— Яго.
Булатаў усміхнуўся задаволена: паказаў прысутным, што ён ведае гісторыю не горш за ix сакратара, у якога хапіла зазнайства не з'явіцца адразу па выкліку раённых упаўнаважаных.
Пазяхнуўшы, вярнуўся да справы — сказаў Рабіновічу:
— Добра. Запішы, што заўтра ўсе калгасы выедуць у поле. Колькі плугоў?
Бабкоў разгубіўся.
Грамыка адказаў:
— У мяне — восем.
— Чаму толькі восем?
— У кал race семнаццаць коней.
— Ну, дык колькі ты можаш запрэгчы? — ухапіўся маленькі рухавы Рабіновіч, паказваючы сваю ўпаўнаважыцкую актыўнасць.
У Панаса пабялелі зрэнкі i напяліся на шыі вены.
— Восем, — сціснуўшы зубы, сказаў так, што Булатаў рэзка падняў галаву, пільна ўгледзеўся ў яго. — За коней адказваю я! I калі яны падохнуць… — I ўжо спакойна растлумачыў начальніку аддзела дзяржбяспекі: — Да вайны не такія коні был i, i то аралі на пары. А цяпер зямля задзірванела.
Булатаў зразумеў i адвёў позірк на акно, зноў як бы выключыўся з размовы пра справы, даўшы поўную свабоду загадчыку райфа.
Бабкоў на краі стала рабіў чырвоным алоўкам на газеце падлікі i рапартаваў:
— «Ударнік» — 8, «Асвета» — 22, Варашылава — 38, «Чырвоныя пяскі» — 11…
Рабіновіч занатоўваў гэтыя лічбы ў нейкую квітанцыйную кніжку.
Пятро ведаў, што не выедуць усе калгасы заўтра ў поле, a калі хто i выедзе, то столькі плугоў, колькі называе Іван Дзямідавіч, нідзе не будзе. Не можа быць. У тым жа калгасе імя Варашылава, які лічыцца багацейшым у раёне, усяго сорак пяць коней. A галоўнае — землі яго зарэчныя, заліўныя, лепшыя ў гэтай лясной зоне, яшчэ, па сутнасці, усе пад вадой — коней патопіш. З гэтага калгаса дзеці ў школу не ходзяць з-за паводкі. Толькі на чоўне туды можна дабрацца. Ca столі Бабкоў бярэ лічбы. Нават плугоў столькі няма. У яго, сакратара, усё запісана дакладна. Які тыдзень назад на партсходзе пра гэта гаварылі, i размова камуністаў была шчырая, без дыпламатыі. Людзі па-гаспадарску думалі, як наладзіць працу так, каб пасеяць больш i ў лепшыя тэрміны.
На якое ж ліха Бабкову здалася цяпер гэтая ліпа? Падумаў бы хоць, што ўсе звесткі пра цяглавую сілу i сельгасінвентар ёсць i ў райкоме i ў райвыканкоме. Разумныя ўпаўнаважаныя маглі б мець ix у сябе. Падумаў бы, што такімі абяцаннямі ставіць пад удар усіх — сябе, старшынь калгасаў, партарганізацыю: могуць жа праверыць праз колькі дзён. Што тады скажуць пра ix партыйную сумленнасць? Пятро ўжо раскрыў рот, каб запярэчыць Бабкову, але нешта стрымала яго. Ён паважаў гэтага старога дзівака i фантазёра i ведаў, што ў раёне i так яго часта клююць. А тут яшчэ ён выставіць яго падманшчыкам, хлусам перад гэтым… Булатам? Не будзе тады добрага суседства (яны жывуць у адным доме), сяброўства, дружнай працы. А яму хочацца з усімі працаваць дружна.
Пэўна, унутраная барацьба відна была на Пятровым твары, бо Прымакова, гэтая не сказаць што праніклівая жанчына, падсунулася да яго, штурхнула каленам, прашаптала:
— Маўчыце, Андрэевіч.
Грамыка, які сядзеў насупроць, таксама даволі выразна пацёр далоняй твар, зрабіў гэткія кругавыя рухі: маўляў, няхай стары круціць — пасля разбяромся.
Пятру зноў здалося, што чалавек з дзіцячым голасам, які быццам бы сумаваў, убачыў, зразумеў i жэсты Грамыкі i шэпт Каці. Зараз вось перапыніць Бабкова, зловіць яго на падмане. Цікава было б паслухаць, як ён крычыць, злуецца, Булатаў гэты.
Перапыніў. Сказаў спакойна, амаль абыякава:
— З сяўбой — ясна. Малако!
— Але, малако! — адразу падхапіў Рабіновіч, дастаючы са сваёй кірзавай сумкі другія квітанцыйныя кніжкі.— Таварышы дарагія, што вы сабе думаеце? Вэй-вой-вэй. Вам жа на бюро паздымаюць галовы. Таварыш Бабкоў! Таварыш Шапятовіч! Вы ж на апошнім месцы. Ідзе красавік, a ў вас — шэсць i тры дзесятых працэнта… Шзсць гірадэнтаў! Што вы сабе думаеце?..
— Як шэсць? Было адзінаццаць, — схапіўся за сваю сумку Бабкоў.
— Якія адзінаццаць? Якія адзінаццаць? Вось учарашняя зводка маслапрома.
Бабкоў, які так хітра i дыпламатычна вёў размову пра сяўбу, не стрымаўся: махнуў рукамі, як падбітая птушка, закрычаў, не гледзячы на ўпаўнаважаных:
— Маслапром! Жулікі там! Пром-пром, а куды пром, чорт яго ведае! Паўмесяца назад было адзінаццаць, цяпер — шэсць.
— Колькі вам год, Бабкоў? — раптам спытаў Булатаў спакойна i як бы зусім недарэчна, а таму вельмі неспадзявана для ўсіх.
Іван Дзямідавіч адразу скіс.
— Пяцьдзесят тры. А што?
Капітан не адказаў — што.
Шапятовіча пачала… не, не злаваць, а неяк крыўдзіць, амаль абражаць уся гэтая размова — мнагаслоўнасць Рабіновіча, булатаўская маўклівасць i нечаканыя яго пытанні, сэнс якіх немагчыма зразумець.
Читать дальше