Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але, яна разумела ўсё. Словы вырваліся ад горычы i болю. Пятро бачыў, што ёй ужо сорамна. Але прабачэння Саша не папрасіла. Сказала амаль гэтак жа бязлітасна:

— А вы не лезьце пад руку, калі чалавек заняты работай! — I чуць змякчыла — Мала што я магу сказаць!..

Падчас гэтай размовы яна набрала ў шпрыц з ампулы раствору i ўвяла Тані ў руку. Дзяўчынка баязліва войкнула. Праз хвіліну на лбе ў яе выступілі густыя кроплі поту.

— Ну, як ты, Танечка? — спытала Саша.

— Галава кружыцца.

— Паляжы хвіліначку, потым пойдзем — накармлю цябе.

— Я не хачу, — засаромелася Таня.

— Ну, ну, не выдумляй, дадому не дойдзеш. На чым я цябе павязу? — Ісці ёй трэба было ў суседнюю вёску, кіламетры за тры.

Саша гаварыла так, быццам у медпункце больш нікога не было. I ўвогуле рабіла выгляд, што ўсе яны — муж, Бабкоў, Капыл — не існуюць для яе, пакуль яна занята такой неадкладнай працай. Ды i самі яны адчулі, што лішнія тут. Патапталіся збянтэжана каля дзвярэй, нібы вырашаючы, як найлепшым чынам, з гонарам, пакінуць «поле бою», адкуль гэтая маленькая жанчына даволі-такі няветліва папрасіла ix. Па адным шмыгнулі ў калідор. Але ў кабінеце сваім Бабкоў яшчэ доўга «кіпеў»:

— Ты ёй скажы, Пятро Андрэевіч. Мы яе паважаем…

Але… няхай не распускае язык…

— Вось так i скажы ёй сам. — Пятро ведаў, што нічога такога Бабкоў не скажа, бо баіцца Сашы: яна, хоць дагэтуль i далікатна, як бы жартуючы, але часам добра-такі, як ніхто іншы, давала яму праборку за некаторыя слабасці.

Пятро ганарыўся жонкай, што яна такая — нікому не змаўчыць за праўду.

Хутка нават гэтае «балбатуны няшчасныя!» здавалася яму не крыўдным, а смешным, i ён у душы смяяўся, слухаючы прыглушанае «кіпенне» Бабкова. Няхай стары выпусціць пару.

Пятро спалохаўся, калі Таня ўпала, усцешыўся, калі яна апрытомнела; з вясёлым гумарам ён слухаў крыўду Бабкова i асцярожнае — не закрануць парторга i дагадзіць старшыні — падтакванне Капыла.

— Ад нерваў усё… A ў каго яны цяпер у парадку, нервы?..

«Падліў масла» ў невясёлы «агонь» Капыловых разважанняў:

— Нервы, што сталь, яны гартуюцца ў нягодах, — i пайшоў у школу.

Але ў класе яго раптам апанаваў нейкі дзіўны смутак, душэўны неспакой. Чаму — не разумеў. Нічога ж асаблівага не здарылася. Хіба яму навіна, што дзеці недаядаюць? Амаль усе. Але як ні стараўся супакоіць сябе — урок гісторыі ў сёмым класе не клеіўся: расказваў ён пра паходы Траяна нудна, нецікава, збіваючыся.

Клас адчуў, што гісторык не ў настрод, i вучні сядзелі насцярожана, ціха, як, бадай, ніколі. Калі паепрабаваў праверыць, як засвоілі новы матэрыял, ніхто з вучняў не здолеў талкова паўтарыць тое, пра што гаварылася. Пятра гэта яшчэ больш расстроіла. Не, ён не злаваўся. Наадварот, неяк усё больш абмякаў, сціхаў, падоўгу сядзеў у глыбокай задуме. Але калі ў дзвярах нечакана з'явілася паштарка Надзя, рыжая сарамлівая дзяўчына, і, чырванеючы, таямнічым голасам сказала:

— Пятро Андрэевіч, выклікаюць вас. Упаўнаважаныя… — Шапятовіч неяк адразу ажыў.

Само сабой перад класам у яго вырвалася:

— Пашлі ix к чорту, Надзя!

— Эх! — войкнула спалоханая дзяўчына i ляпнула дзвярамі.

Клас весела загудзеў.

Пятро адчыніў дзверы i закрычаў у калідор услед пасыльнай:

— Скяжы, што ў мяне ўрок! A ўрока ніхто не мае права зрываць! Сам Пан Бог! Сам нарком! Міністр!

Хлопцы-пераросткі не проста гудзелі — вылі ад захаплення.

Тады Пятро да ix:

— А вы што загрымелі, як калясніцы Траяна? Зубараў, паўтары ўрок!

На задняй парце падняўся хлопец на галаву вышэй за настаўніка i пачаў нядрэнна расказваць пра спробы аднаго з апошніх імператараў аднавіць былую славу i веліч Рымскай імперыі.

Шапятовіч бачыў, што Зубараў бесцырымонна заглядвае ў падручнік, які яму сябры падсунулі, але маўчаў: вучань падглядваў умела i спрытна — адным вокам лавіў самую сутнасць. Акрамя таго, Пятро ўжо ведаў са свайго небагатага вопыту, што часам, калі расказвае вучань, матэрыял засвойваецца лепш, чым калі расказвае настаўнік.

Хутка ўбачыў праз акно: да школы кульгае Капыл. Зразумеў: дарэмна крычаў Надзі, з урока яго ўсё адно сарвуць, як гэта было неаднойчы ўжо. I на душы зноў стала пагана.

Сказаў вучням:

— Відаць, прыехаў начальнік вышэй за Бога i міністра. Сам Капыл капыляе па маю душу. Пачытайце ціха. Косця! Галавой адказваеш за парадак у класе. Калі Марыя Антонаўна паскардзіцца, што вы шумелі,— крыўдуйце на сябе.

Сакратар сельсавета, убачыўшы Пятра, дакорліва паківаў галавой: маўляў, як жа гэта вы так неасцярожна? I гэтак жа таямніча, як Надзя, паведаміў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x