грудзі — паслухаць сэрца. Саша імкліва, у нейкім гарачым парыве, абхапіла яго за шыю, пацалавала i ўся задрыжала не то ад холаду, не то ад нецярплі-

вага чакання ласкі.

Абняўшы, Пятро павёў яе ў пакой. Яна адразу нырнула пад коўдру. Ён таксама раздзеўся ў адзін міг. Дзьмухнуў у лямпавае шкло.

Ногі яе былі прыемна халодныя. А вусны адразу зрабіліся гарачыя. Ён прагна піў ix знаёмую i разам з тым пры кожнай блізкасці непаўторную гарачыню i духмянасць.

— Я люблю цябе. Ты слаўная.

— I я люблю цябе, хоць ты не такі слаўны, як я хацела…

— Навошта гэтае «хоць»? Я люблю цябе без усялякіх агаворак.

— I я хачу любіць цябе без агаворак. Але ты ўцякаеш пасярод ночы. — Саша засмяялася, пальцы яе пяшчотна гладзілі яго плечы.

— Я заснуў над сваімі міфамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x